Генеральная канфедэрацыя Каралеўства Польскага: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Mole-by (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Mole-by (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
Абвешчана па ініцыятыве [[Напалеон I|Напалеона І]] надзвычайным сеймам герцагства [[28.6]].[[1812]].
Маршал канфедэрацыі — [[А. К. Чартарыйскі]]; пастаянны орган — Генеральны савет (складаўся з 11 членаў). Акт канфедэрацыі ад 28 чэрвеня аб'яўляў пра аднаўленне [[Рэч Паспалітая|Каралеўства Польскага]], заклікаў усіх палякаў далучацца да канфедэрацыі, а тых хто знаходзіўся на рускай службе, — пакінуць яе. На працягу ліпеня — кастрычніка да канфедэрацыі далучыліся амаль усе паветы Беластоцкай вобласці, Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў. [[ЧасовыКамісія ўрадчасовага ўрада ў ВКЛ]] пасля адмовы Напалеона ад заснавання асобнай літоўскай канфедэрацыі 14 ліпеня таксама ўвайшоў у склад Генеральнай канфедэрацыі, але стварыў уласную сістэму ведамаснага кіравання краем, у цеснай сувязі з акупацыйнай адміністрацыяй. Пэўную ролю адыграла прамова Напалеона ў [[Вільня|Вільні]] [[11 ліпеня]] перад дэлегацыяй генеральнай канфедэрацыі, дзе ён па сутнасці ўхіліўся ад афіцыйнага прызнання адзінай Польска-Літоўскай дзяржавы. Наступныя акты тычыліся толькі тэрыторыі герцагства. У студзені [[1813]] Генеральны савет эвакуіраваўся з [[Варшава|Варшавы]] ў [[Кракаў]], у красавіку 1813 самараспусціўся. Матэрыялы Генеральнай канфедэрацыі публікаваліся ў перыядычным выданні «Dziennik Konfederacyi Krolestwa Polskiego».
 
== Літаратура ==