Лопасцевапёрыя рыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10:
'''Лопасцевапёрыя рыбы''' (''Sarcopterygii'') — [[клас, біялогія|клас]] касцістых рыб.
 
Будове лопасцёвапёрых рыб уласцівы характэрныя асаблівасці. Неакасцянелая пругкая [[хорда (заалогія)|хорда]] з’яўляецца асновай восевага шкілета. Целаў пазванкоў няма. Вельмі рухомыя і масіўныя ці доўгія апорныя лопасці парных плаўнікоў забяспечаны ўнутраным шкілетам з падоўжаных касцей. Апорны тазавы пояс брушных плаўнікоў размешчаны блізка да лакальнай вывадной адтуліны. [[Луска]] на целе касмоіднага тыпу, развілася шляхам зліцця дробных зубападобных лусакпласцінак. Маецца спіральны клапан у кішачніку, артэрыяльны конус у сэрцы і іншыя старажытныя прыкметы.
 
Лопасцеваперыя рыбы вядомыя з сярэдзіны ранняга [[дэвон]]у, прыкладна за 300—400 мільёнаў гадоў да нашай эры. Ужо ў той час яны пачынаюць спецыялізавацца ў двух розных напрамках: у бок развіцця драпежнікаў з моцнымі канічнымі зубамі і ў бок фарміравання малюскаедаў з драбнеючымі зубнымі пласцінкамі. Першы напрамак прадстаўляе надатрад [[кісцяпёрыя рыбы|кісцяпёрых рыб]] (''[[Crossopterygii]]''), другі — надатрад [[дваякадыхальныя|дваякадыхальных]] (''[[Dipnoi]]'').