Опера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 20:
Працэс абнаўлення оперы ажывіўся пад уплывам ідэй [[рамантызм]]у ў Італіі ([[Луіджы Керубіні|Л. Керубіні]], [[Д. Расіні]], [[Гаэтана Даніцэці]] і, асабліва, [[Джузэпэ Вердзі]]), Германіі ([[Карл Марыя Вебер|К. М. Вебер]], пазней — [[Рыхард Вагнер]]), Францыі ([[Д. Меербер]]).
 
У другой палове 19 стагоддзя пачалося ўзмацненне тэндэнцый рэалізму ў французскай лірычнай оперы ([[Шарль Гуно|Ш. Гуно]], [[Ж. Маснэ]]), італьянскаму верызме ([[П. Р. Леанкавала]], збольшага [[Джакама Пучыні]] і [[Дж. Вердзі]]), у творчасці расійскіх кампазітараў ([[М. Глінка]], [[А. Даргамышскі]], [[А. Барадзін]], [[Ц. Кюі]], [[А. Рубінштэйн]], [[М. Рымскі-Корсакаў]], [[М. Мусаргскі]], [[Пётр Чайкоўскі]], [[Сяргей Рахманінаў]] і іншыя), прадстаўнікоў польскай ([[С. Манюшка]]), украінскай ([[С. Гулак-Арцёмаўскі]], [[Мікола Лысенка|М. Лысенка]]), чэшскай ([[Антанін Леапольд Дворжак|А. Дворжак]], Б. Смятана, Л. Яначэк) і іншых музычных культур.
 
У [[XX стагоддзе|XX стагоддзі]] з’яўляюцца новыя аўтары опер — [[імпрэсіяніст]]аў ([[Клод Дэбюсі|К. Дэбюсі]], [[К. Шыманоўскі]], [[экспрэсіяніст]]ы ([[Албан Берг|А. Берг]], [[Арнольд Шэнберг|А. Шэнберг]] часткова — Р. Штраус), неакласіцысты (Ф. Бузоні, Ігар Стравінскі, Паўль Гіндэміт). Важкі ўклад у развіццё жанру оперы зрабілі [[Джордж Гершвін]], [[Сяргей Пракоф'еў]], [[Дзмітрый Шастаковіч]], [[Кшыштаф Пендэрэцкі]] і іншыя.