Хрыстос прызямліўся ў Гародні: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Як вынікае з эпіграфа, запісу з "Хронікі..." Стрыйкоўскага, падзеі, што апісваюцца ў рамане, павінны адбывацца на пачатку XVI ст., у гады праўлення Жыгімонта I Старога (1506 - 1548). Многія ж факты, прыведзеныя ў творы, сведчаць, што дзеянне адбываецца ў 20-30-я гг. XVI ст.: згадваецца [[Бона Сфорца]], адзін з герояў рамана кардынал Лотр гаворыць пра выдадзеную Францыскам Скарынам Біблію і пра тое, што "вось трыццацёх год не мінула, як Калумб адкрыў Індыю" і інш.
 
Гэта раман пра лёс прадстаўнікоў самых розных класаў і праслоек. Пераважная большасць герояў народжаны фантазіяй пісьменніка. Выключэнне складае [[Кашпар Бекеш]] (1520 - 1579), беларускі мысліцель-антытрынітарый. У цэнтры - вобраз Хрыста - Юрася Братчыка, які звязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазіцыйныя лініі твора і вакол якога разгортваецца асноўнае дзеянне.
 
Рукапіс рамана невядомы. Машынапіс рамана захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў [[Цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа|Цэнтральнай бібліятэкі імя Якуба Коласа]] АН БССР, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 41-47, з пералікам у пачатку твора герояў і іх характарыстыкамі, што адсутнічае ў кніжных выданнях рамана, а таксама з адзнакай у канцы: 7 красавіка [[1965]] г.- [[29 красавіка]] [[1966]] г. [[Чалябінск]] - [[Рагачоў]]. Упершыню выйшаў на беларускай мове ў [[1972]] годзе (Мінск, "Мастацкая лiтаратура"), увайшоў у склад другога тома "Выбраных твораў" [[У. Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] (Мн.: Маст. лiт., 1980). У "Зборы твораў" друкаваўся паводле асобнага кніжнага выдання 1972 году.