Беларускі пасляваенны антысавецкі супраціў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 40:
 
Акрамя згаданых арганізацыйных цэнтраў беларускага супраціву па ўсёй [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларусі]] дзейнічаў стыхійны партызанскі рух, які ў 1944—1945 гадах налічваў дзясяткі тысяч чалавек. Іх узмацнялі сяляне, незадаволеныя калектывізацыяй, уцекачы ад [[Рэпрэсіі ў БССР|савецкіх рэпрэсій]], рэпатрыянты з [[Еўропа|Еўропы]]. Гэты ўзброены рух, які існаваў паралельна з арганізацыяй «Чорны кот», часткова пад яе ўплывам, у некаторых рэгіёнах пратрымаўся аж да канца 1950-х пачатку 1960-х гадоў.
 
{{Зноскі}}
== Арышты за антысавецкую дзейнасць ==
У 1939—1940 і 1943—1953 гадах у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] за антысавецкую дзейнасць былі арыштаваныя 91.312 чалавек. Па 1941 годзе ёсць звесткі не па БССР, а па арыштаваных у СССР беларусах — 3318 чалавек. Таксама ў статыстыцы няма звестак пра арыштаваных у 1945 годзе [[СМЕРШ|СМЕРШам]].
 
Сярод арыштаваных у БССР, асабліва ў 1939—1940 і ў 1944—1945 гг., было шмат [[Палякі на Беларусі|палякаў]], [[Яўрэі ў Беларусі|габрэяў]], [[Украінцы ў Беларусі|украінцаў]], [[Рускія ў Беларусі|расейцаў]]. Лічба [[Беларусы|беларусаў]] арыштаваных у [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у 1939—1953 гг. за антысавецкую дзейнасць складае 62.995 чалавек.
 
У 1944—1945 гг. за антысавецкую дзейнасць больш, чым у БССР, арыштоўвалі толькі ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украіне]]. У 1946—1947 гг. другое месца займала [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летува]], але ў 1948 годзе яго зноў заняла БССР і трымала да 1951 году ўключна.
 
У паваенны час арыштоўвалі таксама за «шпіянаж на карысць замежных дзяржаваў», за тэрор, дыверсіі, паўстанцтва і «палітбандытызм», бандытызм, сабатаж, шкодніцтва, антысавецкую агітацыю, спробы ўцёкаў за мяжу, выраб і распаўсюд антысавецкіх улётак, антысавецкія выказванні, здраду і [[Калабарацыянізм|пасобніцтва нямецкім акупантам]].
 
=== 1939 год ===
У [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] за гэты год былі арыштаваныя за антысавецкую дзейнасць 1378 чалавек (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 2458), у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] — 8818 (у [[Заходняя Украіна|Заходняй Украіне]] — 9286). Сярод арыштаваных былі толькі 6 удзельнікаў беларускіх «нацыяналістычных контр-рэвалюцыйных арганізацый» ([[Украінцы|украінцаў]] такіх было 1172). У [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у 1939 годзе арыштавалі 3422 [[беларусы]] (украінцаў — 6197). Агульны лік арыштаваных у Савецкім Саюзе «антысаветчыкаў» — амаль 45 тысяч чалавек.
 
=== 1940 год ===
У [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя за антысавецкую дзейнасць 1094 чалавекі (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 4337), у [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] — 27758 (у [[Заходняя Украіна|Заходняй Украіне]] — 45.365, у [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летуве]] — 2663). Сярод арыштаваных былі толькі 4 удзельнікі беларускіх «нацыяналістычных контр-рэвалюцыйных арганізацый» ([[Украінцы|украінцаў]] — 4828). У [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] у 1940 годзе арыштавалі 5888 [[Беларусы|беларусаў]] (украінцаў — 21.856). Агульны лік арыштаваных у Савецкім Саюзе «антысаветчыкаў» — амаль 133 тысячы чалавек.
 
=== 1941 год ===
У гэтым годзе ў [[СССР]] былі арыштаваныя за антысавецкую дзейнасць 3318 [[Беларусы|беларусаў]] (за першае паўгоддзе — 1712, за другое — 1606), а таксама 8382 [[украінцы]], 1085 [[Літоўцы|летувісаў]], 1083 [[латышы]], 944 эстонцы . Агулам у СССР за антысавецкую дзейнасць арыштавалі амаль 133 тысячы чалавек. Сярод арыштаваных былі выяўленыя 15 удзельнікаў беларускіх антысавецкіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў» (11 — у першым паўгоддзі), калі ўкраінцаў — 3998, латышоў — 691, летувісаў — 517, эстонцаў — 439.
 
=== 1942 год ===
За антысавецкую дзейнасць на тэрыторыі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (па-за межамі [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|акупаванай нацыстамі]]) былі арыштаваныя 2364 [[беларусы]] (менш за 2% ад агульнай колькасці арыштаваных у [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|Савецкім Саюзе]] «антысаветчыкаў», якіх было амаль 191 тысяча чалавек). Сярод іх выявілі 2 удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацыяў і групаў».
 
=== 1943 год ===
У гэтым годзе за антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 1041 чалавек (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 22736, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|РСФСР]] — 3061). Сярод іх удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў» выяўлена не было. Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім СССР (такіх было больш за 141 тысячу) колькасць [[Беларусы|беларусаў]] складала 1826 чалавек.
 
=== 1944 год ===
За антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 13.045 чалавек (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 30954, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 2584, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 1513, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 2962, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 2105, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 457, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 709). Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (а такіх было больш за 103 тысячы) [[Беларусы|беларусаў]] было 10.383 чалавекі.
 
=== 1945 год ===
У гэтым годзе за антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 8906 чалавек (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 30495, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 6958, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 7120, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 6569, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 2546, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 1082, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 1067). Сярод іх было 165 удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў». Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (такіх было больш за 112 тысяч) [[беларусы]] складалі 7826 чалавек. У статыстыцы няма людзей, арыштаваных у 1945 годзе [[СМЕРШ|СМЕРШам]].
 
=== 1946 год ===
За антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 4373 чалавекі (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 22.025, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 4919, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 1651, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 690, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 876, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 450, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 423). Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (такіх было больш за 91 тысячу) [[беларусы]] складалі 5724 чалавекі.
 
=== 1947 год ===
У гэтым годзе за антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 2742 чалавекі (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 22450, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 4939, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 1620, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 527, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 534, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 603, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 420). Сярод іх было 227 удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў». Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (такіх было больш за 67 тысяч) [[беларусы]] складалі 3034 чалавекі.
 
=== 1948 год ===
За антысавецкую дзейнасць у БССР былі арыштаваныя 5084 чалавекі (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 21783, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 4109, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 2562, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 1478, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 361, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 530, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 703). Сярод іх былі 576 удзель�нікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў». Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнаьць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (а такіх было больш за 70 тысяч) беларусы складалі 4937 чалавек.
 
=== 1949 год ===
У гэтым годзе за антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 7032 чалавекі (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 16106, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 4279, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 3052, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 1447, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 349, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 621, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 520). Сярод іх было 797 удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў». Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (такіх было больш за 70 тысяч) [[беларусы]] складалі 6162 чалавекі.
 
=== 1950 год ===
За антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 4800 чалавек (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 17144, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 2930, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 2694, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 2213, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 356, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 439, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 199). Сярод іх былі 250 удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў». Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (такіх было больш за 57 тысяч) [[беларусы]] складалі 4318 чалавек.
 
=== 1951 год ===
У гэтым годзе за антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] быў арыштаваны 4391 чалавек (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 8905, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 3287, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 2270, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 1766, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 401, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 328, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 231). Сярод іх было 246 удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў». Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (такіх было больш за 45 тысяч) [[беларусы]] складалі 3751 чалавека.
 
=== 1952 год ===
За антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 569 чалавек (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 3764, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 1072, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 820, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 462, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 327, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 104, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] — 104). Сярод іх былі 46 удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў». Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (такіх было больш за 16 тысяч) [[беларусы]] складалі 652 чалавекі.
 
=== 1953 год ===
У гэтым годзе за антысавецкую дзейнасць у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] былі арыштаваныя 281 чалавек (ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|УССР]] — 2479, [[Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Летувіскай ССР]] — 1029, [[Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Латвійскай ССР]] — 554, [[Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Эстонскай]] — 380, [[Малдаўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Малдоўскай]] — 275, [[Бранская вобласць|Бранскай вобласці]] [[РСФСР]] — 95, [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]] РСФСР — 80). Сярод іх было 20 удзельнікаў беларускіх «буржуазна-нацыяналістычных партый, арганізацый і групаў». Сярод арыштаваных за антысавецкую дзейнасць не толькі ў БССР, але і ва ўсім [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] (такіх было больш за 10 тысяч) [[беларусы]] складалі 344 чалавекі.{{Зноскі}}
==Літаратура==
*{{кніга|аўтар = [[Сяргей Ёрш]], [[Сяргей Горбік]].|частка = |загаловак = Беларускі супраціў|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = [[Львоў]]|выдавецтва = |год = 2006|том = |старонкі = |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = |ref = }}
 
==Спасылкі==
 
* {{Артыкул|загаловак=Статыстыка савецкіх карных ворганаў па арыштаваных у Беларусі “антысаветчыках” у 1939-1953 гг.|год=2012|спасылка=https://kamunikat.org/?pubid=24165|выданне=[[Беларускі Рэзыстанс (часопіс)|Беларускі Рэзыстанс]]|нумар=2 (13)|мова=be-tarask|старонкі=44 — 48|аўтар=[[Алег Падгайчык]].}}
{{Commons}}
*{{youtube|X_LTGimsPD0|«Праклятыя і забытыя»}}