Маёнтак Падароск: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 41:
== Гісторыя ==
[[Файл:Padarosk, Čačot. Падароск, Чачот (1919-39) (2).jpg|злева|250px|міні|Інтэр'ер сядзібы на старым фота]]
Першымі ўладальнікамі сядзібы хутчэй за ўсё былі прадстаўнікі рода Грабоўскіх.  З пачатку XIX ст. маёнткам валодалі Чачоты. У 1861 г. Альжбета Пухальская (дачка Канстанціна Чачота) адпісала маёнтак пляменніку Альбіну Чачоту з Асташына, а ад яго Падароск перайшоў ягонай дачцы Альжбеце (названай так у гонар сваёй хроснай маці)<ref name=":0">Федорук А.Т. Старинные усадьбы Гродненщины. Минск: "Беларусь", 2014. С. 172 - 179. ISBN 978-985-01-1091-6 </ref>.
 
У 1877 г. 22-гадовая Альжбета стала жонкай 33-гадовага Рамана Бохвіца, сына вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца (1799–1865). У 1890 г. маёнтку Падароск, разам з маёнткамі Вярусін і Рудава, якія былі ўласнасцю Альжбеты Бохвіц, належала 1940 дзесяцін зямлі. Гэта быў адзін з найбольш добра арганізаваных маёнткаў Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.
 
Апошнім уладальнікам маёнтка стаў сын Альжбеты і Рамана Атон Бохвіц (1880 – 1939) – выпускнік Сельскагаспадарчай акадэміі ў Празе. Ён быў арыштаваны ў 1939 г. і памёр у турме ў Ваўкавыску<ref name=":0" />.
 
У савецкі час тут спачатку размяшчалася сярэдняя школа. Пазней будынак быў падзелены напалову паміж калгасным праўленнем і музычнай школай. З пачатку 2004 г. будынак пуставаў і паступова старэў<ref name="БІР">[http://grodno.in/news/5558/ Бизнесмен из России спасает усадьбу в Подороске] {{ref-ru}}</ref>.
Радок 57:
Сядзібны дом з мезанінам, як мяркуецца, быў пабудаваны ў канцы XVIII ст. Грабоўскімі. Мясцовыя жыхары сцвярджалі, што раней на пячным дымаходзе палаца знаходзіўся металічны сцяжок з датай “1768”. Аднапавярховы прамавугольны ў плане выцягнуты будынак мае сіметрычную кампазіцыю з двухпавярховай мураванай цэнтральнай часткай, вылучанай на галоўным фасадзе глыбокім порцікам з трохвугольным франтонам, які быў прыбудаваны ў другой палове ХІХ ст. па праекце віленскага архітэктара Лубы<ref name="ЛАЗ">{{кніга|аўтар=[[Барыс Андрэевіч Лазука|Лазука Б.А.]]|частка=Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя|загаловак=Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя|арыгінал=|спасылка=|адказны=|выданне=|месца=|выдавецтва=[[Беларусь, выдавецтва|Беларусь]]|год=2011|том=|старонкі=349|старонак=430|серыя=|isbn=978-985-01-0880-7|тыраж=}}</ref>. Драўляныя бакавыя крылы атынкаваныя і накрытыя высокімі вальмавымі дахамі. У рашэнні порціка спалучаюцца слупы, калоны, аркада (на першым паверсе), якая падтрымлівае шырокую тэрасу. Уваход аформлены паўратондай з балконам над ёй<ref name="ЛАЗ" />. Прамавугольныя вокны аздобленыя прафіляванымі ліштвамі. З тыльнага боку будынка знаходзілася тэраса с невысокай балюстрадай, якая не захавалася. Унутраная планіроўка анфіладна-калідорная, змененая ў пасляваенныя часы.
 
Па цэнтральнай восі галоўнага ўвахода ў дом размяшчаўся вестыбюль, адкуль вяла лесвіца на мезанін. Вестыбюль быў аздоблены вялікімі, ад падлогі да столі, люстрамі. На першым паверсе было дзесяць вялікіх пакояў. Цэнтральнае месца ў доме займаў вялікі хол з двума чырвонымі канапамі і сакратэрам. У гасцінай камін упрыгожвала конная скульптура Яна СавескагаСабескага, а таксама партрэты прадстаўнікоў родаў Бохвіцаў і Чачотаў. Салон быў абстаўлены мэбляй у стылі ампір, а ў сталовай зале, які часам выкарыстоўвася як капліца, знаходзіўся вялікі авальны стол.
 
З іншых будынкаў цалкам або часткова захаваліся былая аранжэрэя (у савецкі час малачарня), будынак былой сыраварні (пасля майстэрні, гаража), а таксама кузня.
Радок 69:
Забудова гаспадарчага двара пачала фарміравацца з 1860-х гг. і першапачаткова складалася з вінакурні і некаторых іншых каменных пабудоваў. Па стане на 1900 г. вінакураны завод належаў Елізавеце (Альжбеце) Бохвіц і выпрацоўваў бульбяны і збожжавы спірт коштам на 14835 руб., а таксама барды на 1200 руб. На заводзе працавала 8 чалавек, датай яго адкрыцця прапісаны 1887 г. Па дадзеных інвентара 1911 г. у маёнтку Рамана Атона Бохвіца было дзве вінакурні, цагельня, шкіпідарны завод, вадзяны млын, некалькі дамоў для работнікаў, кароўнік на 130 кароваў, аўчарня (2000 авечак), сараі. У гаспадарцы былі паравая малацілка, паравая машына для здабычы торфу, іншыя сельскагаспадарчыя прылады.
 
Асобна на ўзвышшы размяшчалася капліца з фамільнымі пахаваннямі. Захаваліся руіны крыпты, якая ў савецкі час выкарыстоўвалася як скотамагільнік<ref name=":0" />.
 
Большая частка пабудоваў былога гаспадарчага двара сёння не выкарыстоўваецца. Спіртзавод (былая вінакурня) зачынены ў пачатку 2000-х гг.