Самбуру: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 12:
'''Самбу́ру''' (саманазва ''Lokop'') — [[Афрыка|афрыканскі]] народ. Жывуць у паўночнай частцы [[Кенія|Кеніі]]. Агульная колькасць (2021 г.) — 310 000 чалавек<ref>[https://joshuaproject.net/people_groups/14672/KE Samburu in Kenya]</ref>.
 
== Паходжанне і асаблівасці гісторыі ==
Самбуру з'яўляюццаз’яўляюцца [[нілоты|нілоцкім]] народам, па [[мова|мове]] блізкім да [[масаі|масаяў]]. Згодна іх уяўленням, іх продкі прыйшлі з поўначы, што супадае з [[навука|навуковай]] [[гіпотэза]]й аб паходжанні нілотаў. Назва '''самбуру''' была дадзена ім суседзямі з поўдню. Яна паходзіць меркавана з масайскай мовы і значыць мяшок, якім карыстаюцца вандроўныя пастухі. Самбуру называюць сябе ''лакоп'', літаральна «уладальнікі зямлі».
 
Кантакты прадстаўнікоў гэтага народа з [[Еўропа|еўрапейцамі]] пачаліся з канца [[19 стагоддзе|XIX]] ст. Аднак з-за частых ваенных сутычак [[Вялікабрытанія|брытанская]] каланіяльная адміністрацыя, а потым улады незалежнай [[Кенія|Кеніі]] абмяжоўвалі наведванне населенага імі рэгіёёна да канца 1970-х гг. Дзякуючы гэтаму традыцыйная [[культура]] самбуру захавалася значна лепей, чым ў многіх іншых [[афрыка]]нскіх народаў.
Радок 19:
== Культура ==
[[Выява:DSC00423-SAMBURU MORAN LIFESTYLE.jpg|thumb|Пастухі са статкам коз]]
Тэрыторыі, населеныя самбуру, уяўляюць сабою [[плато]], перадгор'іперадгор’і і [[нізіна|нізіны]], пакрытыя [[саванна]]й, дзе асноўны занятак  — адгонная [[жывёлагадоўля]]. Самбуру трымаюць [[карова|кароў]], [[каза свойская|коз]], [[авечка свойская|авечак]], [[Вярблюд аднагорбы|вярблюдаў]]. З сацыяльнага пункту гледжання каровы з'яўляюццаз’яўляюцца найбольш важнымі, паколькі іх колькасць вызначае грамадскі статус уладальнікаў. [[Ялавічына|Ялавічыну]] ўжываюць у ежу рэдка, звычайна ў выпадку смерці каровы, часцей  — [[малако]] і [[кроў]] жывёл. Аднак прадукты жывёлагадоўлі абменьваюцца на [[Збожжавыя культуры|збожжа]] і [[гародніна|гародніну]]. У засушлівы сезон займаюцца [[збіральніцтва]]м. У мінулым было шырока распаўсюджана [[паляванне]]. Самбуру любяць падкрэсліваць, што ў адрозненні ад [[туркана]] ядуць толькі некаторыя віды дзікіх раслін і жывёл.
 
Адгонная жывёлагадоўля ў саванне звязана з рызыкай рэзкага скарачэння статкаў у выпадку [[Эпізааталогія|эпізаотыі]], нападаў [[Драпежніцтва|драпежнікаў]] і злодзеяў, сезоннай [[засуха]]й, што можа выклікаць недахоп кармоў і вады для жывёлы. У такіх выпадках гаспадар буйнога статка імкнецца падзяліць яго, перагнаць у іншае месца, выкарыстаць дапамогу іншых абшчыннікаў. Сацыяльная сістэма традыцыйнага грамадства самбуру прыстасавана для вырашэння падобных сітуацый. Грамадства падзелена на паўтара дзясятка буйных родавых арганізацый. Іх паўнапраўныя чальцы і кіраўнікі  — дарослыя жанатыя мужчыны, якія вядуць свой радавод ад агульнага продка. Адлік сваяцтва вядзецца па мужчынскай лініі. Родавая арганізацыя кантралюе пашы і [[вёска|вёскі]], дзе пастухі і ўладальнікі статкаў спыняюцца на пэўны перыяд, аказвае дапамогу ў выпадку неабходнасці і, галоўнае, арганізуе супольныя [[рытуал]]ы.
 
Родавыя арганізацыі падзяляюцца на нуклеарныя [[сям'я|сем'ісем’і]] на чале старэйшага мужчыны. Кожная сям'я сям’я — самастойная [[эканоміка|эканамічная]] адзінка, уладальнік аднаго або некалькіх статкаў. У самбуру пашырана [[палігінія]], калі мужчына жэніцца на некалькіх жанчынах. Прычым, ён заўсёды старэйшы за сваіх жонак. [[Шлюб]]ы знутры роду забаронены. Жаніх абавязаны заплаціць за нявесту выкуп жывёлай, а таксама прадставіць пасля вяселля ёй у карыстанне асобны малы статак. Пазней гэты статак ператвараецца ў аснову статкаў яго дзяцей. Характэрна, што згоды нявесты ніхто не пытаецца, але сваякі прымаюць і абараняюць яе пасля замужжа ў выпадку дрэнных адносін з боку мужа, яго смерці або згубы сямейнага стану падчас перагонаў жывёлы. Шчыльныя ўзаемаадносіны мужа са сваякамі жонкі таксама працягваюцца пасля заключэння шлюбу. Яны могуць запытаць аб перадачы дадатковых жывёл (звычайна яны вылучаюцца са статку самой жонкі) і аказанні дапамогі. Ён у сваю чаргу мае права запытаць дадатковую жывёлу і дапамогу ў мужоў сваіх замужніх сясцёр. Для болей шчыльнага ўзаемадзеяння мужчыны самбуру імкнуцца браць жонак у розных родах.
 
[[Выява:COLLECTIE TROPENMUSEUM Samburu krijgers TMnr 20038850.jpg|thumb|''Імуран'', [[1973]]  г.]]
Мужчыны і жанчыны выконваюць прыкладна аднолькавую працу, але жанчыны не ўдзельнічаюць у [[вайна|войнах]] і не належаць да ўзрастовых аб'яднанняўаб’яднанняў. Сталенню дзяўчыны папярэднічае абрад [[абразанне|абразання]] [[клітар]]а і часткі палавых губ. Сацыялізацыя мужчын больш складаная. Згодна [[рэлігія|рэлігійным]] уяўленням самбуру, мужчына можа дасягнуць дасканаласці толькі ў выпадку выканання 6 рытуалаў. Яны пачынаюцца з падлеткавага ўзросту, калі праводзіцца абразанне. Але рытуалы маюць масавы характар і арганізуюцца дастаткова рэдка, каб ахапіць вялікую колькасць падлеткаў родавай арганізацыі, таму розніца ва ўзросце тых, хто прымае ўдзел, часам дасягае дзесяцігоддзя і нават болей. Хлопчыкі, што прайшлі рытуал абразання, уваходзяць у адзіную ўзрастовую групу і ператвараюцца ў ''імуран'' (''маран''). ''Імуран'' жывуць асобна ад сям'ісям’і, ахоўваюць статкі, складаюць аснову ўзброеных сіл свайго рода. Ім забаронена жаніцца і мець дзяцей. Яны не ўдзельнічаюць у кіраванні. [[Этналогія|Этнолагі]] тлумачаць статус ''імуран'' доўгім юнацтвам, якое павінна адасобіць маладых людзей ад канкурэнцыі з больш старэйшымі мужчынамі. На самой справе, ''імуран'' сустракаюцца з дзяўчынамі, прычым са свайго роду, так што шанцаў ажаніцца з імі пасля заканчэння юнацкага статусу ў іх няма. Канкурэнцыя за дзяўчын і рэсурсы, што вылучае для іх род, прыводзіць да сутычак паміж групоўкамі. Імкненне да падвышэння статусу ў вачах супляменнікаў  — адна з галоўных прычын нападаў ''імуран'' на суседзей, пераважна на прадстаўнікоў іншых народаў з мэтай захопу жывёлы. Так, у [[2012]]  г. пасля чарговай засухі ''імуран'' выкралі жывёлу ў туркана. Накіраваныя супраць злодзеяў [[Кенія|кенійскія]] [[паліцыя|паліцэйскія]] трапілі ў засаду. 42 паліцэйскія загінулі, і ўлады былі вымушаны ўвесці ў рэгіён [[армія|армейскія]] часткі<ref>[https://www.bbc.com/news/world-africa-20323962 Kenyan army sent to Samburu to aid ambushed police]</ref>.
 
Заканчэнне статусу ''імуран'' адбываецца, калі збіраецца дастатковая колькасць моладзі для арганізацыі рытуала абразання або, калі старэйшыя ''імуран'' пачынаюць аказваць уціск на болей «дарослых» абшчыннікаў. Яны атрымоўваюць блаславенне і ўдзельнічаюць у рытуале пераходу ў статус мужчын, што маюць права на жаніцьбу. Узрастовая група тых, хто разам прайшоў праз перыяд «адкладзенага юнацтва», пры гэтым захоўваецца і ператвараецца ў [[палітыка|палітычны]] саюз. Самбуру вераць, што ўзрост і выкананне рытуалаў даюць старэйшым пакаленням асаблівыя [[магія|магічныя]] ўласцівасці, таму праклён з іх боку разглядаецца як бедства і можа стаць прычынай ігнаравання з боку астатніх суайчыннікаў. Аўтарытэт старэйшых замацоўваецца і дзякуючы паваге, якую выхоўваюць з малых гадоў.
 
[[Выява:Samburu women neck dancing.jpg|thumb|Жанчыны падчас свята]]
Традыцыйная культура самбуру адметна рытуаламі, што суправаджаюцца яркімі [[свята]]мі, [[музыка]]й, [[песня]]мі і [[танец|танцамі]]. Спеўныя здольнасці юнакоў падтрымліваюцца з дзяцінства. У перыяд ''імуран'' яны ператвараюцца ў важную якасць у канкурэнцыі за ўвагу дзяўчат<ref>[https://journals.openedition.org/ateliers/12728 The power of youth. Musical practice and the construction of authority among the Samburu (Kenya)]</ref>. Для ''імуран'' асабліва [[вакал]]ьнае выкананне ў экспрэсіўнай або ў лірычнай манеры. Існуюць таксама жаночы вакал і [[хор|харавыя]] спевы. Танцы звычайна суправаджаюць абрадавыя сходы. На іх збіраецца вялікая колькасць людзей, гатуецца супольная ежа. Аднак існуюць танцы для баўлення часу. Так, адзін з тыповых мужчынскіх танцаў уяўляе кола юнакоў. Тыя, хто аказваецца знутры кола, скокаюць угару. Высокі скок павінен падкрэсліць індывідуальныя мужчынскія якасці юнака<ref>[https://theinsatiabletraveler.com/the-dance-of-the-samburu-kenya-travel/ The Dance of the Samburu Tribe]</ref>. Падчас танцаў апавядаюцца гераічныя гісторыі, адбываюцца заляцанні хлопцаў да дзяўчат.
 
Традыцыйная мужчынская [[вопратка]] складаецца з кавалка [[тканіна|тканіны]], апаясанай лентай. Жаночая вопратка уключае 2 кавалкі тканіны. Адзін апаясвае сцёгну, другі  — грудзі. Дарослыя мужчыны і жанчыны часцяком голяць валасы на целе і галаве, а ''імуран'' аддаюць перавагу доўгім валасам, якія часцяком фарбуюць у чырвоны колер. І жанчыны, і мужчыны носяць шмат упрыгожванняў. Жаночыя [[каралі]] з каляровых пацер  — знак прыгажосці, а таксама паказчык грамадскага стану і дабрабыту. Дзяўчынка атрымлівае першыя чырвоныя каралі ў падарунак ад бацькі, што значыць тое, што для яе ўжо знайшоўся жаніх. Наступныя каралі яна атрымоўвае ад ''імаран'' падчас заляцанняў, але пасля заключэння шлюбу з дарослым мужчынам з іншага рода вяртае іх хлопцу і апранае цяжкія [[латунь|латуневыя]] [[завушніцы]]. Пасля нараджэння кожнага сына яна атрымоўвае ад мужа [[пярсцёнак]]<ref>[https://www.exploring-africa.com/en/kenya/samburu-people/samburu-jewellery-and-clothing SAMBURU JEWELLERY AND CLOTHING]</ref>. Выраб упрыгожванняў  — жаночая справа. На яе трацяць шмат часу.
 
У нашы дні традыцыйная культура самбуру адчувае трансфармацыю пад ціскам знешніх абставін. Так, пры стварэнні запаведніка [[Самбуру (запаведнік)|Самбуру]] была згублена частка родавых тэрыторый. Выгнаныя самбуру не заўсёды атрымоўвалі падтрымку ад урада Кеніі і грамадскіх арганізацый. З-за недахопу пашы яны былі вымушаны займацца нязвыклым для іх [[земляробства]]м. У нашы дні многія самбуру так ці інакш удзельнічаюць у абслугоўванні [[турызм|турыстаў]]. У [[1990]]  г. 15 жанчын заснавалі асобную вёску [https://goo.gl/maps/mLbPdiNq7AtKVGhp6 Умоджа]. Яна стала прыстанкам для жанчын, што адмаўляюцца цярпець гвалт, аперацыі на [[рэпрадуктыўная сістэма|полавых органах]] і раннія шлюбы са старымі мужчынамі<ref>[https://www.theguardian.com/global-development/2015/aug/16/village-where-men-are-banned-womens-rights-kenya The village where men are banned]</ref>. Насельніцтва Умоджы стала павялічваецца.
 
== Рэлігія ==
Самбуру вераць у [[бог|бажаство]] ''нкаі'', якое стварыла і насяліла [[сусвет]]. Яно ўвасоблена ў духах [[прырода|прыроды]], што насяляюць скалы, камяні, дрэвы, крыніцы вады. Самбуру ўзносяць да ''нкаі'' малітвы аб урадлівасці, абароне ці здароўі, а таксама двойчы на год прыносяць у ахвяру цёмных [[авечка свойская|авечак]]. Арганізатарам [[рытуал]]аў звычайна з'яўляюццаз’яўляюцца старэйшыны. Акрамя таго, існуюць традыцыйныя вешчуны и лекары ''лайбон''.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''Paul Spencer, P.'' [https://books.google.by/books?id=OP9-AgAAQBAJ&printsec=frontcover#v=onepage&q&f=false The Samburu. A Study in Gerontocracy].  — London, New York: Routledge, 2004 ISBN 0-415-31725-8
 
== Спасылкі ==
Радок 52:
* [https://www.tandfonline.com/doi/full/10.1080/17531050701625391 Jon Holtzman, Eating Time: Capitalist History and Pastoralist History among Samburu Herders in Northern Kenya]
* [https://core.ac.uk/reader/2790820 THE SAMBURU, MAASAI, AND THEIR NEIGHBOURS]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Народы Афрыкі]]
[[Катэгорыя:Народы Кеніі]]