Іван Чыгрынаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{вызнч|1=Іван}} {{вызн|1=Чыгрынаў}} (нар. [[21 снежня|21.12]].[[1934]], в. Вялікі Бор [[Касцюковіцкі раён|Касцюковіцкага раёна]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]]) – беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст.
 
==Біяграфічны нарыс==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1972 г. скончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта [[БДУ]]. Пасля заканчэння універсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве [[АН БССР|Акадэміі навук БССР]]. У 1965-1975 - рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 г. намеснік старшыні, а з 1976 г. да 1986 г. - сакратар праўлення [[СП БССР]]. У 1987 абраны старшынём праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 - галоўны рэдактар часопіса [[Спадчына (1989)|«Спадчына»]]. У 1978 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986-1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988-1990).
 
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі.