Язэп Нарцызавіч Драздовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Творчасць: дадаў трохі інфармацыю пра важную паэму Драздовіча
Радок 65:
 
== Творчасць ==
[[Файл:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf|міні|злева|Навукова-папулярнае выданне "Нябесныя бегі (1931)]]
[[Файл:Вокладка Першага беларускага календара на 1910 г. Выданне Нашай Нівы. Вільня, 1909..jpg|міні|Вокладка Першага беларускага календара Нашай Нівы на 1910 год, аздобленая малюнкам Драздовіча]]
У Язэпа Драздовіча было шырокае кола інтарэсаў: гісторыя, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку [[Дзісенскі павет (1921—1940)|Дзісеншчыны]] і [[Пінскі павет (1921—1940)|Піншчыны]], склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Пісаў вершы, прозу, вёў дзённікі.
Радок 73 ⟶ 72:
 
"Весялiлiся, мёд збiраючы,
 
Дзядоў-прадзедаў памiнаючы.
 
Хто й радзiлiся, хто й жанiлiся,
 
Хто й памёр, паiм весялiлiся.
 
Весялiлiся, Трызны правячы,
 
Валатоўкi магiл нарываючы,
 
З карагодамi агнi палячы,
 
Мяды хмельныя распiваючы.
 
Гусляры-дудары, напяваючы,
Весялiлi народ не сцiхаючы.<ref>ЦНБ, фонд 2, воп. 1, адз. зах. 17.</ref>"
 
Весялiлi народ не сцiхаючы.<ref>ЦНБ, фонд 2, воп. 1, адз. зах. 17.</ref>"
У паэме аўтар сам выступае ў якасці Бая-песняра, постаць, якая паўтараецца ў дальнейшых этапах творчасці Язэпа Драздовіча. Падзеі ў аповесці «Гарадольская пушча» адбываюцца на роднай яму Дзісеншчыне ў [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] У Вільні пад псеўданімам ''Я. Нарцызаў'' выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923).
 
У паэме аўтар сам выступае ў якасці Бая-песняра, постаць, якая паўтараецца ў дальнейшых этапах творчасці Язэпа Драздовіча. Падзеі ў аповесці «Гарадольская пушча» адбываюцца на роднай яму Дзісеншчыне ў [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] У Вільні пад псеўданімам ''Я. Нарцызаў'' выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923).[[Файл:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf|міні|злева|Навукова-папулярнае выданне "Нябесныя бегі (1931)]]У [[Свір (гарадскі пасёлак)|Свіры]] праводзіў археалагічныя даследаванні. У ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалагічных помнікаў. Адкрыў некалькі стаянак каменнага і бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер. У выніку археалагічных пошукаў напісаў працу «Дзе знаходзяцца Дудуткі і Гародня». Дзённікі Язэпа Драздовіча, якія ён вёў у 1930—1950-я гады, былі надрукаваныя ў 1991 годзе («[[Маладосць (часопіс)|Маладосць]]» № 5—12). Аўтар навукова-папулярнай брашуры па [[астраномія|астраноміі]] «Нябесныя бегі» (1931).
 
Найбольш вядомы як мастак. Першыя малюнкі Язэпа Драздовіча — «Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні» зробленыя ў 1907 годзе пад уплывам [[Мікалоюс Чурлёніс|Мікалоюса Чурлёніса]]. Сімвалічны сэнс мелі і зробленыя мастаком вокладкі «Першага беларускага календара на 1910 год», кнігі [[Канстанцыя Антонаўна Буйло|Канстанцыі Буйло]] «Курганная кветка» (1914), «Школьнага спеўніка» [[Антон Антонавіч Грыневіч|Антона Грыневіча]] (1920), і інш. 3 самага пачатку сваёй творчай дзейнасці выкарыстоўваў гістарычныя рэаліі і матывы. Намаляваў у рэалістычным характары серыю графічных краявідаў «Дзісеншчына» з сялянскімі сядзібамі і палеткамі, у карцінах гэтай серыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю («Стадолішча», «Вёска Лаўрынаўка», «Гараватка», «Пунькі», «Александрыя», «Стары вадапуск», «Над Дзісёнкай» і інш.). У канцы 1910 — пач. 1920-х стварыў графічныя серыі «Старажытны Менск», «Заслаўе», «Старажытная будоўля на Беларусі», «Вежа Празор», «Менск, Высокае месца», «Месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач». Графічныя малюнкі Язэпа Драздовіча ўпрыгожылі падручнік геаграфіі [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзя Смоліча]]. На мяжы 1910—1920-х зрабіў графічныя партрэты полацкіх і смаленскіх князёў, у тым ліку [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Чарадзея]], жывапісныя карціны «Спаленыя сядзібы», «Усяслаў Чарадзей у парубе пад палатамі кіеўскага князя», «Пагоня Ярылы», альбом графікі «Глыбокае». У гэты час Язэп Драздовіч склаўся як мастак гістарычнай тэмы. У 2-й пал. 1920-х гадоў стварыў вялікія графічныя серыі (па 14—16 лістоў) «Глыбокае», «Піншчына», «Мір», «Любча», «Шчорсы», «Наваградак і Наваградчына», «Ліда», «Крэва», «Гальшаны», «Баруны», «Трокі», «Меднікі», «Кушляны», «Жупраны», прысвечаныя [[гарадзішча]]м, [[замак|замкам]] і культавым збудаванням, жывапісныя партрэты [[Францыск Скарына|Францішка Скарыны]] і [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]]. Шэраг твораў гэтай серыі вызначаюцца мастацкай завершанасцю, пранікнёнасцю. У гэты час мастак шмат вандраваў па Дзісеншчыне, Піншчыне, дзе рабіў графічныя замалёўкі, збіраў этнаграфічныя матэрыялы для «Беларускага этнаграфічнага слоўніка». У 1927 годзе і 1-й пал. 1940-х гадоў напісаў некалькі карцін і акварэлей, прысвечаных Францыску Скарыну. Паводле матываў «[[Слова пра паход Ігараў]]» напісаў карціну «Песня Баяна». У 1940—1946 гадах вяртаецца да матываў мінулага — карціны «Палачане выганяюць накінутага ім князя», «Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея». Язэп Драздовіч — пачынальнік (у пач. 1930-х) [[Касмічная прастора|касмічнай]] тэмы ў выяўленчым мастацтве: серыі «Жыццё на Марсе», «Артаполіс», «Жыццё на Венеры» (1931), «Жыццё на Сатурне» і «Жыццё на Месяцы» (1932), «Космас» (1940).