I з’езд КП(б)Б: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Першы з'ездз’езд КП(б)Б''', ''VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б)''. Адбыўся [[30 снежня|30]]—[[31 снежня]] [[1918]]  г. у [[Смаленск]]у.
 
== Перадгісторыя ==
Рашэнне аб правядзенні абласной канферэнцыі прынята [[2 снежня]] [[1918]]  г. на пасяджэнні [[Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б)|Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б)]]. За скліканне выказаліся Віцебскі, Магілёўскі і Рослаўльскі, супраць  — Смаленскі, Бельскі і Аршанскі раённыя камітэты РКП(б). Канферэнцыя была прызначана на [[27 снежня]] [[1918]]  г., зацверджаны прыкладны парадак дня, устаноўлена норма прадстаўніцтва (1 дэлегат ад 50 членаў партыі, падраённыя арганізацыі, якія не мелі 50 членаў, накіроўвалі па 1 дэлегату). Падрыхтоўка асноўных дакументаў да канферэнцыі вялася ў ЦК РКП(б) і [[Народны камісарыят па справах нацыянальнасцей РСФСР|Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР]] пад кіраўніцтвам [[І. Сталін]]а. Актыўны ўдзел у гэтай рабоце прымалі супрацоўнікі [[Беларускі нацыянальны камісарыят|Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома)]], [[Беларускія секцыі РКП(б)|Беларускіх секцый РКП(б)]] І. Лагун, [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А.  Р.  Чарвякоў]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Жылуновіч (Ц. Гартны)]] і інш.
 
Асноўнымі былі пытанні аб стварэнні [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]], беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўных межах. Многія кіраўнікі Віцебскай, Мінскай і іншых партыйных арганізацый не прымалі ідэі стварэння самастойнай беларускай дзяржавы. У снежні 1918  г. на старонках газеты «Известия» і «Правда» абмяркоўваліся пытанні аб саюзе Літвы і Беларусі «для барацьбы з літоўска-беларускай буржуазіяй» і барацьбы супраць Польшчы. Канчаткова пытанні для разгляду на канферэнцыі вырашаны [[27 снежня]] [[1918]]  г., падрыхтаваны Дырэктыва Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР, якая вызначала асноўныя прынцыпы партыйна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, а таксама [[Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі]]. Хаця некаторыя кіраўнікі Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) і [[Аблвыкамзах]]а не падзялялі ідэі стварэння [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|КП(б)Б]] і абвяшчэння [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|Беларусі Сацыялістычнай Савецкай Рабоча-Сялянскай Рэспублікай]], яны падпарадкаваліся указанням ЦК РКП(б). [[27 снежня]] [[1918]]  г. [[І. Сталін]] накіраваў у Мінск тэлеграму прадстаўніку [[Савет народных камісараў РСФСР|СНК РСФСР]] Гопнеру, у якой адзначаў, што «пытанне не выкліча на канферэнцыі ніякіх спрэчак, бо канферэнцыя будзе мець справу з рашэннем ЦК партыі».
 
== Прадстаўніцтва на з'ездзез’ездзе ==
Стэнаграфічнай справаздачы аб канферэнцыі няма. Смаленскі і Мінскі варыянты «Пратакола I з'ездаз’езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі», пазнейшыя выданні гэтага дакумента, звесткі перыядычнага друку таго часу ў шэрагу выпадкаў падаюць супярэчлівыя звесткі. Так, у афіцыйных выданнях сцвярджаецца, што 206 дэлегатаў (175 з рашаючым і 31 з дарадчым голасам) прадстаўлялі 17 771 камуніста ад партыйных арганізацый [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Смаленская губерня|Смаленскай губерняў]], а таксама ад беларускіх партыйных арганізацый [[Віленская губерня|Віленскай]] і [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерняў]]. У спісах дэлегатаў значацца 173 дэлегаты з рашаючым і 30 з дарадчым голасам ад 112 партыйных арганізацый, якія налічвалі 17 295 членаў партыі. Дакладчык ад мандатнай камісіі Арлоў абвясціў на з'ездзез’ездзе аб прысутнасці 187 дэлегатаў (162 з рашаючым і 25 з дарадчым голасам). Ад Смаленскай губерні было прадстаўлена 58 партыйных арганізацый (6668 членаў партыі), Магілёўскай  — адпаведна 20 (2178), Віцебскай  — 12 (3555), Мінскай  — 11 (2575), Віленскай  — 6 (282), Чарнігаўскай  — 5 (2037). Буйнейшымі партыйнымі арганізацыямі ў Магілёўскай губерні былі Мсціслаўская (350 членаў партыі), Клімавіцкая (200), Магілёўская (182), Аршанская, Быхаўская, Жлобінская (па 150), у Мінскай губерні  — Слуцкая (950), Уздзенская (700), Бабруйская (400), Самахвалавіцкая [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскага павета]] (150), Замір'еўскаяЗамір’еўская [[Навагрудскі павет, Расійская імперыя|Навагрудскага павета]] (80), у Віцебскай губерні  — Невельская (1312), Гарадоцкая павятовая (900) і гарадская (156), Віцебская гарадская (500) і павятовая (300). У большасці гарадоў і паветаў цэнтральнай і заходняй частак Беларусі партыйных арганізацый не існавала або яны былі нешматлікія.
 
== Парадак дня ==
* Бягучы момант ([[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А.  Ф.  Мяснікоў]])
* даклад абласнога камітэта партыі ([[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В.  Г.  Кнорын]])
* даклад аб становішчы на месцах (Мяснікоў)
* даклад з месцаў ад раёнаў арганізацыйныя пытанні ([[Ян Францавіч Пярно|Я.  Ф.  Пярно]])
* выбары
* бягучыя справы
 
== З'ездЗ’езд ==
У прэзідыум былі абраны [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А.  Ф.  Мяснікоў]] (старшыня), [[Рычард Вітольдавіч Пікель|Р.  В.  Пікель]], [[Ісаак Ісаевіч Рэйнгольд|І.  І.  Рэйнгольд]], [[Іван Якаўлевіч Алібегаў|І.  Я.  Алібегаў]], [[Сямён Варфаламеевіч Іваноў|С.  В.  Іваноў]], [[Рыгор Паўлавіч Найдзёнкаў|Р.  П.  Найдзёнкаў]]. Па прапанове А. Мяснікова была прынята рэзалюцыя «Аб назве канферэнцыі», канферэнцыя абвясціла сябе «I з'ездамз’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі» і накіравала ў ЦК РКП(б) тэлеграму з просьбай зацвердзіць гэта рашэнне.
 
З даклада А. Мяснікова аб бягучым моманце вынікала, што партыйнае кіраўніцтва ў Маскве і Смаленску разглядала стварэнне КП(б)Б і Беларускай Рэспублікі хутчэй як палітычны манёўр, а не як доўгатэрміновую перспектыўную палітыку. Адзначалася, што партыя трымае курс «на рэвалюцыю еўрапейскую, сусветную». У рэзалюцыі «Па бягучаму моманту» з гэтых пазіцый ацэньваліся падзеі ў Англіі, Францыі, Італіі. Выказвалася ўпэўненасць, што «Германія знаходзіцца напярэдадні новай рэвалюцыі». Камуністы і ўсе працоўныя заклікаліся да новых рэвалюцыйных баёў. Пры вызначэнні асноўных задач эканамічнай палітыкі ў рэзалюцыі былі падтрыманы прапановы А. Мяснікова аб стварэнні Савета народнай гаспадаркі, развіцці кааперацыі і прыстасаванні яе да рэальных умоў жыцця. Дапускалася існаванне прыватнай уласнасці ў бяднейшага і сярэдняга сялянства, аднак «селянін паступова павінен пранікнуцца ідэяй адмаўлення ад прыватнай уласнасці». Адзначалася, што прафсаюзам неабходна адкінуць старую цэхавую псіхалогію і «больш непакоіцца не аб ахове працы». У дакладзе В. Кнорына аб дзейнасці абласнога камітэта партыі адзначалася, што за 4 месяцы з часу правядзення V Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) ([[2 верасня|2]]—[[4 верасня]] [[1918]]  г.) колькасць членаў партыі павялічылася ў 3,5 раза (з 5 тыс. да амаль 18 тыс.). Ён выказаўся за канцэнтрацыю «ўсёй рэвалюцыйнай партыйнай улады ў руках яе камітэтаў. Ад гэтага—бязмежная ўлада, поўная дыктатура Цэнтральнага Камітэта ва ўсерасійскім маштабе і такая ж дыктатура на месцах абласных камітэтаў. Пры такой пастаноўцы Саветы з'яўляюццаз’яўляюцца органамі дзяржаўнай улады, выконваюць прадвызначэнні партыі, якія праводзяць у жыццё тактычную лінію партыі». У дакументах з'ездаз’езда падкрэслівалася, што Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) кантраляваў работу Надзвычайнай камісіі (ЧК), пастаянна займаўся пытаннямі ваеннай палітыкі, кіраваў дзейнасцю аддзелаў Аблвыкамзаха, рыхтаваў і накіроўваў правядзенне шматлікіх з'ездаўз’ездаў, аказваў дапамогу мясцовым партыйным і прафсаюзным арганізацыям, праводзіў расследаванні па надзвычайных палітычных падзеях, канфліктах і інш., займаўся агітацыяй і прапагандай сярод салдат германскай арміі, якія ад'язджаліад’язджалі на радзіму, рыхтаваў кадры для партыйнай работы, выдаваў газеты, брашуры, лістоўкі на нямецкай, венгерскай і інш. мовах. З абагульненнем паведамленняў з месцаў выступіў А. Мяснікоў. У прынятай рэзалюцыі «Аб становішчы на месцах» выказвалася неабходнасць «рашучым чынам выкараняць усялякія недысцыплінаваныя паступкі ў радах партыі». З'ездЗ’езд даручыў [[Цэнтральнае бюро КП(б)Б|Цэнтральнаму бюро КП(б)Б]] стварыць вышэйшую партыйную інспекцыю «з мэтай непасрэднага нагляду і кантролю за дзейнасцю партыйных арганізацый і тэрміновай ліквідацыі тых ці іншых недахопаў у іх рабоце».
 
У дакладзе Я. Пярно па арганізацыйных пытаннях і спрэчках па дакладзе прызнавалася неабходным умацаванне кантролю з боку партыйных органаў за дзейнасцю партыйных устаноў і арганізацый, стварэнне ваенных фракцый у гарадах, дзе меліся буйныя гарнізоны. Адным з галоўных на з'ездзез’ездзе было пытанне пра беларускую дзяржаўнасць. А. Мяснікоў унёс прапанову, якая была аформлена ў рэзалюцыю аб абвяшчэнні [[Заходняя камуна|Заходняй камуны]] «самастойнай Савецкай Рэспублікай Беларусі». Акрамя гэтай назвы ў дакументах з'ездаз’езда і Маніфесце Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі сустракаюцца назвы «Беларуская сацыялістычная савецкая рэспубліка», «Сацыялістычная савецкая працоўная рэспубліка Беларусі», «Савецкая Беларуская Рэспубліка», «Беларуская савецкая незалежная рэспубліка». З дакладам аб граніцах Беларускай рэспублікі выступіў Р. Найдзенкаў. На аснове распрацаваных Камісіяй (створана перад з'ездамз’ездам) прапаноў была прынята пастанова «Аб граніцах Беларусі». Адзначалася, што асноўным ядром Беларускай Рэспублікі лічацца [[Мінская губерня|Мінская]], [[Смаленская губерня|Смаленская]], [[Магілёўская губерня|Магілёўская]], [[Віцебская губерня|Віцебская]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенская губерні]] з часткамі прылеглых да іх этнічных мясцовасцей суседніх губерняў, населеных пераважна беларусамі. Такімі прызнаваліся часткі [[Браслаўскі павет, Расійская імперыя|Новааляксандраўскага павета]] [[Ковенская губерня|Ковенскай]], [[Свянцянскі павет (Расійская імперыя)|Свянцянскага]] і [[Ашмянскі павет (Расійская імперыя)|Ашмянскага паветаў]] [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Аўгустоўскі павет]] [[Сувалкаўская губерня|Сувалкаўскай]], [[Суражскі павет|Суражскі]], [[Мглінскі павет|Мглінскі]], [[Старадубскі павет (Расійская імперыя)|Старадубскі]] і [[Навазыбкаўскі павет]]ы [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерняў]]. Са складу [[Смаленская губерня|Смаленскай губерні]] выключаліся [[Гжацкі павет|Гжацкі]], [[Сычэўскі павет|Сычэўскі]], [[Вяземскі павет|Вяземскі]] і [[Юхнаўскі павет]]ы, са складу [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]]  — частка [[Дзвінскі павет|Дзвінскага]], [[Рэжыцкі павет|Рэжыцкага]] і [[Люцынскі павет|Люцынскага паветы]]. У адпаведнасці з гэтым з'ездамз’ездам вызначыў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі на 7 раёнаў  — Мінскі, Смаленскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі, Гродзенскі, Баранавіцкі, якія падзяліліся на 54 падраёны. Згодна з такім падзелам павінны былі стварацца райкомы (губпарткомы) і падрайкомы (павятовыя камітэты) КП(б)Б.
 
У тэлеграме I з'ездаз’езда за подпісамі членаў прэзідыума, накіраванай у СНК РСФСР, адзначалася, што «канферэнцыя лічыць неабходным аб'явіцьаб’явіць самастойную сацыялістычную рэспубліку Беларусі з тэрыторый Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў», «Першы з'ездз’езд Камуністычнай партыі Беларусі просіць Савет Народных Камісараў пацвердзіць дадзенае яго рашэнне, аб чым аб'явіцьаб’явіць працоўным усяго свету». Былі накіраваны тэлеграмы на адрас ЦК РКП(б) і СНК РСФСР з просьбай зацвердзіць рашэнні з'ездаз’езда. З'ездЗ’езд зацвердзіў «Палажэнне аб партыйных арганізацыях», у якім давалася схема арганізацый ЦБ КП(б)Б, райкомы (губпарткомы), падрайкомы (валасныя камітэты), ячэйкі (валасныя і сельскія). Вызначаліся функцыі і абавязкі кожнай з гэтых структур, іх склад і парадак работы. Палажэнне змяшчала «Інструкцыю для работы раённага і падраённага камітэтаў», вызначала асноўныя кірункі агітацыі і прапаганды, адносіны да Саветаў, сродкі партыі і абавязкі камуністаў. Быў прыняты зварот «Да рабочых, батракоў, сялян і салдат Чырвонай Арміі Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі» з заклікамі змагацца за ўмацаванне камуністычнай улады і перамогу рэвалюцыі ва ўсім свеце.
 
З'ездЗ’езд абраў [[Цэнтральнае бюро КП(б)Б|ЦБ КП(б)Б]], у якое ўвайшлі 15 чал.: [[Іван Якаўлевіч Алібегаў|І.  Я.  Алібегаў]], [[Аляксандр Антонавіч Андрэеў|А.  А.  Андрэеў]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Жылуновіч (Ц. Гартны)]], [[Сямён Варфаламеевіч Іваноў|С.  В.  Іваноў]], [[Майсей Іосіфавіч Калмановіч|М.  І.  Калмановіч]], [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В.  Г.  Кнорын]] (сакратар), [[Іосіф Васільевіч Лагун|І.  В.  Лагун]], [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А.  Ф.  Мяснікоў]], [[Рыгор Паўлавіч Найдзенкаў|Р.  П.  Найдзенкаў]], [[Рычард Вітольдавіч Пікель|Р.  В.  Пікель]], [[Ян Францавіч Пярно|Я.  Ф.  Пярно]], [[Ісаак Ісаевіч Рэйнгольд|І.  І.  Рэйнгольд]], [[Уладзімір Сяргеевіч Селязнёў|У.  С.  Селязнёў]], [[Васіль Захаравіч Собалеў|В.  З.  Собалеў]], [[Віктар Іванавіч Яркін|В.  І.  Яркін]].
 
== Літаратура ==
* Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 1: 1918—1927.  — Мн: Беларусь, 1983.  — 526, [1] с.  — С. 11—27.
* Кушнер, В. Першы з'ездз’езд КП(б)Б / Васіль Кушнер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М.  В.  Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э.  Э.  Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў (гал. рэд.) і інш.  — Мн.: БелЭн, 1999.  — 590 с.  — С. 479—481.  — ISBN 985-11-0141-9.
* Пратакол І з'ездаз’езда Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі / Інстытут гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б; падрыхтаваў да друку Ю. Майзель; пад рэдакцыяй С. Агурскага і М. Леўкова.  — Менск [Мінск]: Партвыдавецтва, 1934.  — 82, [2] с.
* Хроника важнейших событий истории Коммунистической партии Белоруссии / Институт истории партии при ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Ч. 1: (1883—1918  гг.) / [составители: К.  Н.  Станкевич, Ф.  А.  Зеленовский].  — Мн.: Госиздат БССР, 1962.  — 456, [2] с.
 
{{З'езды КПБ}}