Ліндан Бэйнс Джонсан

(Пасля перасылкі з Ліндан Джонсан)

Ліндан Бэйнс Джонсан (англ.: Lyndon Baines Johnson; 27 жніўня 1908, Стоўнвал, штат Тэхас — 22 студзеня 1973, Стоўнвал, штат Тэхас) — 36-ы прэзідэнт ЗША ад Дэмакратычнай партыі з 22 лістапада 1963 па 20 студзеня 1969 года.

Ліндан Бэйнс Джонсан
Lyndon Baines Johnson
Lbj2.jpg
Coat of Arms of Lyndon B. Johnson.svg
Сцяг36-ы прэзідэнт ЗША Сцяг
22 лістапада 1963 — 20 студзеня 1969
Віцэ-прэзідэнт няма (1963—1965)
Х'юберт Харэйша Хамфры
Папярэднік Джон Кенэдзі
Пераемнік Рычард Ніксан
Сцяг37-ы віцэ-прэзідэнт ЗША Сцяг
20 студзеня 1961 — 22 лістапада 1963
Прэзідэнт Джон Кенэдзі
Папярэднік Рычард Ніксан
Пераемнік пасада вакантная
Х'юберт Харэйша Хамфры
Сцяг Сенатар ад штата Тэхас Сцяг
3 студзеня 1949 — 3 студзеня 1961
Папярэднік Уілберт Лі О'Дэніэл
Пераемнік Уільям Блэклі
Сцяг Член Палаты прадстаўнікоў ад 10-й выбарчай акругі Тэхаса Сцяг
10 красавіка 1937 — 3 студзеня 1949
Папярэднік Джэймс Б'юкенен
Пераемнік Гамер Торнберы
Нараджэнне 27 жніўня 1908(1908-08-27)[1][2][…]
Смерць 22 студзеня 1973(1973-01-22)[1][2][…] (64 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Lyndon Baines Johnson
Бацька Samuel Ealy Johnson[d]
Маці Rebekah Baines Johnson[d][5]
Жонка Лэдзі Берд Джонсан[6]
Дзеці Lynda Bird Johnson Robb[d] і Luci Baines Johnson[d]
Веравызнанне Пратэстанцтва, царква Хрыста
Партыя Дэмакратычная партыя ЗША
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Аўтограф Lyndon B. Johnson signature 2.svg
Ваенная служба
Гады службы 19411942
Краіна Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Род войскаў Seal of the United States Department of the Navy.svg Ваенна-марскія сілы
Званне US-O4 insignia.svg капітан-лейтэнант
Бітвы Другая сусветная вайна
 · Уварванне на Саламауа-Лаэ
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Сярэбраная зорка, ЗША
Commons-logo.svg Ліндан Бэйнс Джонсан на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Пасля сканчэння Тэхаскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1930 годзе, Джонсан працаваў дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1937 па 1949 год, а пасля з 1949 па 1961 год як сенатар Злучаных Штатаў, з іх два гады як лідар большасці ў Сенаце, і яшчэ два гады, як лідар сенацкай меншасці.

У 1960 годзе Джонсан пачаў кампанію за вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на няўдачу, ён быў абраны напарнікам сенатара Джона Ф. Кэнедзі з штата Масачусетс. Разам яны выйгралі выбары над Рычардам Ніксанам, і 20 студзеня 1961 года Джонсан быў прыведзены да прысягі ў якасці віцэ-прэзідэнта. Праз два гады і дзесяць месяцаў, 22 лістапада 1963 года, Джонсан заняніў Кенэдзі на пасадзе прэзідэнта з-за забойства апошняга. Ён абраўся на поўны тэрмін на выбарах 1964 года, калі перамог над рэспубліканскім апанентам з Арызоны сенатарам Бары Голдуатэрам. Ён з’яўляецца адным з чатырох чалавек, якія знаходзіліся на пасадзе прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, а таксама ў абедзвюх палатах Кангрэса.

Джонсан распрацаваў заканадаўчыя акты «Вялікага грамадства», якія падтрымлівалі грамадзянскія правы, грамадскае вяшчанне, Медыкэр, Медыкейд, дапамогу адукацыі, мастацтва, гарадскога і сельскага развіцця, камунальных паслуг, а таксама «Вайны з беднасцю». Фінансуемая часткова за кошт роста эканомікі, барацьба з беднасцю дапамагла мільёнам амерыканцаў падняцца над рысай беднасці ў перыяд прэзідэнцтва Джонсана. Падпісаныя Джонсанам законапраекты аб грамадзянскіх правах забаранялі расавую дыскрымінацыю ў дзяржаўных установах, гандлі паміж штатамі, на працоўных месцах, а Закон аб выбарчых правах адмяняў пэўныя патрабаванні ў паўднёвых штатах, якія выкарыстоўваліся для пазбаўлення грамадзянскіх правоў афра-амерыканцаў. З прыняццем Закона аб іміграцыі і грамадзянства 1965 года, іміграцыйная сістэма краіны была рэфармавана і ўсё квоты па расаваму паходжанню былі выдаленыя (замененыя нацыянальнымі квотамі). Джонсан быў вядомы сваёй уладнай, часам абразівай асобай і «Джонсанавым абыходжаннем» — агрэсіўным прымусам уплывовых палітыкаў пры прасоўванні заканадаўчых актаў.

Падчас прэзідэнцтва Джонсана адбылася эскалацыя амерыканскага ўдзела ў вайне ў В’етнаме. У 1964 годзе Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю па Танкінскаму заліву, якая прадаставіла Джонсану права выкарыстоўваць ваенную сілу ў Паўднёва-Усходняй Азіі без неабходнасці прасіць афіцыйнага абвяшчэння вайны. Лік амерыканскіх вайскоўцаў у В’етнаме рэзка ўзрос, з 16 000 дарадцаў на небаявых пазіцыях у 1963 годзе да 550 000 на пачатку 1968 года, большасць з якіх удзельнічалі ў баявых дзеяннях. Амерыканскія страты выраслі, а мірны працэс аказаўся пад пагрозай. Узросшая занепакоенасць вайной стымулявала вялікі, агрэсіўны антываенны рух асабліва ва ўніверсітэцкіх гарадках у ЗША і за мяжой.

Джонсан сутыкнуўся з далейшымі праблемамі, калі летам 1965 года ўспыхнулі масавыя беспарадкі ў большасці буйных гарадоў, а ўзровень злачыннасці рэзка ўзрос, у той час як яго праціўнікі патрабавалі «закона і парадку». Негледзячы на тое, што Джонсан пачаў сваё прэзідэнцтва маючы шырокае адабрэнне, яго падтрымка рэзка ўпала, з-за непакоеннасці публікі вайной і ростам гвалту ў краіне. У 1968 году Дэмакратычная партыя апынулася на грані расколу, калі антываенныя колы асудзілі палітыку Джонсана; ён зняў сваю заяўку на паўторны ўдзел у выбарах пасля правалу на папярэдніх партыйных выбарах у Нью-Гэмпшыры. Рэспубліканец Рычард Ніксан быў абраны яго пераемнікам, а Кааліцыя новага курсу, якая дамінавала ў прэзідэнцкай палітыкі на працягу 36 гадоў, спыніла своё існаванне. Пасля таго, як ён пакінуў свой пост у студзені 1969 гада, Джонсан вярнуўся ў сваё ранча ў Тэхасе, дзе ён 22 студзеня 1973 года памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 64 гадоў.

Гісторыкі адзначаюць, што кіраўніцтва Джонсана адзначыла пік сучаснага лібералізму ў Злучаных Штатах пасля Новага курсу. Многія гісторыкі хваляць Джоннсана з-за яго ўнутранай палітыкі і прыняцця многіх важных законаў, якія датычыліся грамадзянскіх правоў, кантролю зброі, захавання дзікай прыроды і сацыяльнага забеспячэння.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558153 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Lyndon B. Johnson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://mlb.mlb.com/news/article.jsp?ymd=20080801&content_id=3234575&vkey=news_chc&fext=.jsp&c_id=chc
  5. Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Geographic Names Information System
  8. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.