Антон Лявош: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 20:
[[Файл:Лідары_БХД.jpg|thumb|злева|Лідары БХД (Антон Лявош стаіць першы злева), Вільня, 1930-я гады.]]
 
Пасля пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] і прыходу [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкай улады]] быў выселены са сваёй [[Плябанія|плябаніі]]. Пражываў у [[Беласток]]у па вуліцы Карыцінскай. Падчас [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі]] 5 студзеня 1944 года разам з іншымі жыхарамі Старасельцаў быў арыштаваны ў якасці закладніка. Вызвалены 3 мая 1944 года, атрымаў забарону на вяртанне ў парафію і прыбыванне ў [[Беластоцкая акруга|Беластоцкай акрузе]]. Пасля гэтага з’ехаў у [[Вільнюс|Вільню]].
 
Вярнуўся ў [[Беласток]] у пачатку 1945 года, а 15 верасня прыняў парафію Дойліды. Працаваў на пасадзе [[Пробашч|пробашча]] амаль 30 гадоў. У 1947 годзе пачынае дабівацца дазволу на пабудову новага мураванага касцёла. Праект святыні быў выкананы беластоцкім архітэктарам Станіславам Букоўскім. Будаўніцтва працягвалася ў 1949—1955 гадах. З 1961 года ўзначальваў Беластоцкі [[Дэканат (каталіцтва)|дэканат]]. Быў членам архідыяцэзіяльнай адміністрацыйнай рады. Уваходзіў у склад камісіі па справах [[Літургія|літургіі]], [[Музыка|музыкі]] і касцёльнага мастацтва.