Юньнань-Гуйчжоўскае нагор’е: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 20:
Юньнаньскае нагор’е — больш высокая, заходняя частка Юньнань-Гуйчжоўскага нагор’я. Да Юньнаньскага нагор’я адносяць і паўднёвыя хрыбты [[Сіна-Тыбецкія горы|Сіна-Тыбецкіх гор]].
 
Усходняя і цэнтральная часткі нагор’я маюць вышыню 1800—2000 м, горныя хрыбты на захадзе ўздымаюцца да вышыні 3000 — 4000 м. Складзена са старажытных крышталічных парод, перакрытых вапнякамі мезазою. Радовішчы [[волава]], фасфарытаў. Высокая сейсмічнасць. Пашыраны [[карст]]. Галоўныя рэкі [[Меконг]], [[Салуін]], [[Хонгха]] месцамі працякаюць у цяснінах глыбінёю да 1-2 км. Горныя азёры — Дзяньчы, Фусяньху, [[Эрхай]].
 
Сярэдняя тэмпература студзеня 4-10 °C, ліпеня 19-25 °C. Ападкаў 1000—1500 мм, на наветраных схілах гор больш за 2000 мм. Каля 20 % нагор’я займаюць лясы. Трапічныя лясы ([[пальмы]], [[фікусы]], [[банан]]ы і інш.) вышэй змяняюцца субтрапічнымі лясамі (вечназялёныя і лістападныя дубы, юньнаньская хвоя і інш.) і лугамі.