Геаграфія Афганістана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 19:
== Рэльеф ==
[[Выява:Afghan topo en.jpg|thumb|200px|Тапаграфія Афганістана]]
Афганістан — зямля гор, якія займаюць каля 4/5 ягонай плошчы. З паўночнага ўсходу — ад высозных [[Памір]]у і [[Каракарум]]у — на паўднёвы захад цягнуцца хрыбты [[Гіндукуш|Гіндукуша]], з самым высокім пунктам краіны, гарой [[Нашак]] (7 452 м). На ўсходзе велічныя хрыбты падзеленыя ўрадлівымі далінамі, на захад горы робяцца ніцымі і сухімі, паступова пераходзячы ў [[Іранскае нагор’е]] і далей у плато [[Рэгістан]]а і раўніну ўпадзіны Сістан. Поўнач краіны займае [[Бактрыйская нізіна]] з самім нізкім пунктам краіны на беразе Амудар'і у правінцыі [[Джаўзджан (правінцыя)|Джаўзджан]] (258 м). Крайні паўночны усход — зямля гор-асілкаў — адрозніваецца высокай сейсмічнасцю: землятрусы адбываюцца тут незайздросна часта — у 1998, 2002 і 2010 яны забралі дзясяткі, сотні і тысячы чалавечых жыццяў у [[Бадахшан (правінцыя)|правінцыі Бадахшан]].
 
== Клімат ==
[[Клімат]] разнастайны, высока ў гарах тэмпература [[студзень|студзеня]] складае −15 °C, а ў [[ліпень|ліпені]] рэдка ўзнімаецца вышэй за 0 °C. Узімку Памір і Гіндукуш апранаюць сапраўдны снежны кажух. [[Лета]] найцяплейшае ў пустынных абшарах упадзіны Сістан, даліне Амудар'і і Джэлалабадскай катлавіне (паўсюль сярэрняя тэмпература ліпеня вышэй за +30 °C). У гарах на наветраных схілах выпадае больш за 1 500 мм [[ападкі|ападкаў]], на большай частцы краіны — 400-600 мм, у пустынях — 200 мм. Упадзіна Сістан — адзін з найзасушлівейшых рэгіёнаў Азіі.
 
== Гідраграфія ==
Радок 30:
== Расліннасць ==
[[File:Scenic view in western Afghanistan-2011.jpg|thumb|left|Суседзі: пустынныя горы і зялёная даліна ракі. Заходні Афганістан]]
Горны рэльеф і засушлівы клімат прадвызначылі тое, што большая частка Афганістна занята малапрадукцыйнымі землямі: пяскамі, камяністымі паверхнямі, горнымі і паўпустыннымі пашамі. Урадлівыя і шчыльная населеныя толькі рачныя даліны. [[сельская гаспадарка|Сельскагаспадарчыя]] землі займаюць каля 12 % плошчы; [[лес|лясы]] — толькі каля 3 %. Пераважна хваёвыя лясы з елкі і лістоўніцы растуць у асноўным на паўночным усходзе на вышынях ад 2000 да 3000 метраў, найбольшай лясістасцю адрозніваецца правінцыя [[Нурыстан (правінцыя)|Нурыстан]].<ref>https://cropwatch.unl.edu/documents/Forests%20of%20Afghanistan.pdf</ref> Упадзіна Сістан і [[Рэгістан]] занятыя [[паўпустыня|паўпустынямі]] і пустынямі. Бактрыйская нізіна пакрытая пераважна стэпамі.
 
== Фаўна ==
Радок 42:
{{Афганістан у тэмах}}
{{Азія паводле тэм|Геаграфія|колер=Афганістан}}
{{няма катэгорый}}
 
[[Катэгорыя:Геаграфія Афганістан| ]]