Локі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Рысы Локі характэрныя для трыксцераў: двудушнасць, выкрутлівасць, хітрасць, падступства. Сцвярджэнне, што паняцці аб «добрым» і «дрэнным» для яго проста адсутнічаюць, не зусім дакладна. У песні «Лаянка Локі» ён бязлітасна і не саромеючыся ў выразах выкрывае сем багінь і сем багоў, якія сабраліся на банкет у марскога волата Эгіра. Багоў ён абвінавачвае перш за ўсё ў баязлівасці, а багінь — у няцноце. На тым жа банкеце Локі прызнае ўласную віну ў гібелі бога [[Бальдр]]а.
 
Пасля гэтага Локі паспрабаваў схавацца і ў абліччы ласося схаваўся ў вадаспадзе фіёрда Франангр. Разгневаныя асы злавілі і яго, і двух яго дзяцей, Валі і [[Нарві]]. Валі ператварылі ў ваўка, і ён разадраў брата на часткі. Кішкамі Нарві звязалі Локі і прыкавалі да скалы, да трох камянёў. Скадзі, помсцячы за свайго бацьку, павесіла над яго галавой змяю, яд якой бесперапынна капае на твар Локі. Але верная жонка бога-ётуна Сігюн трымае над ім чару, у якую і збіраецца яд. Калі чаша перапаўняецца, Сігюн ідзе апаражніць яе, а ў гэты час яд капае на твар Локі, і ён б’ецца ў пакутах. Менавіта гэта паводле падання з’яўляецца прычынай [[Землетрасенне|землятрусаў]].
 
З іншага боку, асы часта звярталіся да паслуг Локі ў тых выпадках, калі трэба было праявіць хітрасць. Локі валодаў здольнасцю змяняць сваю знешнасць. Так, ён у абліччы выдатнай кабылы зманіў каня па імі Свадыльфары ў ётуна-муляра, які будаваў Асгард, чым пазбавіў асаў ад неабходнасці аддаваць апошняму ў жонкі багіню [[Фрэя|Фрэю]]. Пры гэтым Локі зацяжарыў, пасля чаго выносіў і спарадзіў васьмінога жарабя Слейпніра, на якім пасля ездзіў [[Одзін]]. Дзякуючы Локі [[Асы]] атрымалі такія скарбы, як молат [[Тор (міфалогія)|Тора]] Мьёльнір, дзіду Одзіна Гунгнір, карабель Скідбладнір, кальцо Драупнір і вепрука Гулінбурсці.