Альбін Курці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ва [[Прышцінскі ўніверсітэт|ўніверсітэце Прышціны]], быў кіраўніком Незалежнага саюза студэнтаў універсітэта Прышціны і адным з арганізатараў хваляванняў албанскіх студэнтаў, якія выступалі за падзел Югаславіі. У [[1997]] годзе ён далучыўся да байцоў [[Армія вызвалення Косава|Арміі вызвалення Косава]]. З [[1997]] па [[1999]] год Курці арганізоўваў пратэсты студэнтаў у Прышціне і іншых буйных гарадах Косава. У 1999 годзе быў прысуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення; ў 2001 годзе пасля падзення Мілошавіча быў вызвалены новым югаслаўскім урадам.
 
За гэты час ён атрымаў статус аднаго з самых вядомых лідэраў косаўскага руху за незалежнасць. Курці набыў шырокі палітычны вопыт і падтрымку за мяжой у [[Вашынгтон|Вашынгтоне]], [[Нью-Ёрк|Нью-Ёрку]], [[Брусель|Бруселі]], [[Капенгаген|Капенгагене]] і ў [[Еўрапейскі парламент|Еўрапейскім парламенце]] ў [[Страсбур|Страсбургу]]. Ён таксама сустракаўся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]] і [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]].