Палёт над гняздом зязюлі (фільм): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
}}
 
'''«Палёт над гняздом зязюлі»''', '''«Пралята́ючы па-над гняздо́м зязю́лі»''' ({{lang-en|One Flew Over the Cuckoo’s Nest}} — мастацкі фільм-[[Драма, (жанр)|драма]] кіна[[рэжысёр]]а [[Мілаш Форман|Мілаша Формана]], экранізацыя [[Палёт над гняздом зязюлі, раман|аднайменнага рамана]] [[Кен Кізі|Кена Кізі]].<br />Прэм’ера фільма адбылася 19 лістапада [[1975]] года на [[Міжнародны кінафестываль у Чыкага|кінафестывалі ў Чыкага]]. Ён [[Спіс рэкордаў «Оскара»#«Вялікая пяцёрка»|стаў другім фільмам у гісторыі]] сусветнага кінематографа, які атрымаў «[[Оскар]]» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што раней атрымалася толькі ў карціны «[[Гэта здарылася аднойчы ноччу]]» ([[1934]])<ref>[http://www.filmsite.org/bestpics.html Лепшыя фільмы] на ''filmsite.org''</ref>. Такую ж «Вялікую пяцёрку» яму ўдалося атрымаць у пяці намінацыях на «[[Залаты глобус]]» — адзіны раз у гісторыі кіно.<br />Фільм, які распавядае пра драму ў [[псіхіятрыя|псіхіятрычнай]] клініцы, здымаўся амаль цалкам у аддзяленні для душэўнахворых шпіталя штата [[Арэгон]]. Гледачы вельмі цёпла ўспрынялі карціну. Фільм сабраў больш за $100 млн у пракаце ў [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]. Крытыка высока адзначыла рэжысуру і акцёрскую ігру, прызнаўшы «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» адною з найважнейшых падзей [[Новы Галівуд|«новай хвалі» амерыканскага кінематографа]] 1970-х гадоў.
Прэм'ера фільма адбылася 19 лістапада [[1975]] г. на [[Міжнародны кінафестываль у Чыкага|кінафестывалі ў Чыкага]]. Ён [[Спіс рэкордаў «Оскара»#«Вялікая пяцёрка»|стаў другім фільмам у гісторыі]] сусветнага кінематографа, які атрымаў «[[Оскар]]» у пяці самых прэстыжных намінацыях, што раней атрымалася толькі ў карціны «[[Гэта здарылася аднойчы ноччу]]» ([[1934]] г.)<ref>[http://www.filmsite.org/bestpics.html Лепшыя фільмы] на ''filmsite.org''</ref>. Такую ж «Вялікую пяцёрку» яму ўдалося атрымаць у пяці намінацыях на «[[Залаты глобус]]» — адзіны раз у гісторыі кіно.<br />
Фільм, які распавядае пра драму ў [[псіхіятрыя|псіхіятрычнай]] клініцы, здымаўся амаль цалкам у аддзяленні для душэўнахворых шпіталя штата [[Арэгон]]. Гледачы вельмі цёпла ўспрынялі карціну. Фільм сабраў больш за $100 млн у пракаце ў [[ЗША]]. Крытыка высока адзначыла рэжысуру і акцёрскую ігру, прызнаўшы «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» адною з найважнейшых падзей [[Новы Галівуд|«новай хвалі» амерыканскага кінематографа]] 1970-х гадоў.
 
== Сюжэт ==
Радок 66 ⟶ 64:
Пачатак 1970-х — час «новай галівудскай хвалі». Тэмы і настроі, якім яшчэ нядаўна не было месца на экранах ([[секс]], гвалт, [[лаянка]], [[хіпі]]), паступова становяцца [[мэйнстрым]]ам. Такія карціны, як [[Ваенна-палявы шпіталь|«МЭШ»]], [[Выкрут-22, фільм|«Выкрут-22»]] прыўносяць новыя павевы ў інтэлектуальнае кіно Галівуду. Тады ж на экранах з'яўляюцца карціны, якія пераадолелі мяжу выручкі ў $ 100 млн у амерыканскім пракаце: [[Сківіцы, фільм|«Сківіцы»]] і [[Экзарцыст, фільм|«Экзарцыст»]] — першыя ластаўкі эпохі [[блакбастар]]аў<ref name=msn36>[http://www.filmsite.org/70sintro.html The Last Golden Age of American Cinema (the American "New Wave") (eng)]. filmsite.org.</ref>.
[[Выява:Goldman bo.jpg|220px|thumb|right|Бо Голдмэн і Майкл Дуглас падчас працы над фільмам.]]
Раман Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі» быў апублікаваны ў [[1962]] годзе і стаў [[бестселер]]ам у ЗША. Кніга хутка стала класікай пакалення [[бітнікі|бітнікаў]] і ўжо да [[1975]] г. была перавыдадзена ў ЗША больш за дваццаць разоў<ref name=msn63>''Marie Brenner'' [http://books.google.by/books?id=yCwEAAAAMBAJ&pg=PA32&dq=One+Flew+Over+the+Cuckoo%27s+Nest+Forman+Kesey&hl=ru&ei=PfOeToT1KoKN-wa5kciDDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&sqi=2&redir_esc=y#v=onepage&q=One%20Flew%20Over%20the%20Cuckoo's%20Nest%20Forman%20Kesey&f=false Flying High] (eng) // Texas Monthly. — 1976. — Т. 4. — № 1. — P. 32. — ISSN 0148-7736</ref>. Тады ж, у 1962-м, [[Кірк Дуглас]] за $ 47000 набыў правы на кіна- і тэатральную пастаноўку<ref name="msn62">''Dennis McDougal'' Five easy decades: how Jack Nicholson became the biggest movie star in modern times. — John Wiley and Sons, 2008. — P. 484. — ISBN 0471722464</ref>. Сцэнічную версію рамана напісаў [[Дэйл Васерман]], і ў [[1963]] г. Кірк Дуглас ажыццявіў інсцэніроўку ў тэатры «Cort» на [[Брадвейскі тэатр|Брадвеі]]. Ён сам і выконваў у ёй галоўную ролю Мак-Мёрфі <ref name=msn7>''A.D. Murphy''. [http://variety.com/?layout=Variety100&reviewid=VE1117487976&content=jump&jump=review&category=1935&cs=1&p=0 'One Flew Over the Cuckoo's Nest' review] (англ.). variety (Nov. 18, 1975).</ref>. Атрымаўшы даволі халодныя водгукі тэатральнай крытыкі, п'еса пратрымалася на сцэне ўсяго некалькі месяцаў. Праз год Дуглас па заданні [[Дзяржаўны дэпартамент ЗША|дзярждэпартамента]] апынуўся ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]], дзе пазнаёміўся з маладым і перспектыўным рэжысёрам Мілашам Форманам. Яны пагутарылі, і Дуглас ўжо тады выявіў гатоўнасць абмеркаваць пачатак здымак. Ён выслаў раман Кена Кізі па пошце, але Форман кнігу так і не атрымаў — яе канфіскавалі на мытні<ref name=msn12>''Almar Haflidason''. [http://www.bbc.co.uk/films/2002/10/14/one_flew_over_the_cuckoos_nest_1975_dvd_review.shtml One Flew over the Cuckoo's Nest SE DVD]</ref>.
 
Кірк Дуглас сам хацеў [[прадзюсар|спрадзюсіраваць]] фільм па матывах спектакля і сыграць у ім, але розныя абставіны заміналі яго планам. Перашкаджаў судовы працэс з Дэйлам Васерманам, які нечакана прад'явіў правы на экранізацыю сваёй адаптаванай версіі кнігі<ref name=msn4>''Dale Wasserman''. [http://www.independent.co.uk/news/obituaries/dale-wasserman-playwright-who-adapted-one-flew-over-the-cuckoos-nest-for-the-stage-1229960.html Playwright who adapted 'One Flew Over the Cuckoo's Nest' for the stage] (англ.). [[The Independent]] (7 January 2009).</ref><ref name=msn10>''Glenn Heath Jr.'' [http://www.zaentz.com/files/cuckoos_nest.html One Flew over the Cuckoo's Nest / Saul Zaentz Company, history of film]</ref>. Галоўная праблема была, аднак, у тым, што сцэнарый фільма пра псіхічнахворых не выклікаў цікавасці ў кінакампаній. Тэма лічылася калі не правальнай, то, ва ўсякім разе, камерцыйна бесперспектыўнай. Сцэнарый быў занадта наватарскім для таго часу. «Я прынёс ім сапраўдную класіку, а яны нават не зразумелі гэтага», — каменціраваў Кірк Дуглас свае шматлікія спробы зацікавіць кінакампаніі<ref name=msn19>''Chris Nashawaty'' [http://www.ew.com/ew/article/0,,279892,00.html Oscar Goes Cuckoo] (англ.) // [[Entertainment Weekly]]. — Feb 23, 2001. — P. 78</ref>.
Радок 93 ⟶ 91:
Вельмі працяглы час дуэт прадзюсараў шукаў рэжысёра, здольнага справіцца з незвычайнай задумай. Перабраўшы мноства кандыдатур, яны спыніліся на Мілашу Формане. Як іранічна ўспамінаў рэжысёр, яго выбралі, бо ён меў добрую рэпутацыю прафесіянала і нядорага браў за свае паслугі. У [[1968]] г. Форман эміграваў у ЗША і паспеў зняць фільм [[Адрыў, фільм, 1971|«Адрыў»]], які праваліўся ў пракаце. Форман тады зусім «хварэў на кішэнь» і думаў, ці не вярнуцца яму ў [[Чэхаславакія|Чэхаславакію]], калі Дуглас і Зейнц нечакана прапанавалі яму працу<ref name=msn10/>. Майкл Дуглас каменціраваў прычыну выбару так: Форман быў адзіным, хто ўжо на першай сустрэчы з прадзюсарамі дэталёва апісаў план здымак. Як сцвярджае Майкл Дуглас, ён і паняцця не меў на той момант, што яго бацька 10 гадоў таму ўжо абмяркоўваў падобную магчымасць з Форманам<ref name=msn26/>.
 
Першы варыянт сцэнарыя быў напісаны самім Кенам Кізі, але не задаволіў прадзюсараў і рэжысёра. У сцэнарыі Кізі засталіся атмасфера і стыль кнігі, перададзенай пацыентам псіхічнай лякарні апавядальнікам Правадыром, што не задаволіла Формана<ref name="msn66">''Barbara Tepa Lupack'' Take two: adapting the contemporary American novel to film. — Popular Press, 1994. — P. 191. — ISBN 0879726423</ref>. Дуглас звярнуўся да Лоўрэнса Хабена, затым — да Бо Голдмэна — тады малавядомага пісьменніка, які толькі пачынаў свой творчы шлях. Праца над сцэнарыем заняла каля васьмі тыдняў. Кен Кізі пасля саслужыў нядобрую службу стваральнікам карціны, вельмі негатыўна адгукнуўшыся пра сцэнарый фільма і ўвогуле не ухваліўшы яго<ref name=msn21>[http://www.zimbio.com/Kirk+Douglas/articles/a6cww2XKauX/Kirk+Douglas+Still+Pissed+Michael+Douglas Kirk Douglas bio] (англ.) (March 7, 2010).</ref><ref name=msn22>''Richard Levine'' [http://www.nytimes.com/packages/html/movies/bestpictures/cuckoo-ar1.html A Real Mental Ward becomes A Movie 'Cuckoo's Nest'] (англ.). [[New York Times]] (Apr 13, 1975).</ref>. Калі здымкі ўжо пачаліся, у адным з інтэрв'ю яго спыталі, ці будзе ён удзельнічаць у працэсе. Кізі адказаў: «Вы пытаецеся, ці стане будучая маці сама сабе рабіць аборт?»<ref Name=msn19/><ref name=msn11/>.
 
Тым часам прадзюсары працягвалі абіваць парогі кінастудый, але так і не змаглі нікога зацікавіць. У выніку, 4000000 долараў на здымкі Зейнц і Дуглас сабралі з уласных сродкаў. Эканоміць прыйшлося на ўсім, але толькі не на акцёры, які грае галоўную ролю. На яе вырашылі запрасіць тады ўжо цалкам сталага, у акцёрскім разуменні, Джэка Нікалсана. Толькі яго Форман бачыў у якасці патрэбнага выканаўцы. Ганарар Нікалсана склаў $ 1 млн плюс працэнт ад пракату<ref name=msn62/><ref name=msn19/>.
Радок 146 ⟶ 144:
Вінцэнт Кэнбі, зрэшты, прапаноўваў гледачу празмерна не факусіраваць увагу на ідэалагічных клішэ і кан'юнктурных спасылках на амерыканскую гісторыю 1960-х, сцвярджаючы, што ў фільма ёсць і іншыя, не настолькі відавочныя і імгненныя перавагі. Фільм прапаведуе не класічны для амерыканскага грамадства поспех, а, хутчэй, спробу поспеху<ref name=msn28/>.
 
Прыкладам традыцыйнага амерыканскага сямейнага дзейства была ў свой час прызнана карціна [[Забіць перасмешніка, фільм|«Забіць перасмешніка»]], якая стала свайго роду знакам кінематографа 1960-х. «Гняздо зязюлі» становіцца яго дыялектычнай супрацьлегласцю і асновай для традыцый новай хвалі 1970-х<ref name="msn40">''Walter Metz'' Engaging film criticism: film history and contemporary American cinema. — Peter Lang, 2004. — Т. 2. — 226 p. — ISBN 0820474037</ref>. Па меркаванні крытыка Метца, тут можна назіраць адмаўленне ад мінулых традыцый і своеасаблівую «квазісям'ю». Задзірлівая сексуальнасць [[Альфа самец|«альфа-самца»]] Мак-Мёрфі, лідара ў групе хворых, супрацьпастаўлена пазбаўленай эмоцый бясполай істоце ў белым халаце — медсястры<ref name=msn18/>. Аднак два яскравыя антыподы дзіўным чынам прыцягваюцца адно да аднаго. Сястра Рэтчэд прапануе пакінуць Мак-Мёрфі ў аддзяленні нават пасля такіх абуральных выхадак, як «тэлевізійны бунт» і рыбалка. Мак-Мёрфі, маючы некалькі выдатных магчымасцей збегчы з аддзялення, не спяшаецца яго пакінуць. Гэтая ж ідэя прыцягвання процілегласцей пазней абыграна ў іншай не менш вядомай карціне «[[Чалавек дажджу]]»<ref name=msn40/>.
 
Візуальны складнік карціны таксама вельмі цікавы, хоць ён вырашаны пераважна ў камерным стылі. Большасць сцэн пастаўлены ўнутры аддзялення. Пачатак і канцоўка замыкаюць сюжэт у кола. У пачатку карціны з навакольнага свету паліцэйскія прывозяць Мак-Мёрфі, і ў канцоўцы туды — у гэты свет, які так страшыць насельнікаў аддзялення — адпраўляецца Правадыр<ref name=msn18/><ref name=msn23>''Ian Bialostocki'' [http://www.jstor.org/discover/10.2307/1483109?uid=3737704&uid=2&uid=4&sid=21103456644313 Forman's Cuckoo's Nest, Its Composition and Symbolism] (англ.) // Artibus et Historiae. — 1981. — Т. 2. — № 3.</ref>. Сцэны на адкрытым паветры — рыбалка і баскетбольны матч — візуальна эфектна супрацьпастаўленыя падзеям у сценах аддзялення<ref name=msn9/>. Іншы прыём, выгадна абыграны стваральнікамі, заключаны ў тым, што канфлікт пацыентаў і персаналу бальніцы падкрэслены падборам касцюмаў. Цёмна-шэрыя бальнічныя піжамы і чорнае адзенне Мак-Мёрфі побач са снежна-белай уніформай медсясцёр і персаналу падзяляюць герояў<ref name=msn9/>. Глен Хет ([[Slant Magazine]]) прыцягвае ўвагу гледача да майстэрства аператара і вытанчанасці візуальнага рашэння. Часам праскоквае лёгкая нядбайнасць ў пабудове кадра, што нагадвае аналагічны падыход [[Роберт Олтмэн|Роберта Олтмэна]] з яго асаблівай магіяй [[мізансцэна|мізансцэны]]<ref name=msn13>''Bill Chambers''. [http://www.filmfreakcentral.net/dvdreviews/oneflewoverthecuckoosnest.htm One Flew over the Cuckoo's Nest] (англ.). filmfreakcentral.net (Dec 7, 2010)</ref>. У выніку, сцэны сацыяльнай тэрапіі ствараюць для гледача высокі эфект прысутнасці<ref name=msn14>''M. Enois Duarte''. [http://bluray.highdefdigest.com/3424/cuckoo_35th.html One Flew Over the Cuckoo's Nest: 35th Anniversary Ultimate Collector's Edition] (англ.). bluray.highdefdigest.com (Sep 15, 2010)</ref>.
Радок 155 ⟶ 153:
{{oq|en|and the emotional devastation of the ending remains potent 35 years after its initial release. There's so much charisma and charm to the film that the breakneck denouement can't help but punch you in the gut. […] Seeing that energy, that lust for life in someone else, becomes the film's greatest joy, and watching it drain out of Nicholson's character its greatest tragedy.}}}}
 
Кен Кізі быў вельмі незадаволены экранізацыяй сваёй кнігі, у асноўным ганіў выбар апавядальніка дадзенай гісторыі (у кнізе ім выступае Правадыр, у фільме яго няма ўвогуле)<ref name="msn68">''Paul R. Betz, Mark Christopher Carnes'' American National Biography / Mark Christopher Carnes. — Oxford University Press, 2005. — Vol. 2. — 848 p. — ISBN 0195222024</ref>. Гэта пацвердзіў і [[Чак Паланік]], сказаўшы:
{{цытата|аўтар=Прадмова да рамана, выдавецтва ''Penguin Books'', 2007 год<ref name=msn71>[http://www.penguinclassics.co.uk/nf/shared/WebDisplay/0,,214351_1_0,00.html One Flew Over the Cuckoo’s Nest] (англ.)</ref>|Упершыню я пачуў гэту гісторыю пасля поспеху фільма з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі. Фільм, як прызнаўся мне Кізі, ён не любіў.
{{oq|en|The first time I heard this story, it was through the movie starring Jack Nicholson. A movie that Kesey once told me he disliked.}}}}
Радок 188 ⟶ 186:
Тэма выяўлення псіхічнахворых мае даўнія традыцыі ў амерыканскім кінематографе. Фільм Формана не першы, зняты ў рэальнай клініцы. Карціна [[Змяіная яма|«Змяіная яма»]] ([[1948]] г.), якая заклала традыцыі ў дадзенай тэме, была знята ў адной з [[Каліфорнія|каліфарнійскіх]] лякарняў<ref name=msn30>[http://users.resist.ca/~kirstena/pagecamarillo.html Camarillo State mental hospital. 1936—1937] (англ.)</ref>.
[[Файл:Cuckoo's Nest shock.jpg|350px|thumb|right|Санітары гвалтоўна вядуць Чэсвіка ([[Сідні Лэсік]]) на працэдуру электрашокавай тэрапіі. Сцэна здымалася ў рэальным аддзяленні, і за ёй назіраюць пацыенты шпіталя<ref name=msn42>''Brad Cain''. [http://www.sfgate.com/health/article/One-last-flight-over-the-cuckoo-s-nest-before-3204869.php One last flight over the cuckoo's nest before hospital falls] (англ.). [[Associated Press]]</ref>.]]
[[Пол Мазурскі]] ў цэлым шэрагу сваіх карцін зняў сапраўдных урачоў-псіхіятраў<ref name=msn25>By Glen O. Gabbard, Krin Gabbard Psychiatry and the cinema (англ.)</ref>. Шмат агульнага ў «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі» з фільмам [[Чыстае вар'яцтва|«Чыстае вар'яцтва»]] ([[1966]] г.), у якім свабодалюбнаму галоўнаму герою — паэту і [[Дон Жуан|дон-жуану]] — прапісваюць лабатамію, нібыта з лепшых памкненняў<ref name="msn41">''Glen O. Gabbard, Krin Gabbard'' Psychiatry and the cinema. — American Psychiatric Pub, 1999. — Т. 2. — 408 с. — ISBN 9780880489645</ref>.
 
Цэлы шэраг падобных карцін выпрацаваў ўстойлівы [[стэрэатып]] у свядомасці гледача пра псіхіятрычную лякарню як пра дом смутку і пра хворых — сацыяльна небяспечных стварэнняў, якія маюць патрэбу ў прымусовым утрыманні пад вартай<ref name=msn17>''Ty Burr, Mary Feeney and Wesley Morris''. [http://www.boston.com/ae/movies/articles/2010/02/14/shutter_island_is_the_newest_in_the_line_of_movies_that_attempt_to_mix_drama_with_insanity/?page=2 Cuckoo's nests] (англ.). [[The Boston Globe]] (Feb 14, 2010)</ref><ref name=msn24>''Michael Fleming, Roger Manvell'' [http://tags.library.upenn.edu/project/1576 «Through a lens, darkly.» (mental illness and psychiatry in motion pictures)] (англ.) // Psychology Today. — 1987. — Vol. 21. — P. 26.</ref>. Карціна Формана заняла асаблівае месца, бо трапіла ў шырокі пракат і яе ўбачылі мільёны гледачоў. Нават нягледзячы на ​​ладную долю гумару ў выяўленні тэмы і цалкам выдуманы сюжэт, яна падверглася масавай крытыцы<ref name=msn18/>.
Радок 196 ⟶ 194:
Асаблівую ўвагу заслужылі сцэны медыцынскіх працэдур, якія падаюцца гледачу карціны як катаванні пацыентаў<ref name=msn41/>. Гэта таксама старая традыцыя: у фільме «Змяіная яма» жанчыну, якая трапіла «з волі» ў клініку, падвяргаюць шокавай тэрапіі<ref name=msn30/>. Працягваючы тэму «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі», у фільме [[Прага смерці 2|«Прага смерці 2]]» электрашокавая тэрапія прадстаўляецца так, нібыта гэта пакаранне за іншадумства<ref name=msn25/>.
 
Фільм, на думку спецыялістаў, вярнуў гледача з 1970-х у 1940-я. На самай справе яшчэ ў 1960-я ў амерыканскіх клініках пачаліся працэсы [[Дэінстытуцыяналізацыя псіхіятрыі|дэінстытуцыяналізацыі]] і поўнай змены падыходу да лячэння псіхічна хворых. Электрашок і [[лабатамія]] дастаткова масава ўжываліся ў 1930-1950-я гады, але былі выключаныя з паўсюднай практыкі псіхіятрычных клінік ЗША яшчэ ў 1950-х гадах. Доктар Брукс успамінаў, што ў Арэгонскім шпіталі (дзе праходзілі здымкі фільма Формана) лабатамія ў апошні раз праводзілася ў 1958 годзе<ref name=msn22/>. Нават калі ў выключных выпадках электрашокавая тэрапія была паказана пацыентам, яна ўжывалася пад [[наркоз]]ам і з выкарыстаннем спецыяльных расслабляльных прэпаратаў<ref name=msn3>''Barbara Armstrong''. [http://www.oregonstatehospital.org/wp-content/uploads/2009/03/46.pdf Dean Brooks superintendant and actor, Talks about cuckoo’s nest] (англ.). Oregon State hospital (Nov-1975)</ref><ref name="msn37">Regulation of electroconvulsive therapy. — Michigan Law Review, 1976. — Vol. 3. — P. 363—385. — ISBN 5-09-002630-0</ref>.
 
Карціна ўспрымалася многімі спецыялістамі ў сферы псіхіятрыі рэзка адмоўна. Калега Дына Брукса па Арэгонскім шпіталі — доктар Ёнас Робічэр — выказаўся пра тое, што спецыялісту прыходзіцца разглядаць фільм як нападкі на дзяржаўную сістэму лячэння псіхічнахворых<ref name=msn3/>. Доктар Марцін Андэрсан у артыкуле выказваецца, што многія фільмы, разам з «Пралятаючы па-над гняздом зязюлі», ствараюць негатыўна афарбаваны міф аб сістэме лячэння. Асноўная праблема ў тым, што вельмі эмацыйны і прыватны пункт гледжання пачынае фарміраваць грамадскую думку па гэтым пытанні<ref name=msn31>''Anderson P''. [http://www.brown.uk.com/brownlibrary/anderson.pdf 'One flew over the psychiatric unit': mental illness and the media]. // Journal of Psychiatric and Mental Health Nursing. — 2003. — В. 10. — P. 297—306.</ref>. Доктар Брукс, аднак, палемізуючы з калегамі, казаў пра тое, што фільм — перш за ўсё выдумка і не варта яго ўспрымаць настолькі сур'ёзна<ref name=msn3/>.
Радок 348 ⟶ 346:
 
== Адрозненні паміж фільмам і кнігай ==
Фільм Мілаша Формана кардынальна адрозніваецца ад рамана Кена Кізі<ref name="msn67">Sparknotes 101 literature. — Spark Educational Publishing, 2004. — P. 960. — ISBN 1411400267</ref>. Канфлікт паміж стваральнікамі карціны і аўтарам рамана, які скончыўся ўзаемнымі нападкамі і судовым працэсам, ініцыяваным Кізі, прыцягнуў увагу крытыкаў і журналістаў. Неадназначнае рэжысёрскае тлумачэнне ідэй пісьменніка атрымала падрабязнае асвятленне. Прычыны былі не толькі ў тым, што сцэнарый вымушана купіраваны ў параўнанні з кнігай у сувязі з неабходнасцю змясціць сюжэт у абмежаваны кінематаграфічны фармат<ref name=msn66/> {{Стар. | 31}}. Розны час стварэння кнігі і сцэнарыя (1960-я і 1970-я — розныя эпохі) і прынцыпова рознае светаадчуванне мастакоў прывялі да такога выніку<ref name=msn32/>.
 
{{цытата|аўтар=Джэк Крол. [[Newsweek]]<ref name=msn66/>|Фільм Формана — выдатная з'ява, і ён застанецца ззяць ў стагоддзях, але ў вышэйшым сэнсе карціна не дацягвае да палкасці, глыбіні і спасціжэння кнігі. Раман Кізі прапушчаны скрозь паранаідальную свядомасць апавядальніка — Правадыра Бромдэна. Выбраўшы стыль камічнага рэалізму, Форман страціў непаўторнае адценне кашмару, які ператварае кнігу ў вывернутую алегорыю хворай рэальнасці.{{oq|en|The result is well-made film that flares at times into incandescence but lucks ultimately the novel’s passion, insight and complexity… Kesey's novell was filtered through the paranoid consciousness of his Indian narrator, Chief Bromden. By opting for a style of comic realism Forman loses much of the nightmare quality that made the book a capsized allegory of an increasingly mad reality.}}}}
Радок 356 ⟶ 354:
Выздараўленне і вызваленне, якія прыносіць Мак-Мёрфі пацыентам аддзялення, не такія відавочныя, як у кнізе. У канцоўцы рамана большасць хворых пакідае аддзяленне, тады як у фільме гэта робіць толькі Правадыр. Крытык Барбара Лупак ўгледзела тут аналогію з падыходам, які вызнаваў [[Майк Нікалс]] ў карціне [[Выкрут-22, фільм|«Выкрут-22»]]. Гэтак жа, як і Мак-Мёрфі, капітан Ёсарыян не прыносіць вызвалення астатнім героям. Пазітыўная канцоўка рамана Кізі была характэрная для ідэалістычных 1960-х, тады як у 1970-х «песімізм» Формана выглядае больш верагодна<ref name=msn66/>.
 
У ліку асноўных адрозненняў называлася змена апавядальніка, Правадыра Бромдэна, якая пацягнула за сабой змену галоўнага героя<ref name="msn64">''William Lawlor'' Beat culture: lifestyles, icons, and impact. — ABC-CLIO, 2005. — P. 392. — ISBN 1851094008</ref>. У аснове кнігі — супрацьстаянне мужчынскага і жаночага пачатку. Медсястра Рэтчэд у ёй выступае як вялікае пустое спараджэнне сістэмы (''Камбіната'', як яе называў Правадыр) з гіпертрафіраванымі жаночымі палавымі прыкметамі<ref name=msn2/>. У фільме гэта сутыкненне спрашчаецца да меладрамы. Знікае Камбінат, заменены істэблішментам, які супрацьстаіць галоўнаму герою<ref name=msn32/>. Канфлікт становіцца больш зямным і не нясе настолькі ярка выяўленага абсурдна-шызафрэнічнага пачатку, характэрнага для кнігі. Чытач кнігі адчувае ірацыянальны страх здаровага чалавека, які апынуўся сярод псіхічнахворых, які не можа даказаць сваю нармальную свядомасць. У фільме ж псіхіятрычная лякарня становіцца метафарычнай выявай грамадства<ref name=msn18/><ref name=msn32/><ref name=msn34>''Яўген Няфёдаў''. [http://www.world-art.ru/cinema/cinema.php?id=4898 Рэцэнзія на фільм] (рус.)</ref>.
 
== Лічбавыя выданні і саўндтрэк ==