Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Раман прысвечаны падзеям [[Гісторыя Беларусі|беларускай гісторыі]] XVI стагоддзя. Яму папярэднічаў кінасцэнар "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", які быў скончаны 31 сакавіка 1965 года. Да напісання рамана Караткевіча заахвоціла змешчаная ў "Хроніцы Белай Русі" [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]] згадка пра з'яўленне на Гродзеншчыне пры каралю [[Жыгімонт Стары|Жыгімонце І]] самазванца, што "сабе прыпісаў і прыўлашчыў" Хрыстова імя, "шалбера па імю Якуб Мялшцінскі". Гэта раман-прытча, філасофскі роздум аб прызначэнні чалавека.
 
Як вынікае з эпіграфа, запісу з "Хронікі..." Стрыйкоўскага, падзеі, што апісваюцца ў рамане, павінны адбывацца на пачатку XVI ст., у гады праўлення Жыгімонта I Старога (1506 - 1548). Многія ж факты, прыведзеныя ў творы, сведчаць, што дзеянне адбываецца ў 20-30-я гг. XVI ст.: згадваецца [[Бона Сфорца]], адзін з герояў рамана кардынал Лотр гаворыць пра выдадзеную Францыскам Скарынам Біблію і пра тое, што "вось трыццацёх год не мінула, як Калумб адкрыў Індыю" і інш.
 
Гэта раман пра лёс прадстаўнікоў самых розных класаў і праслоек. Пераважная большасць герояў народжаны фантазіяй пісьменніка. Выключэнне складае Кашпар Бекеш (1520 - 1579), беларускі мысліцель-антытрынітарый. У цэнтры - вобраз Хрыста - Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і вакол якога разгортваецца асноўнае дзеянне.