Павятовы соймік: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Павятовы соймік''' — у 16—18 ст. сход [[Шляхта|шляхты]] [[Павет (Вялікае Княства Літоўскае)|павета]] ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]] і ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]], дзейнасць якога рэгламентавалася нормамі права; форма самарэалізацыі шляхецкай супольнасці павета і дзяржаўна-прававы інстытут, дзякуючы якому шляхецкая супольнасць была здольная прымаць рашэнні<ref name=":0">Радаман, Андрэй. Соймік // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Кадэцкі корпус – Яцкевіч. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мінск : БелЭн, 2006. C. 615–617.</ref>.
 
Генетычна ўзыходзіць да [[веча]] і з’ездаў баяр-шляхты пэўнай зямлі. У 1511 годзе [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонт І Стары]] ўпершыню заклікаў [[Намеснік|намеснікаў]] памежных зямель склікаць шляхту па паветах і прапанаваў выбраць па 2 прадстаўнікі ад павета для ўдзелу ў [[Сойм Вялікага Княства Літоўскага|сойме]]. Паступова гэта практыка ўкаранілася, але шляхце не забаранялася прымаць удзел у сходах [[Сойм|сойма]] і пагалоўна. На вайсковым з’ездзе ў [[Менск|Менску]] (лістапад 1564 - студзень1565 г.) адбыліся сходы шляхты некаторых паветаў ([[Новагародскі павет|Новагародскага]], [[Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Слонімскага]], [[Берасцейскі павет|Берасцейскага]], [[Менскі павет|Менскага]]), на якіх былі абраны кандыдаты на земскія судовыя пасады, а на Віленскім сойме 1565—66 гг. шляхта ўсёй дзяржавы звярнулася да [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта ІІ Аўгуста]] з прапановай увесці ў ВКЛ на ўзор [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польскага каралеўства]] павятовыя соймікі. Віленскі прывілей 1565 года ўстанавіў у ВКЛ павятовыя соймы (перадсоймавыя соймікі) як курыю для абрання паслоў на сойм (па 2 паслы ад павета). [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566|Статут ВКЛ 1566]] года вызначыў час перадсоймавых соймікаў — не пазней як за 4 тыдні да сойма, паводле [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута ВКЛ 1588]] года — 6 тыдняў. Для апавяшчэння павятовай шляхты пра пытанні, якія выносіліся на разгляд сойма, вялікі князь пасылаў у паветы гаспадарскіх паслоў з соймавымі лістамі, якія павінны былі ўручацца гродскаму суду не пазней чым за 2 тыдні да пачатку сойміка. Ваяводы (у [[Віленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Віленскім]], [[Троцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Троцкім]], [[Віцебскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Віцебскім]], [[Новагародскі павет|Новагародскім]] паветах і [[Полацкае ваяводства|Полацкім ваяводстве]] (якое не падзялялася на паветы)) і старасты (у іншых), або іх намеснікі (падваяводы і падстарасты) павінны былі паслаць з гэтымі лістамі возных да ўсіх тых, каму дасылаліся раней соймавыя лісты з гаспадарскай канцылярыі. Астатняя шляхта апавяшчалася пра сойм па цэрквах, касцёлах, на таргах. Як правіла, шляхта збіралася на соймікі ў павятовых цэнтрах. Працягласць соймікаў вызначалася рэцэсам (пастановай) Гарадзенскага сойма 1567 угода ў 3 дні, [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статутам ВКЛ 1588]] года — да 4 дзён, соймавай канстытуцыяй 1764 года — зноў 3 дні. Здараліся выпадкі калі соймікі адбываліся на працягу 5 дзён. Да 1613 года рашэнні на сойміках павінны былі прымацца праз кансэнсус («одностайным зданьем»). Соймавая ўхвала (канстытуцыя) 1613 года вызначыла, што выбранне паслоў на сойм і некаторыя іншыя пытанні будуць вырашацца простай большасцю галасоў. Паводле соймавых канстытуцый 18 ст. рашэнні на сойміках прымаліся як большасцю галасоў, так і аднагалосна. Пасяджэннямі соймікаў кіраваў найвышэйшы па пасадзе ўраднік або павятовы маршалак. Рэцэс Гарадзенскага сойма 1567 года прадугледжваў матэрыяльную адказнасць ураднікаў за адсутнасць на сойміка без «причин слушных», што было скасавана [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статутам ВКЛ 1588]] ггода. Шляхціцы, якія валодалі маёнткамі ў розных паветах, маглі прысутнічаць на любым з павятовых соймікаў, дзе мелі зямельную ўласнасць. На перадсоймавым сойміку павятовая шляхта павінна была заслухаць пасла (легата) вялікага князя аб скліканні сойма і пытаннях, якія выносіліся на яго абмеркаванне, выбраць 2 паслоў і скласці для іх інструкцыю. Паводле [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута ВКЛ 1588]] года пасля соймаў, але не пазней як праз 4 тыдні, павінны былі збірацца пасоймавыя, або рэляцыйныя соймікі. Па прыездзе з сойма паслы папярэджвалі ваяводу або павятовага судовага старасту пра сваё вяртанне, тыя або іх намеснікі апавяшчалі павятовую шляхту пра час склікання сойміка. На гэтых сойміках паслы паведамлялі пра сваю дзейнасць на сойме і апавяшчалі соймавыя ўхвалы. З канца 16 ст. рэляцыйныя соймікі прымалі ўхвалы па рэалізацыі соймавых канстытуцый, а таксама па справах, якія на соймах перадаваліся на вырашэнне «панов-брати» (пра згоду на падатковыя соймавыя ўхвалы, пра выбранне павятовых паборцаў і інш.).
 
Акрамя соймікаў, якія фармальна склікаліся гаспадаром, былі з’езды ці сходы, што збіраліся па ўласным жаданні павятовай шляхты. Надзвычайныя шляхецкія з’езды часоў міжкаралеўя ўпершыню ў ВКЛ пасля смерці [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонта ІІ Аўгуста]] ў канцы 1572 - пачатку 1573 г. Пазней падобныя соймікі, якім фактычна і юрыдычна належала ўлада да выбрання новага манарха, атрымалі назву каптуровых. Арганізаваныя на прынцыпах канфедэрацыі, яны стваралі канфедэратыўную ўладу і каптуровы суд. Закон і практыка прызнавалі значэнне сходаў павятовай шляхты ў час земскіх судовых рокаў і гродскіх рочкаў. Такія сходы маглі скончыцца прыняццем ухвал пра публічныя справы, часта ў форме процістаяння дзеянням адміністрацыі. Соймавыя канстытуцыі 1659 і 1717 гг. забаранілі склікаць соймікі без універсала манарха.