Антон Лявош

Антон Лявош (польск.: Antoni Lewosz; 10 лістапада 1896, Саколка, Гродзенская губерня — 8 сакавіка 1975, Беласток) — беларускі і польскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар.

Антон Лявош
Партрэт
Род дзейнасці палітык, святар
Дата нараджэння 10 лістапада 1896(1896-11-10)
Месца нараджэння
Грамадзянства Расійская імперыя, Польшча
Дата смерці 1975 ці 8 сакавіка 1975(1975-03-08) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Ян і Зузанна (з дома Жывалеўскіх) Лявошы. У чэрвені 1913 г. скончыў гарадскую 4-класную навучальню ў Саколцы.

З 1913 года вучыцца на 1-м курсе Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Браў удзел у культурна-асветным гуртку клерыкаў-беларусаў. Пасвячоны ў святары 30.05.1920 г. Служыў вікарыем у фарнай парафіі Гродна. Пасля заканчэння семінарыі прадоўжыў вучобу ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (з 1921 г.). Пэўны час быў душпастарам у вёсцы Пералом. У 1925—1927 гадах вучыўся ў Рыме, дзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі. У складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Унійнага кангрэса ў Велеградзе (Чэхаславакія, 20-24.07.1927 г.). З 1928 года вікарый пры касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Вільні. У 1929 годзе прызначаны на прасінадальную працу ў літургічнай камісіі Віленскай архідыяцэзіі. З 1932 года пробашч у парафіі Старасельцы.

У міжваеннае дваццацігоддзе выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця на заходнебеларускіх абшарах. Вёў перапіску з рэдакцыямі беларускіх каталіцкіх выданняў («Chryścijanskaja Dumka» і інш.). Сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

 
Лідары БХД (Антон Лявош стаіць першы злева), Вільня, 1930-я гады.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны і прыходу савецкай улады быў выселены са сваёй плябаніі. Пражываў у Беластоку па вуліцы Карыцінскай. Падчас нямецкай акупацыі 5 студзеня 1944 года разам з іншымі жыхарамі Старасельцаў быў арыштаваны ў якасці закладніка. Вызвалены 3 мая 1944 года, атрымаў забарону на вяртанне ў парафію і прыбыванне ў Беластоцкай акрузе. Пасля гэтага з’ехаў у Вільню.

Вярнуўся ў Беласток у пачатку 1945 года, а 15 верасня прыняў парафію Дойліды. Працаваў на пасадзе пробашча амаль 30 гадоў. У 1947 годзе пачынае дабівацца дазволу на пабудову новага мураванага касцёла. Праект святыні быў выкананы беластоцкім архітэктарам Станіславам Букоўскім. Будаўніцтва працягвалася ў 1949—1955 гадах. З 1961 года ўзначальваў Беластоцкі дэканат. Быў членам архідыяцэзіяльнай адміністрацыйнай рады. Уваходзіў у склад камісіі па справах літургіі, музыкі і касцёльнага мастацтва.

Пахаваны каля парафіяльнага касцёла Беззаганнага Сэрца Марыі і Маці Божай Вастрабрамскай у Беластоку.

СпасылкіПравіць