Надмагілле Льва Сапегі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Leŭ Sapieha, Alžbieta Radzivił, Darota Firlej. Леў Сапега, (XIX)Альжбета Радзівіл, Дарота Фірлей (4XIX).jpg|міні|злева|Малюнак надмагілля. XIX ст.]]
[[Файл:ChurchStMichaelVilnius7.jpg|thumb|Рэльефная выява Льва Сапегі]]
Кампазіцыя помніка, які мае значныя памеры, вышыня складае каля 10 м, даволі складаныя, але ў ёй арганічна аб’яднаны тры надмагільныя пліты з рэльефнымі выявамі, тры чорныя [[мармур]]овыя дошкі з тэкстамі, [[герб]]ы, атрыбуты воінскай славы і доблесці. Значнае месца ў вобразным ладзе помніка адводзіцца фігурам [[Святая Альжбета|Альжбеты]] і [[Святая Дарота|Дароты]] — патронам памерлых і сцэне спячых ля труны воінаў. Завяршаюць надмагілле фігуры [[Уваскрэсенне Ісуса Хрыста|ўваскрэслага Хрыста]] і [[анёл]]аў на арцы [[франтон]]а. Яны належаць разцу Себасцьяна Сала і адзначаны тонкасцю мадэліроўкі. Тры цэнтральныя рэльефы ў прафесійных адносінах больш слабыя і выкананы, відаць, іншымі майстрамі. Характар [[рэнесанс]]нага надмагілля тут мяняецца. У кампазіцыі адчуваецца [[барока|барочная]] экспрэсія, якая праяўляецца ў багацці колеравых адценняў, складанасці і напружанасці сілуэта надмагілля, у разарванай арцы франтона, дзе змешчаны яўна несуразмерныя з ёй фігуры анёлаў<ref name="СБС"/>.