Х’юберт Харэйша Хамфры
Х’юберт Харэйша Хамфры (англ.: Hubert Horatio Humphrey, Jr.; 27 мая 1911 — 13 студзеня 1978) — амерыканскі палітык, дзяржаўны дзеяч, член Дэмакратычнай партыі, 38-ы віцэ-прэзідэнт ЗША пры прэзідэнце Ліндане Джонсане.
Хамфры двойчы быў сенатарам ад Мінесоты, заснаваў дзве арганізацыі: Мінесоцкую дэмакратычна-фермерскую працоўную партыю і рух «Амерыканцы за дэмакратычнае дзеянне». У 1945—1949 гг. быў мэрам Мінеапаліса. У 1964 г. Хамфры быў абраны віцэ-прэзідэнтам разам з Джонсанам. У 1968 г. Хамфры балатаваўся ў прэзідэнты, але з невялікім разрывам саступіў Рычарду Ніксану. У 1971 г. зноў абраны ў Сенат ад Мінесоты.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Hubert Humphrey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Hubert Humphrey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=H000953