Выбух у Менскім беларускім тэатры (1943): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 10:
| Матыў =
|Загінулыя=13}}
'''Выбух у Менскім беларускім тэатры''' — выбух, які адбыўся ў [[Менскі беларускі тэатр|Менскім беларускім тэатры]] [[22 ліпеня]] [[1943]] года, у час [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі]]., арганізаваны [[Савецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)|Беларускіясавецімі партызаныпартызанамі]].
 
[[22 чэрвеня]] [[1943]] года, у другую гадавіну [[Вялікая Айчынная вайна|нападу Германіі на СССР]], які немцы называлі «''днём вызвалення''», у Менскім беларускім тэатры адбылася цырымонія заснавання [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]]<ref name="researchgate"/>. Паводле гісторыка [[Юры Туронак|Юрыя Туронка]] міна, устаноўленая пад сцэнай, мусіла ўзарвацца ў той час, калі ў тэатры знаходзіўся гаўляйтар [[Вільгельм Кубэ]] з нагоды ўрачыстага абвяшчэння СБМ. Але выбух прагучаў пазней, у час спектакля паводле камедыі «[[Пан міністар|''Пан міністар'']]» [[Францішак Аляхновіч|Ф. АляхновічАляхновіча]]а, на якім гаўляйтар ужо не прысутнічаў<ref name="jivebelarus">[http://jivebelarus.net/history/new-history/occupation-methods-in-belarus.html?page=3 Метады акупацыі ў Беларусі]</ref>.
 
[[Аляксандр Станюта]] ўспамінаў: ''«У той дзень, 22 жніўня, праз два гады ад пачатку вайны, у тэатры, падчас сходу мінскай моладзі з маючым пасля адбыцца спектаклем, партызаны планавалі ўзарваць мінаю гаўляйтэра Беларусі Вільгельма Кубэ. Але ён чамусьці не прысутнічаў. Ацалелыя ж пасля выбуху згадвалі, што наогул бачылі там толькі аднаго нямецкага афіцэра — той сядзеў з жанчынаю на галёрцы. А ўнізе загінула нямала маладых людзей […] Акцыю, выходзіць, не змаглі прыпыніць — і застаецца толькі спадзявацца, што менавіта адно не змаглі…»''<ref name="researchgate"/>.
 
Паводле ўспамінаў артыста тэатра [[Мікалай Шчансновіч|Мікалая Шчансновіча]], на сцэне ў час выбуху быў артыст [[Барыс Уладамірскі]]. Яго выбуховай хваляй шпурнула праз усю сцэну, ён стукнуўся аб палатняную дэкарацыю, якая змякчыла ўдар, і ён застаўся цэлы. Дзень быў вельмі гарачы, таму артыст [[В. Окалаў]] з іншымі ўдзельнікамі спектакля ў чаканні свайго выхаду на сцэну стаялі ў расчыненых дзвярах, якія выходзялівыходзілі ў [[Аляксандраўскі сквер (Мінск)|сквер]]. Выбуховай хваляй іх выкінула вонкі. Назаўтра немцы абвясцілі, што дыверсію здзейснілі партызаны. Правялі следства, але нікога не арыштавалі<ref name="Шчансновіч"/>.
 
Загінулі некалькі сяброў Саюза беларускай моладзі, сярод якіх Андрэй Братко, Яраслаў Кушаль, сын паэтэсы [[Наталля Аляксееўна Арсеннева|Наталлі Арсенневай]] і вайскоўца [[Францішак Кушаль|Францішка Кушаля]], Кастусь Мокат, Тамара Насеннік, Марыя Негіна, Марыя Сабалеўская, Леанід Слаўнін і трое неапазнаных асоб<ref name="researchgate">[[Віктар Корбут]]. [https://www.researchgate.net/publication/330398612_Mensk_23_cervena_1941_-_23_lipena_1944_goda/fulltext/5c3e1719299bf12be3c9f66e/Mensk-23-cervena-1941-23-lipena-1944-goda.pdf?origin=publication_detail Менск 23 чэрвеня 1941 — 23 ліпеня 1944 года]</ref>. Паводле Туронка загінула 13 чалавек, некалькі дзесяткаў былі цяжка параненыя<ref name="jivebelarus"/>. Паводле тагачасных савецкіх крыніц было звыш 30 забітых і 100 параненых<ref>[http://www.molodguard.ru/heroes103.htm В непокорённом Минске. Документы и материалы о борьбе советских патриотов в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944)]</ref>, таксама паведамлялася, што забіта 70 і паранена 110 салдат і афіцэраў праціўніка<ref>[https://soldatru.ru/read.php?id=690 Ликвидация гауляйтера Вильгельма № 11-12 | 2008]</ref>.
 
З [[23 чэрвеня]] тэатр афіцыйна зачынілізакрылі на рамонт<ref name="Шчансновіч"/>. Раніцай 25 чэрвеня адбыліся жалобныя набажэнствы ў царкве і касцёле, пасьляпасля чаго дамавіны з нябожчыкамі былі перанесеныя ў залу Акруговага камісарыята, дзе а 3-й гадзіне па паўдніпоўдні адбылася цывільная жалобная ўрачыстасць. Пасля жалобнага маршамаршу, сыгранага аркестрам, дамавіны ахвяраў былі вынесеныя з залі Акруговага камісарыята, каб адвезці іх на [[Вайсковыя могілкі (Мінск)|Вайсковыя могілкі]]. Каля будынка Камісарыята сабраўся натоўп, які вялікім жалобным паходам рушыў галоўнай вуліцай могілкаў<ref name="nn">[http://resurs.by/files/nn/2000/49/10.htm Вайсковыя могілкі: «Тут маршалы нацыі сьпяць» ]</ref>.
 
{{цытата|Кажная дамавіна пакрытая [[Бела-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белым сьцягам]] і засыпаная краскамі й вянкамі. […] Разам у жалобным паходзе плылі аўтамабілі розных урадавых нямецкіх установаў. […] Сьвятар а. [[Іван Кушнер|Кушнер]], адправіўшы адпаведныя малітвы, сказаў прамову царкоўна-нацыянальнага зьместу. У канцы над магілаю прамовіў старшыня сталічнага гораду праф. Д-р. [[Вацлаў Іваноўскі|Іваноўскі]]. «- Дарагія нашыя нябожчыкі: Андрэй Братко, Яраслаў Кушаль, Кастусь Мокат, Тамара Насеньнік, Марыя Негіна, Марыя Сабалеўская, Леанід Слаўнін і Вы, трое непазнаных». […] Пасыпалася беларуская зямліца, каб закрыць навекі ахвяры бальшавіцкага злачынства<ref name="researchgate"/>.}}
Радок 26:
Паводле ўспамінаў Аляксандра Станюты, усіх загінулых пахавалі ў брацкай магіле<ref name="researchgate"/>.
 
Паводле Мікалая Шчансновіча, рамонт праводзілі млява, «''такімі тэмпамі, быццам ніхто не быў у гэтым зацікаўлены''»<ref name="Шчансновіч">Николай Сченснович. «Записки актера и партизана», Мн.: Беларусь, 1976</ref>. Пасля рамонту тэатр зноў адкрыўся [[2 красавіка]] [[1944]] года.
 
{{зноскі}}