Рамуальд Райс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Ацэнкі: ясна з папярэдняга сказа
→‎Ацэнкі: пазіцыя МЗС, не важна хто яе агучыў
Радок 39:
У [[2005]] годзе польскі [[Інстытут нацыянальнай памяці (Польшча)|Інстытут нацыянальнай памяці]] правёў следства ў выніку якога былі зроблены высновы, што дзеянні Райса «мелі прыкметы генацыду» ў адносінах да праваслаўных беларусаў<ref>[http://www.news.tut.by/culture/629477.htmlУбийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Кто такой Бурый и почему его оправдали в Польше]</ref>. У сакавіку [[2019]] Інстытут нацыянальнай памяці паведаміў, што ранейшыя высновы аб удзеле Рамуальда Райса ў генацыдзе беларускага насельніцтва былі хібнымі.
 
12 сакавіка 2019 года прэс-сакратарў [[Міністэрства замежных спраў Беларусі]] [[Анатоль Глаз]] паведаміў, што ў міністэрства быў выкліканы [[пасол Польшчы ў Беларусі|пасол Польшчы]] для тлумачэнняў, ці з'яўляецца перагляд ацэнкі дзеянняў Бурага афіцыйным пунктам гледжання польскіх уладаў і наколькі гэта суадносіцца з крокамі па выбудоўванні дыялога, у тым ліку гістарычнага, паміж краінамі<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=226846 У МЗС Беларусі выклікалі пасла Польшчы для тлумачэнняў]</ref>. У той жа дзень [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва|БЕЛТА]] паведаміла, што ў [[Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным сходзе Беларусі]] з абурэннем успрынялі апраўданне Інстытутам нацыянальнай памяці польскага ваеннага злачынца<ref>[https://www.belta.by/politics/view/v-parlamente-belarusi-vozmuscheny-opravdaniem-polskogo-voennogo-prestupnika-romualda-rajsa-339714-2019/ В парламенте Беларуси возмущены оправданием польского военного преступника Ромуальда Райса Политика 12.03.2019]</ref>.
 
Персона Рамуальда Райса з'яўляецца аб'ектам гераізацыі для праварадыкальных палітычных сіл Польшчы, што выклікае асуджэнне з боку палітыкаў Рэспублікі Беларусь. 10 сакавіка 2021 года пракуратура [[Брэст]]а ўзбудзіла крымінальную справу па факце гераізацыі ваенных злачынцаў, у тым ліку Рамуальда Райса. Разгарэўся дыпламатычны скандал між Беларуссю і Польшчай. Консул Польшчы ў Брэсце [[Ежы Цімафеюк]] быў вымушаны пакінуць краіну. У той жа час беларусы і палякі ўдзельнічалі ў сумесных мерапрыемствах па ўшанаванні памяці ахвяр Рамуальда Райса ў [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=269776 nn.by]</ref>.