Ян Вермер: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tatyar (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
выпраўленне, вікіфікацыя
Радок 32:
Раннія творы Вермера («Хрыстос у Марфы і Марыі», 1655, Нацыянальная галерэя Шатландыі, Эдынбург) яшчэ належаць тагачаснаму еўрапейскаму рэпертуару і нехарактэрныя для творчасці мастака ў цэлым. З 2-й пал. 1650-х г. Вермер піша невялікія карціны з адной ці некалькімі фігурамі ў залітым серабрыстым святлом гарадскім інтэр’еры («Служанка са збаном малака», «Афіцэр і дзяўчына, якая смяецца», «Перапынены ўрок музыкі»), надаючы ўвагу не сктолькі дзеянню, колькі стану герояў і агульнаму настрою сцэны. У кан. 1650-х г. Вермер стварае два пейзажы («Від Дэлфта» і «Вулачка»), якія зацвердзілі за ім славу неперасягненага майстра пейзажнага жанру.
 
У [[1660-я]] г. творчасць Вермера робіцца больш сузіральнай і вытанчанай, а жывапіс — халаднейшым («[[Дзяўчына з жамчужынайжамчужнай завушніцай (карціна)|Дзяўчына з жамчужнай завушніцай]]», «Жанчына з гарлачом вады»). Мастак часта малюе ўтульныя, багата абстаўленыя пакоі, дзе ўпрыгожаныя жанчыны чытаюць і пішуць лісты («Дзяўчына ў блакітным, якая чытае ліст», «Дама, якая піша ліст»), музыкуюць («Лютністка», «[[Канцэрт (карціна Вермера)|Канцэрт]]», «Гітарыстка»), разглядаюць каштоўнасці («Дама, якая прымярае каралі»), вядуць галантныя размовы з кавалерамі («Келіх віна»). На сваіх карцінах Вермер малюе таксама людзей працы, навукі і мастацтваў («Каруначніца», «Майстэрня мастака»).
 
Я. Вермер не напісаў ніводнага нацюрморта як скончанай карціны, але прылічаны да лепшых майстраў гэтага жанру. Ствараючы свае творы, мастак арганічна ўплятаў у іх нацюрморты: талерка з садавіной, гарлач і скамечаная сурвэтка («Дзяўчына, якая спіць»); яблыкі і персікі, якія скаціліся з нахільнай талеркі («Дзяўчына з лістом»).
[[|]]
 
== Галерэя ==
<gallery>
Файл:Jan Vermeer van Delft 003.jpg|[[Дзяўчына з пісьмом, карціна Вермеера|Дзяўчына з пісьмом]]. 1657-1659. [[Галерэя старых майстроў|Дрэздэнская карцінная галерэя]]. [[Дрэздэн]]
Файл:Jan Vermeer van Delft 008.jpg|[[ДзяўчынаЖанчына з жамчужнайжамчужнымі завушніцай, карцінакаралямі]] 1660-1665. [[Берлінская карцінная галерэя|Карцінная галерэя]]. [[Берлін]]
Файл:Jan Vermeer van Delft 021.jpg|[[Служанка са збаном малака, карціна Вермеера|Служанка са збаном малака]]. 1658. [[Рэйксмузей]]. [[Амстэрдам]]
Файл:Jan Vermeer van Delft 016.jpg|Каруначніца. 1664. [[Луўр]]. [[Парыж]]