Выбух гатэля Brinks: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 32:
 
== Наступствы ==
На наступны дзень пасля выбуху амбасадар ЗША ў Паўднёвым В'етнаме [[Максвел Тэйлар]] накіраваў прэзідэнту [[Ліндан Джонсан|Джонсану]] радыёграму, у якой патрабаваў правядзення «акцыі адплаты» супраць паўночнікаў, аналагічнай той, што была ажыццёўлена пасля [[інцыдэнтІнцыдэнт у танкінскімТанкінскім заліве|інцыдэнту ў Танкінскім заліве]]. Паказваючы на геапалітычныя дывідэнды, якія прынёс бы авіяўдар па паўночным В’етнаме, Тэйлар пры гэтым прызнаваў, што не можа з упэўненасцю сцвярджаць, што менавіта паўночнікі стаяць за выбухам гатэля. Заставалася магчымасць, што акцыя была арганізавана паўднёвав’етнамскім дыктатарам [[Нгуен Кхань|Нгуенам Кханем]], адносіны з якім у амерыканскіх саветнікаў у апошні час сталі напружанымі. Радыёграма паступіла да Джонсана, які адпачываў на тэхаскім ранча, толькі [[28 снежня]], і прэзідэнт у выніку прыняў рашэнне ўстрымацца ад акцыі адплаты (яму рэкамендавалі авіяўдар па афіцэрскіх казармах Віт Тху Лу як сіметрычны адказ на выбух афіцэрскага інтэрната), баючыся непрадказальнай рэакцыі ў В’етнаме і апазіцыі ў [[Кангрэс ЗША|Кангрэсе]]. Толькі пазней буйнамаштабныя авіяўдары сталі стандартнай рэакцыяй амерыканскіх войскаў на аперацыі камуністаў у Паўднёвым В’етнаме.
 
Гатэль «Brinks» быў адноўлены і заставаўся месцам размяшчэння амерыканскіх афіцэраў аж да сыходу войскаў ЗША з Сайгона. У цяперашні час на яго месцы размешчаны гатэль Park Hyatt<ref>[http://www.rustycompass.com/destinations/detail/city_4-vietnam-ho-chi-minh-city/15-hotels/243-park-hyatt-saigon Park Hyatt, Хошимин] на сайте RustyCompass.com {{ref-en}}</ref>.