Ігар Іванавіч Гермянчук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
Скончыў факультэт журналістыкі [[БДУ]]. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху 1980-х гг. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні [[Беларуская спеўна-драматычная майстроўня|«Беларуская Майстроўня» (1979—1984)]]. Член [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|БНФ «Адраджэньне»]].
 
У 1990 г. у 29-гадовым узросце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]]. 11 красавіка 1995 года разам з іншымі дэпутатамі ад [[Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»|Апазіцыі БНФ]] абвясціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандрам Лукашэнкам]] [|[Рэферэндум у Беларусі (1995)[|рэферэндуму]] пра дзяржаўную беларуская мова і сімволіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжанняў і [[Збіццё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета Беларусі|жорстка збітыя]] АМАПам і спецназам.
 
У 30-гадовым узросце Ігар Гермянчук узначаліў газету «[[Свабода (1990)|Свабода]]», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і самым папулярным апазіцыйным выданнем краіны. За антыпрэзідэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Пад канец 1997 года газета «Свабода» была забароненая, але ўжо ў студзені 1998 г. Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назвай «Навіны».