Саюз беларускіх пісьменнікаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 36:
Дзеючым старшынёй СБП з [[10 снежня]] [[2011]] г. з’яўляецца пісьменнік [[Барыс Пятровіч]].
 
[[30 студзеня]] [[2017]] г. [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]] прыняло пастанову № 7 «Аб вызначэнні творчых саюзаў», якая ўступала ў сілу [[17 лютага]]  — у спіс творчых саюзаў не ўвайшоў СБП, адрозна ад «праўладнага» [[Саюз пісьменнікаў Беларусі, 2005|Саюза пісьменнікаў Беларусі]]<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=W21731790&p1=1&p5=0 Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 30 января 2017 г. № 7]</ref>. Паводле пастановы, члены СБП, якія знаходзіліся на творчай працы, аўтаматычна ўключаліся ў лік асоб, якія мусілі плаціць [[Дэкрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства|«дармаедскі падатак»]] за 3 дні да моманту, калі трэба было заплаціць. Але пасля шматлікіх заяў і зваротаў Міністэрства культуры РБ [[25 сакавіка]] 2017  г. перагледзела спіс, прадугледжаны пастановай № 7, і ўключыла найстарэйшую пісьменніцкую арганізацыю ў лік творчых саюзаў<ref>[http://nashaniva.by/?c=ar&i=188071 Больш не «дармаеды»: Мінкульт вярнуў Саюзу беларускіх пісьменнікаў статус творчага]</ref>.
 
17 лістапада 2020 года Саюз беларускіх пісьменнікаў выступіў з адкрытым зваротам пісьменніцкай супольнасці «Хопіць гвалту, прыміце волю народа!», у якім асудзіў гвалтоўныя дзеянні з боку сілавых структур і прадстаўнікоў улады ў дачыненні да грамадзян, якія выходзяць [[Пратэсты ў Беларусі (2020)|на мірныя акцыі пратэсту]] супраць гвалту і фальсіфікацыі вынікаў падчас [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)|прэзідэнцкіх выбараў 2020 года]]. СБП заклікаў спыніць масавыя рэпрэсіі, здзекі з людзей, якія хочуць пераменаў, а таксама запатрабаваў ад улады прызнаць сваю паразу і прыняць волю народа. Пад адкрытым лістом падпісаліся больш за 200 беларускіх пісьменнікаў<ref>https://lit-bel.org/news/khopits-gvaltu-prymitse-volyu-naroda-adkryty-list-pismennitskay-supolnastsi/</ref>.
 
14 ліпеня 2021 года ў офісе СБП прайшоў ператрус, у выніку якога [[Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь|Следчы камітэт РБ]] забраў тэхніку і інфармацыйныя носьбіты, офіс быў апячатаны. Пасля вобшуку ў ліпені 2021 года адбылося блакаванне банкаўскага рахунку Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, а Міністэрства юстыцыі РБ вынесла СБП два папярэджанні. Адно з іх было вынесена ў сувязі з непрадастаўленнем дакументаў, якія засталіся ў апячатаным памяшканні офіса. У жніўні 2021  г. Вярхоўны Суд РБ узбудзіў грамадзянскую справу па ліквідацыі СБП, ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі<ref>https://lit-bel.org/news/zavedzenaya-gramadzyanskaya-sprava-pa-likvidatsyi-ga-sayuz-belaruskikh-pismennika-/</ref>. Рэпрэсіі супраць СБП выклікалі хвалю пратэстаў як у Беларусі, так і за мяжой (напрыклад, адпаведную заяву прыняў Нацыянальны саюз пісьменнікаў Украіны)<ref>https://belisrael.info/?p=28973</ref>.
 
== Старшыні ==
Радок 56:
* [[Советская отчизна, 1945|«Отчизна»]] ([[1945]]—[[1946]])
* [[Советская отчизна, 1945|«Советская отчизна»]] ([[1946]]—[[1951]])
 
== Гл. таксама ==
* [[Спіс членаў Саюза беларускіх пісьменнікаў]]
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|18-1|Саюз беларускіх пісьменнікаў}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.lit-bel.org/ Афіцыйная старонка Саюза беларускіх пісьменнікаў]
 
[[Катэгорыя:Саюз беларускіх пісьменнікаў]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі‏Пісьменнікі]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1934 годзе]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 20210годзе]]
[[Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя рэжымам Лукашэнкі]]