Надзвычайнае становішча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
== Беларусь ==
24 чэрвеня 2002 года А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 117-З «Аб надзвычайным становішчы». Паводле 1-га артыкула Закона, надзвычайнае становішча азначае часовы прававы парадак дзейнасці ўстаноў і службовых асоб, што дапускае прыпыненне [[Правы чалавека|правоў]] і [[Свабода|свабод]] асоб і ўстаноў і ўскладанне дадатковых абавязкаў на іх. Паводле 3-га артыкула, падставай для яго ўвядзення служыць:
* бедства, што выклікала чалавечыя ахвяры, шкоду прыроднаму асяроддзю і значныя матэрыяльныя страты, парушыла ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва і патрабуе правядзеньня шырокай і безадкладнай выратавальнай працы.
* гвалт з боку згуртаваньня асоб і ўстаноў, у выніку якога ўзнікла пагроза жыццю людзей і існаванню дзяржавы<ref name="з"/>.
 
У выпадку бедства падставай бывае тэхнагеннае [[здарэнне]] і прыроднае (стыхійнае) бедства, у тым ліку экалагічнае: [[эпідэмія]] і эпізаотыя. Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўказам прэзідэнта Беларусі з унясеннем яго ў 3-дзённы тэрмін на зацвярджэнне [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі]]. Указ страчвае сілу, калі Савет Рэспублікі зацьвярджае яго меншасцю галасоў ад свайго поўнага складу. Паводле 9-га артыкула, «Тэрмін дзеяння надзвычайнага становішча, якое ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не можа перавышаць 30 содняў, а ўводзімага ў яе асобных мясцовасцях, — 60 содняў». Для падаўжэння яго тэрміна дзеяння патрабуецца новы ўказ прэзідэнта<ref name="з"/>.
 
=== Захады ===
Паводле 11-га артыкула Закона 2002 г. «Аб надзвычайным становішчы», указ прэзідэнта Беларусі можа прадугледжваць у якасці захадаў:
* прыпыненне дзейнасці дзяржаўных устаноў;
* абмежаванне на выезд і ўезд і на свабоду перасоўвання;
* усталяванне дзяржаўнай аховы грамадскіх перавозак і інфраструктуры жыццядзейнасці насельніцтва;
* абмежаванне перамяшчэння грошай і [[тавар]]аў і ажыццяўлення [[Паслуга|паслуг]];
* устанаўленне парадку продажу, набыцця і размеркаваньня харчаваньня і побытавых вырабаў першай неабходнасьці;
* забарону сходаў, вулічных шэсьцяў і пікетавання з боку згуртаванняў асоб і ўстаноў;
* прыпыненне [[Стачка|стачак]] на тэрмін да 3 месяцаў;
* абмежаванне руху і надгляд сродкаў перавозкі;
* прыпыненне вытворчасці, у якой выкарыстоўваецца выбуховае, радыяактыўнае, біялагічна і хімічна небяспечнае рэчыва;
* перамяшчэнне (эвакуацыю) каштоўнасцей у бяспечную мясцовасць<ref name="з"/>.
 
Пры бедстве таксама могуць прадугледжвацца:
* часовае адсяленне жыхароў у жылыя памяшканні ў бяспечнай мясцовасці;
* [[каранцін]];
* перанакіраванне ўстаноў на вытворчасць патрэбных пры бедстве тавараў і змяненне раскладу іх працы, прыцягненне дзяржаўных матэрыяльных запасаў;
* прызначэньне часовых выканаўцаў абавязкаў кіраўнікоў устаноў замест адхіленых за неналежную працу;
* прыцягненне працаздольнага насельніцтва і сродкаў перавозкі грамадзян да безадкладнай выратавальнай працы<ref name="з"/>.
 
Пры гвалце могуць прадугледзіць:
* забарону ва ўсталяваны час знаходзіцца ў грамадскім месцы (на вуліцы) без пропуску і пасведчання асобы (каменданцкая гадзіна);
* папярэднюю [[Цэнзура|цэнзуру]] СМІ і арышт друкаваных вырабаў, гукаўзмацняльных, множыльных і радыёперадавальных прыладаў, абмежаванне акрэдытацыі [[журналіст]]аў;
* прыпыненне дзейнасьці [[Грамадакае аб’яднанне|грамадскіх аб’яднанняў]];
* праверку пасведчанняў асобы, асабісты надгляд, надгляд рэчаў, жылля і сродкаў перавозкі;
* забарону продажу і часовы адбор зброі, [[боепрыпас]]аў, [[Атрута|атрутных]], выбуховых і радыяактыўных рэчываў, вайсковай тэхнікі, забарону продажу [[Спіртовы напой|спіртовых]] вырабаў і абмежаванне продажу [[Лекі|лекаў]], што змяшчаюць [[Наркотык|дурманлівыя]] і псіхатропныя рэчывы;
* выдварэнне іншагародніх парушальнікаў абмежаванняў<ref name="з"/>.
 
Паводле 14-га артыкула, на час надзвычайнага становішча адкладаюцца выбары і [[рэферэндум]]. 14-м артыкулам таксама дапускаецца скасаванне з боку прэзідэнта Беларусі [[заканадаўства]] ўстаноў дзяржаўнага кіравання. Для забяспячэння парадку надзвычайнага становішча выкарыстоўваюць сілы і сродкі [[Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь]], у тым ліку ўнутраныя войскі, [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь]], [[Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь]]. Таксама могуць прыцягнуць [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь]] і памежныя войскі [[Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь]]. Паводле 24-га артыкула, прыцягнутым да выратавальнай працы грамадзянам выплочваецца заробак. Урад Беларусі пакрывае пацярпелым грамадзянам маёмасную шкоду і дае жыллё<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=А.Лукашэнка.|загаловак=Закон Рэспублікі Беларусь «Аб надзвычайным становішчы»|спасылка=|выданьне=[[Звязда (газета)|Звязда]]|тып=газета|год=6 ліпеня 2002|нумар=157-158 (24536-24537)|старонкі=6|issn=1990-763x}}</ref>
 
== Гісторыя ==