Ураджай (выдавецтва): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
 
== Дзейнасць ==
Выпускала літаратуру для патрэб сельскай гаспадаркі па пытаннях [[земляробства]], [[раслінаводства]], [[Жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]], [[Эканоміка|эканомікі]] і кіравання, сельскагаспадарчага будаўніцтва, навукова-тэхнічнага прагрэсу, [[Меліярацыя|меліярацыі]], вядзення прысядзібнай і фермерскай гаспадаркі, падручнікі, навуковыя і метадычныя дапаможнікі і даведнікі, таксама літаратуру па сумежных галінах навуковай і гаспадарчай дзейнасці ([[Біятэхналогія|біятэхналогіі]], [[Экалогія|экалогіі]], [[Прыродазнаўства|прыродазнаўстве]] і прыродакарыстанні, [[Генетыка|генетыцы]], [[Селекцыя|селекцыі]], [[Лясная гаспадарка|лясной]], воднай гаспадарцы, [[Медыцына|медыцыне]], [[Машынабудаванне iі металаапрацоўка|машынабудаванні]], [[Перапрацоўчая прамысловасць|перапрацоўчай прамысловасці]], [[Таваразнаўства|таваразнаўстве]] і інш.). Выдавала таксама мастацкую і слоўнікавую літаратуру, працы па [[Беларусазнаўства|беларусазнаўстве]]. Гістарычная тэматыка самастойнымі раздзеламі ўключалася ў падручнікі, у асобных выданнях асвятлялася гісторыя развіцця розных галін сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчай навукі, адукацыі, устаноў і прадпрыемстваў, эканомікі, змен аграрнай палітыкі, развіцця розных сістэм прыродакарыстання, гісторыя вёскі і сялянскага побыту, народных традыцый, духоўнай спадчыны, роля выдатных асоб у гістарычных працэсах краіны. З сярэдзіны 1990-х гадоў выдавецтва ўдзельнічала ў выданні гісторыка-дакументальных хронік «[[Памяць (энцыклапедычнае выданне)|Памяць]]», з [[1998]] года пачало выпуск кніг па гісторыі культуры, мастацтва і архітэктуры, літаратуры, усеагульнай гісторыі.
 
== Літаратура ==
* ''{{крыніцы/БелЭн|16|«Ураджай»|Малашэвіч, Я. В.'' «Ураджай» // {{крыніцы/БелЭн|16245}} — С. 245.
* ''Малашэвіч, Я.'' «Ураджай» / Яўген Малашэвіч // {{крыніцы/ЭГБ|6-1}} — С. 588.
* ''Касько, В. К.'' «Ураджай» // Республика Беларусь: энциклопедия в 6 т. Т. 7 / Редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) и др. — Мн.: [[Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі|БелЭн]], 2008. — С. 323. — 744 с.: илл. — ISBN 978-985-11-0421-1.