Кампілятар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др крыніца
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Адменена Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 1:
'''Кампілятар''' — камп'ютарная праграма (ці комплекс праграм), якая перакладае [[зыходны код]], напісаны на [[мова праграмавання|мове праграмавання]] высокага ўзроўню, на іншую камп'ютарную мову (мэтавую, звычайна [[машынны код|машынную]]) нізкага ўзроўню. Звычайна вынікам кампіляцыі з'яўляецца аб'ектны машынны код, які загружаецца [[аперацыйная сістэма|аперацыйнай сістэмай]], але таксама можна атрымаць пасля кампіляцыі і чытэльны код.
 
Кампіляцыя: працэс машыннага перакладу зыходнага кода, напісанага на праблемна-скіраванай мове, у машынна-скіраваную [[камп'ютарная мова|камп'ютарную мову]].
 
Першаснай функцыяй кампіляцыі ёсць атрыманне выканальнага файла праграмы. Кампілятарамі называюць праграмы, якія пераўтвараюць код вышэйшага ўзроўню ў код ніжэйшага ўзроўню. Праграмы, якія, наадварот, пераўтвараюць код ніжэйшага ўзроўню ў вышэйшы, называюць [[дэкампілятар]]амі.
 
Кампілятар звычайна выконвае наступныя аперацыі: падзяляе код на лексемы, апрацоўвае тэкст, разбірае яго, аналізуе сінтаксіс і правільнасць, аптымізуе код, і, нарэшце, стварае выканальны код.
 
== Крыніцы ==
* Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8