Старажытная берынгаморская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 34:
Для Старажытнай берынгаморскай культуры характэрна наяўнасць вялікіх [[курган]]оў са значным культурным пластом. Курганы звычайна ўзнікалі не як пахаванні, а ў выніку накаплення культурнага пласта на месцы шматвекавога пражывання ў паселішчах, што складаліся з хацін тыпу [[зямлянка|зямлянак]]. Другой важнай прыкметай з'яўляецца [[мастацтва|мастацкае]] аздабленне прылад працы з [[косць|косці]] і [[драўніна|драўніны]]. Выяўлены па-мастацку выразаныя касцяныя прадметы ў форме чалавечых постацяў, розных жывёл, [[Байдарка|каякаў]] і інш. Гэта адрознівае артэфакты старажытнай берынгаморскай культуры ад прадметаў, якія вырабляюць сучасныя [[інуіты]], але набліжае іх да прадметаў [[палеаэскімосы|палеаэскімосаў]] і асабліва сучасных [[Азіяцкія эскімосы|азіяцкіх эскімосаў]].
 
Тэхналогіі, якімі карысталіся носьбіты Старажытнай берынгаморскай культуры, былі пераважна [[неаліт]]ычнымі. Большасць знойдзеных артэфактаў выраблена з косці, драўніны, [[абсідыян]]а і [[гліна|гліны]]. Прычым, знутры культуры існаваў абмен драўніны, редкой у тых [[Шырата|шыротах]], і абсідыяну, які здабывалі на [[Аляска|Алясцы]]. Тым не меней, былі выяўлены і прадметы з [[жалеза]]. Найбольш прыкметныя прылады працы і ўзбраення: [[дзіда]], [[атлатль]], каменныя скрэблы, [[гарпун]] з касцяным навершам. Найважнейшым транспартным сродкам быў каяк. Выявы людзей дазваляюць лічыць, што яны карысталіся [[вопратка]]й з птушынага пер'я і скур марскіх сысуноў, упрыгожвалі цела [[татуіроўка]]й.
 
Носьбіты Старажытнай берынгаморскай культуры жылі пераважна каля [[акіян]]а, часцяком выбіралі пазней бязлюдныя [[востраў|астравы]] і [[Вусце ракі|вусці рэк]]. Іх асноўным гаспадарчым заняткам была здабыча [[ластаногія|ластаногіх]]. Мяркуецца, што ў першай палове [[1 тысячагоддзе|1]] тысячагоддзя н. э. узнікла здабыча [[кіты|кітоў]]. Паляванне на кітоў патрабуе намаганні адносна вялікіх калектываў і адначасова дае значны харчовы і тэхналагічны запас, што спрыяла аб'яднанню невялікіх сваяцкіх абшчын, узнікненню першаснага сацыяльнага распластавання [[грамадства]] і, магчыма, інстытуту [[рабства]].