Конрад II (кароль Італіі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24:
| папярэднік_3 = [[Готфрыд III, герцаг Ніжняй Латарынгіі|Готфрыд III]]
| пераемнік_3 = [[Готфрыд Бульёнскі|Готфрыд V]]
| дата нараджэння = 12.02.1074
| месца нараджэння =
| дата смерці = 27.07.1101
| месца смерці =
| дынастыя = [[Салическая дынастыя]]
| пахаваны =
| бацька = [[Генрых IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Генрых IV]]
| маці = [[Берта Савойская]]
| веравызнанне = [[Хрысціянства]]
| жонка = [[Канстанцыя Сіцылійская]]
| дзеці =
| Commons = Conrad II of Italy
}}
 
'''Конрад II''' (ням.: Konrad; [[12 лютага]] [[1074]], Герсфельдскае абацтва, [[Германія]] - — [[27 ліпеня]] [[1101]], [[Фларэнцыя]], [[Італія]])  — кароль Германіі (1087 - 10981087—1098) і кароль Італіі (1093 - 10981093—1098).
 
== Біяграфія ==
Радок 43 ⟶ 44:
Конрад нарадзіўся [[12 лютага]] [[1074]] года ў Герсфельдскім абацтве і быў другім сынам імператара [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] [[Генрых IV, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Генрыха IV]] і яго жонкі [[Берта Савойская|Берты Савойскай]]. Старэйшы брат Конрада Генрых нарадзіўся ў жніўні [[1071]] года, і ў гэтым жа месяцы памёр. У [[1076]] годзе ён стаў [[Спіс кіраўнікоў Латарынгіі|герцагам Ніжняй Латарынгіі]] і маркграфам [[Турын]]скім. У гэтым жа годзе ён суправаджаў свайго бацьку на шляху ў [[Каноса|Каносу]]. Конрада даручылі клопату [[мілан]]скага архібіскупа Тэадальда. У [[1087]] годзе Конрад быў выбраны [[Рымскі кароль|каралём Германіі]] і быў каранаваны 30 мая ў [[Ахен]]е, стаўшы афіцыйным спадчыннікам свайго бацькі. У [[1093]] годзе ён быў каранаваны [[Кароль Італіі|каралём Італіі]] ў [[Мілан]]е архібіскупам Ансельмам III. Паводле міланскага гісторыка Ландульфа Луніёра ён быў таксама каранаваны ў [[Монца|Монцы]], дзе захоўвалася [[Жалезная карона]].
 
Пад уплывам маркізы [[Мацільда Тасканская|Мацільды Тасканскай]] і яго мачахі [[Еўпраксія-Адэльгейда|Еўпраксіі Усеваладаўны]], дачкі [[Вялікія князі Кіеўскія|кіеўскага князя]] [[Усевалад Яраславіч|Усевалада Яраславіча]], Конрад у [[1093]] годзе далучыўся да Папскага лагера, які стаяў супраць імператара Генрыха IV, такім чынам стаўшы ворагам свайго бацькі. У [[1095]] годзе на парадзе горада [[П'ячэнца]] ён пацвердзіў абвінавачванні Еўпраксіі, у якіх яна сцвярджала, што Генрых уваходзіў у секту [[Нікалаіты|нікалаітаў]], удзельнічаў у іх оргіях і прапанаваў яму яе займець. Неўзабаве пасля гэтага ў [[Крэмона|Крэмоне]] Конрад пакляўся быць лаяльным да [[Рымскі Папа|Рымскага Папы]] [[Урбан II|Урбана II]], стаўшы стратарам Папы, гэта значыць стаў вадзіць пад аброці папскага каня, што з'яўляласяз’яўлялася сімвалічным жэстам пакоры. У сваю чаргу Урбан абяцаў яму імператарскую карону. У гэтым жа годзе Урбан уладкаваў шлюб Конрада на Канстанцыі Сіцылійскай, дачцы графа [[Ражэр I, граф Сіцыліі|Ражэра I Сіцылійскага]].
 
Яго бацька прарэагаваў на гэтыя падзеі такім чынам, што абвясціў у [[Майнц]]е сваім спадчыннікам малодшага сына [[Генрых V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|ГенрыхГенрыха]]а, будучага імператара Генрыха V. Пасля гэтага Конрад страціў уладу над палітычнымі падзеямі ў Італіі. А [[27 ліпеня]] [[1101]] года ён памёр у [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]] ва ўзросце 27 гадоў, ужо не маючы тытулаў караля Рымскага і Італьянскага. Быў пахаваны ў Санта-Рэпарата, цяпер вядомай як [[Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ]].
 
{{зноскі}}
Радок 73 ⟶ 74:
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1074 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 12 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1101 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі 27 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Каралі германскія]]
[[Катэгорыя:Каралі італьянскія]]