Луі Каміль Маяр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Асоба}} '''Луі Каміль Маяр''' ({{lang-fr|Louis Camille Maillard}}, {{ДН|4|2|1878}}, Понт-а-Мусон — {{ДС|12|5|1936}}, {{МС|Парыж||}}) — вядомы французскі вучоны і ўрач. Працуючы ў галіне фізіялогіі, у прыватнасці, даследуючы метабалізм мачавіны і захворванні нырак, Маяр ства...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:44, 22 верасня 2021

Луі Каміль Маяр (фр.: Louis Camille Maillard, 4 лютага 1878, Понт-а-Мусон — 12 мая 1936, Парыж) — вядомы французскі вучоны і ўрач.

Луі Каміль Маяр
фр.: Louis-Camille Maillard
Род дзейнасці хімік, эсперантыст, урач
Дата нараджэння 4 лютага 1878(1878-02-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1936(1936-05-12)[2][3] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працуючы ў галіне фізіялогіі, у прыватнасці, даследуючы метабалізм мачавіны і захворванні нырак, Маяр стварыў тэорыю «урагеннай недасканаласці» і ўвёў канцэпцыю «каэфіцыента Маяра» або «індэкса урагеннай недасканаласці». Яго працы ў гэтай галіне апынуліся выключна своечасовымі для дыягностыкі нырачных парушэнняў. Каэфіцыент Маяра выкарыстоўваўся нефралогіі да 1950-х гадоў.

З 1910 года Маяр пачаў даследаванні рэакцый паміж амінакіслотамі і цукрамі. У 1913 годзе ён абараніў на гэтую тэму доктарскую дысертацыю. Яго даследаванні былі таксама звязаныя з харчовай прамысловасцю і паходжаннем смаку ежы.

У той час важнасць даследаванай Маярам дадзенай рэакцыі не была ацэненая. Аднак пасля Другой сусветнай вайны рэакцыя паміж амінакіслотамі і цукрамі, якая адбываецца пры тэрмічнай апрацоўцы ежы, была даследавана больш падрабязна, і піянерскія працы Маяра былі ацэненыя. Гэты працэс быў названы «рэакцыя Маяра». Рэакцыя Маяра прыводзіць да ўтварэння шматлікіх прадуктаў, якія і выклікаюць спецыфічны смак і пах у прадуктаў, падвергнутых тэрмічнай апрацоўцы.

У 1980-х гадах было выяўлена, што рэакцыя Маяра адбываецца і ў жывым арганізме. Прадукты гэтай рэакцыі (неферментатыўнае гліказіліраванне) прыводзяць у арганізме да многіх парушэнняў і ўзнікаюць у прыватнасці пры дыябеце з-за высокага ўзроўню цукру ў крыві.

  1. Louis Camille Maillard // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Louis MAILLARD // Académie nationale de médecine Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Louis Camille Maillard // Base biographique