Выбух гатэля «Brinks» (англ.: The Brinks Hotel boming, в’етн.: Vụ đánh bom cư xá Brinks) — выбух дыверсантамі В’етконга гатэля ў Сайгоне, ператворанага ў інтэрнат для афіцэраў амерыканскай арміі. Гатэль быў разбураны ўвечары 24 снежня 1964 года падчас В’етнамскай вайны выбухам прыпаркаванага побач з ім замініраванага аўтамабіля. Падчас тэракта загінулі афіцэр і сяржант, а таксама былі паранены каля 60 чалавек, у тым ліку і мірныя жыхары.

Выбух гатэля «Brinks»
Гатэль пасля выбуху
Гатэль пасля выбуху
Месца нападу Сцяг Паўднёвага В'етнама Сайгон, Паўднёвы В’етнам
10°46′10″ пн. ш. 106°40′55″ у. д.HGЯO
Мэта нападу амерыканскія ваенныя
Дата 24 снежня 1964
17:45
Спосаб нападу выбух бомбы
Загінулыя 2
Параненыя 53—63
Тэрарысты 2
Арганізатары Сцяг В'етнама Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам
Сцяг В'етконга В’етконг

Перадгісторыя правіць

Пасля Другой сусветнай вайны камуністычны рух даміраваў у В’етнаме. Пасля паразы французскіх каланіяльных войскаў у Індакітайскай вайне краіна ў 1954 годзе была падзелена па 17-й паралелі. У 1956 годзе былі прызначаны выбары, якія павінны былі аб’яднаць дзве часткі В’етнама, але яны былі адменены, у выніку чаго пачаўся перыяд існавання дзвюх дзяржаў: камуністычнага Паўночнага В’етнама і антыкамуністычнага Паўднёвага. У другой палове 1950-х гадоў група паўднёвав’етнамскіх партызан пры падтрымцы паўночнав’етнамскіх уладаў пачала мяцеж з мэтай гвалтоўнага ўз’яднання краіны пад уладай камуністаў. Халодная вайна была ў самым разгары, таму Злучаныя Штаты — галоўны саюзнік Паўднёвага В’етнама — паслалі ваенных саветнікаў у краіну, каб дапамагчы ў навучанні і кіраўніцтве арміі Рэспублікі В’етнам у яе барацьбе супраць поўначы. Да 1964 годхе ў Паўднёвым В’етнаме прысутнічалі 23 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў, і камуністы разглядалі амерыканцаў як «каланізатараў» Паўднёвага В’етнама.

Выбух правіць

Выбух быў спланаваны і здзейснены двума паўночнав’етнамскімі агентамі, якія не былі ў далейшым злоўлены. У канцы лістапада агенты атрымалі загад, у якім гаварылася, што трэба падарваць гатэль «Brinks», дзе ў той час размяшчаліся афіцэры ЗША. Гатэль уяўляў сабой шасціпавярховы будынак і меў 193 пакоя. Пасля прыбыцця ў Паўднёвы В’етнам амерыканскіх саветнікаў ён быў пераабсталяваны пад інтэрнат для афіцэраў арміі ЗША і перайменаваны ў гонар генерала Фрэнсіса Брынка, першага камандуючага групай амерыканскіх ваенных у Індакітаі. Выбух павінен быў паказаць моц паўночнав’тнамскіх войскаў і іх здольнасць да ваенных дзеянняў, а таксама падарваць аўтарытэт ЗША. Тэракт быў намечаны бліжэй да Каляд, таму што будынак гатэля выкарыстоўваўся амерыканцамі для правядзення святаў, і ў ім павінна было быць больш вайскоўцаў, чым у звычайны дзень.

Двое агентаў на працягу месяца назіралі за жыццём гатэля, змешваючыся з натоўпам. Яны заставаліся незаўважанымі, таму што набылі на чорным рынку паўднёвав’етнамскую ваенную форму, у выніку чаго мелі свабодны доступ у гатэль, а таксама змаглі скапіяваць стыль размовы, манеры і нават лад жыцця паўднёвав’етнамскіх войскаў.

Агенты замініравалі адзін з аўтамабіляў, змясціўшы ў яго багажнік 90 кг выбуховых рэчываў, і ўсталявалі таймер бомбы на 17:45, у гэты час многія афіцэры знаходзіліся ў бары. Яны прыпаркавалі аўтамабіль побач з гатэлем на аўтапаркоўцы. Адзін з іх, які разыгрываў ролю маёра арміі Рэспублікі В’етнам, паведаміў парцье, што яго шафёр будзе чакаць з машынай ля гатэля з’яўлення амерыканскага палкоўніка, з якім у яго нібыта прызначаная сустрэча. Пасля гэтага другі выканавец, Нгуен Тхань Суан, які гуляў ролю шафёра, праінфармаваў в’етнамскага паліцэйскага ля ўваходу ў гатэль, што ён ідзе абедаць, і папрасіў паклікаць яго, калі прыедзе палкоўнік. Нгуен заняў месца ў кафэ недалёка ад гатэля і дачакаўся выбуху.

Калі асноўны склад афіцэраў быў у сталовай, бомба выбухнула, забіўшы двух амерыканскіх афіцэраў. Самым высокапастаўленым афіцэрам быў падпалкоўнік Джэймс Роберт Хаген, які служыў у арміі на працягу 20 гадоў, і працаваў на MACV. Другой ахвярай быў Бенджамін Белтран Кастаньеда, старшы сяржант службы ў MACV і ветэран арміі, які памёр ад ран 23 студзеня 1965 года. Даныя аб колькасці ахвяр супярэчлівы. Будынак атрымаў значны ўрон: былі разбураны чатыры паверхі. Значны ўрон тлумачыцца тым, што пад будынкам гатэля быў размешчаны гараж, у якім знаходзілася некалькі грузавікоў з газавымі балонамі.

 
Помнік загінулым ля сучаснага гатэля Park Hyatt

Наступствы правіць

На наступны дзень пасля выбуху пасол ЗША ў Паўднёвым В’етнаме Максвел Тэйлар накіраваў прэзідэнту Джонсану радыёграму, у якой патрабаваў правядзення «акцыі адплаты» супраць паўночнікаў, аналагічнай той, што была ажыццёўлена пасля інцыдэнту ў Танкінскім заліве. Паказваючы на геапалітычныя дывідэнды, якія прынёс бы авіяўдар па Паўночным В’етнаме, Тэйлар пры гэтым прызнаваў, што не можа з упэўненасцю сцвярджаць, што менавіта паўночнікі стаяць за выбухам гатэля. Заставалася магчымасць, што акцыя была арганізавана паўднёвав’етнамскім дыктатарам Нгуенам Кханем, адносіны з якім у амерыканскіх саветнікаў у апошні час сталі напружанымі. Радыёграма паступіла да Джонсана, які адпачываў на тэхаскім ранча, толькі 28 снежня, і прэзідэнт у выніку прыняў рашэнне ўстрымацца ад акцыі адплаты (яму рэкамендавалі авіяўдар па афіцэрскіх казармах Віт Тху Лу як сіметрычны адказ на выбух афіцэрскага інтэрната), баючыся непрадказальнай рэакцыі ў В’етнаме і апазіцыі ў Кангрэсе. Толькі пазней буйнамаштабныя авіяўдары сталі стандартнай рэакцыяй амерыканскіх войскаў на аперацыі камуністаў у Паўднёвым В’етнаме.

Гатэль «Brinks» быў адноўлены і заставаўся месцам размяшчэння амерыканскіх афіцэраў аж да сыходу войскаў ЗША з Сайгона. У цяперашні час на яго месцы размешчаны гатэль Park Hyatt[1].

Зноскі

  1. Park Hyatt, Хошимин на сайте RustyCompass.com (англ.)

Літаратура правіць

  • Langguth, A. J. Our Vietnam: the war, 1954—1975. — NY: Simon & Schuster, 2000. — P. 326—328. — ISBN 0-684-81202-9.
  • Mark Moyar. Triumph Forsaken: The Vietnam War, 1954—1965. — NY: Cambridge University Press, 2006. — ISBN 0-521-86911-0.