Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
спасылка
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі''' была створана ў [[1999]] г. Устаноўчы сход адбыўся [[11 лютага]] 1999 г. Першым Старшынёй Канферэнцыі быў абраны кардынал [[Казімір Свёнтэк]]. З [[14 чэрвеня|14 красавіка]] [[2021]] года Канферэнцыю ўзначальвае [[Алег Буткевіч]], Біскуп Віцебскі<ref>[https://www.svaboda.org/a/31203948.html Абраны новы старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі]</ref>.
 
== Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла ==
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла" Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі займаецца падрыхтоўкай літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове.
 
Яе папярэдніцай была створаная ў 1992 годзе «Камісія па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры», у склад якой увайшлі 4 святары ([[У. Завальнюк]], [[А. Дзям'янка]], В. Жыльветра, М. Сапель) і 5 свецкіх асобаў ([[І. Жарнасек]], [[А. Жлутка]], [[Х. Лялько]], А. Новікава, М. Чапля). Старшынёй быў прызначаны кс. У. Завальнюк. Дэкрэт аб скліканні быў падпісаны арцыбіскупам [[Казімір Свёнтак|Казімірам Свёнткам]] 5.7.1992 г. У выніку працы Камісіі былі здзейсненыя пераклады літургічных і біблійных тэкстаў, неабходныя ў той час для выкарыстання ў Літургіі і ў рэлігійнай літаратуры.
 
5.5.1995, беручы пад увагу пастанову Святарскай рады [[Мінска-Магілёўская архідыяцэзія|Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі]], кардынал [[Казімір Свёнтак]] наноў склікаў Камісію, якая атрымала назву «Мітрапалітальнай камісіі па тлумачэнні літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры». У склад гэтай Камісіі ўвайшлі кс. А.[[Антоній Дзям’янка]] (тады яшчэ проста ксёндз, а не біскуп), кс. В. Жыльветра, кс. Ф. Кісель, кс. Т. Крыштопік, кс. М. Сапель, І. Жарнасек, А. Жлутка, Х. Лялько, А. Новікава, а таксама, у якасці кансультанта кс.айцец [[С.Сяргей Гаек]] [[Марыяне|MIC]]. З 1999 у працы Камісіі дапамагала М. Пашук, а пазней таксама М. Гракаў і А. Кузьміч. Рашэннем ККББ ад 1.2.2000 старшынёй Камісіі быў прызначаны кс. [[М. Сапель]].
 
У гэты перыяд праца Камісіі пераважна была сканцэнтравана на падрыхтоўцы перакладу «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі». Гэтая праца была працяглай і складанай, бо не існавала распрацаванай тэрміналогіі. Здаралася, што неаднойчы Канферэнцыя Біскупаў, якая сачыла за працай, прымала канчатковае рашэнне ў спрэчных пытаннях. Калі праца набліжалася да завяршэння, Апостальская Сталіца (у 2000) абвясціла трэцяе ўзорнае выданне «Рымскага Імшала». У сувязі з гэтым было прынята рашэнне Канферэнцыяй Біскупаў, што Імшал на беларускай мове павінен быць зроблены паводле новага ўзорнага выдання.
 
У 2002 адбыліся персанальныя змены ў Камісіі. Дэкрэтам ад 13.4. красавіка 2002 года да працы ў Камісіі былі прызначаны кс. М. Сапель, кс. Ф. Кісель, кс. І. Лашук, кс. [[Ян Крэміс]], а. А. Куляха, А. Жлутка, М. Пашук, М. Гракаў, Х. Лялько, А. Новікава. Мэты і заданні Камісіі засталіся ранейшыя. Аднак пільнай патрэбай Касцёла стала стварэнне Лекцыянарыя на беларускай мове, паколькі былі неабходныя тэксты для св. Імшы, якая трансліравалася па радыё з архікатэдральнага касцёла ў Мінску. Спробы перакладу Лекцыянарыя былі ўжо ў 1997. Тады над гэтым працавалі [[А. Бяляцкі]] і А. Жлутка. Цяпер гэтае заданне было даручана А. Кузьмічу і М. Пашук. Куратарам працы спачатку быў кс. І. Лашук, а затым кс. Ян Крэміс.
 
Пасля заканчэння працы над перакладам Імшала некаторыя сябры Камісіі, у тым ліку і старшыня, у сувязі з іншымі абавязкамі папрасілі аб звальненні са складу Камісіі. Дэкрэтам Старшыні Канферэнцыі Біскупаў у верасні 2004 Камісія была рэарганізавана ў «Мітрапалітальную камісію па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла», а ў снежні таго ж года рашэннем ККББ атрымала статус «Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла» Літургічнай камісіі пры ККББ. Быў скліканы наступны склад Секцыі: кс. [[Ян Крэміс]] (старшыня), кс. І. Лашук, кс. Ф. Кісель, кс. Ян Кучынскі, а. А. Куляха, М. Пашук, М. Барткова, А. Жлутка, А. Кузьміч. У кастрычніку 2007 ў склад Секцыі замест А. Жлуткі была ўключана А. Сухоцкая. Склад Секцыі падабраны з улікам адпаведнай адукацыі, вопыту працы і ўдзелу прадстаўнікоў паасобных дыяцэзій. У дзейнасці Секцыі ў залежнасці ад роду працы і патрэбы прымаюць удзел кансультанты.
Радок 20:
Праца над падрыхтоўкай «Імшальнага лекцыянарыя» распачалася ў 2002. Пераклад быў здзейснены паводле прадпісанняў Касцёла з арыгінальных моў з улікам лацінскага тэксту Новай Вульгаты. Пераклад быў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны. Пачаткова «Лекцыянарый» быў выдадзены ў форме 16 сшыткаў (якія выходзілі па ходу працы), а пазней у форме 6 кніг у цвёрдай вокладцы.
 
За перыяд працы Секцыі з 2004 па 2009 былі перакладзены і зацверджаны адпаведнай касцёльнай уладай, г. зн. Канферэнцыяй Біскупаў або Апостальскай Сталіцай, наступныя кнігі:
* «Парадак пасвячэння біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў».
* «Парадак канфірмацыі».