Вацлаў Іваноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 34:
'''Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі''' ({{ДН|25|5|1880|7|6}}, фальв. [[Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Галавічполе|Лябёдка]], зараз у межах в. [[Галавічполе]], [[Шчучынскі раён]] — {{ДС|7|12|1943}}, [[Менск]]; Псеўданімы: ''Вацюк Тройца, Браты Далецкія'') — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук.
 
== Біяграфія ==
== Біяграфічныя звесткі ==
[[File:Браты Тадзік, Юрка і Вацік.jpg|thumb|злева|Браты [[Тадэвуш Іваноўскі|Тадзік]], [[Ежы Іваноўскі|Юрка]] і Вацік Іваноўскія]]
Вацлаў Іваноўскі нарадзіўся ў сям’і [[Леанард Іваноўскі|Леанарда Іваноўскага]], уладальніка фальварку [[Сядзібна-паркавы комплекс Іваноўскіх, Галавічполе|Лябёдка]] Лідскага павета [[Віленская губерня|Віленскай губерні]], і Ядвігі з Райхеляў. Меў братоў [[Ежы Іваноўскі|Юры]], [[Тадэвуш Іваноўскі|Тадэвуша]], [[Станіслаў Іваноўскі|Станіслава]] і сястру [[Алена Леанардаўна Іваноўская|Алену]].
Радок 63:
Увосені 1922 года Вацлаў Іваноўскі распачаў рэгулярную працу ў [[Варшаўская палітэхніка|Варшаўскай політэхніцы]] як кіраўнік кафедры тэхналогіі ферментацыі харчовых прадуктаў. На гэтай пасадзе ён працаваў да верасня 1939 года, спачатку як выкладчык па кантракце, 4 ліпеня 1924 ён атрымаў званне надзвычайнага прафесара, а 1 верасня 1935 — звычайнага прафесара.
 
Пасля [[Польская абарончая вайна 1939|заваявання Польшчы нацысцкай Германіяй]], восенню 1939 Вацлаў Іваноўскі ізноў апынуўся ў Вільні. З Лябёдкі прыбыла Сабіна з дзецьмі Сцяпанам, Вацлавам і Ганнай ды яшчэ з сястрой Аленай Скіндэр, мужа якой вывезлі на ўсход. Яны баяліся, што як «эксплуататараў» іх рэпрэсуюць савецкія ўлады, і таму схаваліся ў Вільні, якая знаходзілася цяпер за літоўскай мяжой. У студзені 1940 [[Тадэвуш Іваноўскі]] атрымаў кафедру заалогіі ў літоўскім Віленскім універсітэце і дапамог таксама і Вацлаву атрымаць кафедру хімічнай тэхналогіі. На гэтай пасадзе ён працаваў да чэрвеня 1941, г. зн. да германа-савецкай вайны, і выкладаў тутсвой вапрадмет ўніверсітэцепа-літоўску.
 
У першыя месяцы нямецкай акупацыі Беларусі В. Іваноўскі кіраваў адноўленым [[Беларускі нацыянальны камітэт, Вільня|Беларускім нацыянальным камітэтам]] у [[Вільня|Вільні]]. У [[1942]] быў прызначаны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на пасаду бургамістра Менска. Паводле Юрыя Туронка, Вацлаў Іваноўскі, перш чым выехаць з Вільні, даручыў сваёй дачцэ Ганне вывезці з Вільні ў Лябёдку дзвюх жанчын яўрэйскага паходжання — Эму Альтберг і яе сястру Марыю Арнольд.<ref>[http://www.svaboda.org/a/xx-niecakanych-faktau-pra-vaclava-ivanouskaha/27782625.html 20 нечаканых фактаў пра Вацлава Іваноўскага]</ref> У [[1943]] з’яўляўся старшынём [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] пры генеральным камісары Беларусі [[Вільгельм Кубэ|Вільгельме Кубэ]], адначасова быў намеснікам старшыні [[Беларускае навуковае таварыства, 1942|Беларускага навуковага таварыства]], з 30.6.1943 ўзначальваў [[Беларуская народная самапомач|Беларускую народную самапомач]]. Падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]].