Пажар у Клубе НКДБ (1946): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 1:
[[Image:Miensk, Vysoki Rynak. Менск, Высокі Рынак (1932).jpg|thumb|Месца трагедыі]]
'''Пажар у Клубе НКДБ'''  — адзін з найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пажараў, які адбыўся ў ноч [[3 студзеня]] [[1946]] года ў Клубе НКДБ, у [[Горад Мінск|Мінск]]у. У выніку трагедыі загінула, паводле афіцыйных адзнак, 27 чалавек, паводле неафіцыйных  — да некалькіх сотняў.
 
== Перад пажарам ==
У канцы снежня [[1945]] года ў ацалелым пасля вайны будынку [[Гасціны двор, Мінск|Гасцінага двара]] на [[Плошча Свабоды, Мінск|Плошчы Свабоды]] ішла падрыхтоўка да навагодняга свята. Была ўсталявана вялікая ёлка, аздобленая гірляндамі і ватай. Але ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня святкаванне не адбылося з прычыны адсутнасці электрычнасці. Святло абяцалі даць толькі 3 студзеня, на гэты дзень і быў назначаны баль-маскарад.<ref>[http://www.istpravda.ru/bel/research/1430/ Ігар Мельнікаў. Пекла на навагоднім балі. Гістарычная праўда, 2012  г.]</ref>
 
Білеты на баль размяркоўваліся гаркамам камсамола, пераважна іх атрымалі выдатнікі вучобы, актывісты і дзеці чыноўнікаў. Забаўляць публіку павінны былі вядомыя беларускія артысты і аркестр [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай ваеннай акругі]]. У дзень мерапрыемства ўваход адбываўся выключна па запрашальных білетах.
Радок 16:
 
== Пажар ==
Святочнае мерапрыемства праходзіла паводле плану. У галоўны момант свята, калі павінна была ўключыцца гірлянда, загарэлася ёлка. Хутка полымя перакінулася на фігуру Дзеда Мароза, якая была набіта ватай, і на іншыя прадметы інтэр'ераінтэр’ера. Праз некалькі хвілін гарэла ўсё памяшканне.
 
Госці пабеглі да лесвіцы, што вяла на вуліцу, аднак там таксама было полымя. Відавочцы ўзгадвалі, што менавіта ў «пакоі казак», які знаходзіўся перад галоўнай залай, пачаўся пажар. Прабіцца праз яго да выхаду была немагчыма, а лесвіца паміж паверхамі была зачынена на замок. Людзі апынуліся ў пастцы.
Радок 23:
 
== Наступствы трагедыі ==
Паводле афіцыйных дадзеных загінула 27 чалавек, паводле неафіцыйных  — да двухсот. Людзей, што загінулі ад ран і ад падзення з вышыні, хавалі асобна; тых, хто згарэў жыўцом у галоўнай залі клуба, пахавалі ў дзвюх вялікіх цынкавых трунах на [[Вайсковыя могілкі, Мінск|Вайсковых могілках Мінска]].
 
[[4 студзеня]] [[1946]] года ў Мінску адбылося экстранае пасяджэнне ЦК [[КП(б)Б]]. Прысутнічалі кіраўнікі камуністычнай партыі Беларусі [[Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка|Панцеляймон Панамарэнка]], начальнік рэспубліканскага НКДБ [[Лаўрэнцій Фаміч Цанава|Лаўрэнцій Цанава]], народны камісар НКУС [[Сяргей Савіч Бельчанка|Сяргей Бельчанка]] і іншыя кіраўнікі рэспублікі. Пажар «ацанілі» як «надзвычайнае здарэнне, якое мае палітычны характар». Паводле вынікаў пасяджэння прыйшлі да наступнай высновы:
<blockquote>У парушэнне элементарных правілаў бяспекі ў фае клуба, дзе ўзнік пажар, было дазволена размясціць кінаперасоўку і каробку з кінастужкамі, што з'явіласяз’явілася прычынай хуткага распаўсюджвання полымя па будынку.</blockquote>
Дырэктар клуба НКДБ атрымаў 6 гадоў турмы. Камендант[[Аляксандр Маркавіч Рабцэвіч|Аляксандр Рабцэвіч]], камендант будынка, дзе ў тым ліку загінула і ягоная дачка, быў арыштаваны, але хутка вызвалены<ref name="pekla">[https://budzma.org/news/pekla-na-navagodnim-bali.html Пекла на навагоднім балі]</ref>.
 
{{зноскі}}