Любань (Вілейскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 71:
 
== Гісторыя ==
Назва сучаснай вёскі не з’яўляецца аўтэнтычнай, бо на гэтым месцы да стварэння маёнтка Любань існавала вёска пад назвай Юхавічы, якая ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у [[1536]] г. як «сяло Юхавічы» на ускрайку Юхавіцкай пушчы. У Юхавічах у 1789 г. мелася карчма, якая стаяла на перакрыжаванні дарог з Чурлёнаў на Куранец і старой ваеннай дарогі з Вільні. У познія часы [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] вёска (як і іншыя навакольныя землі) належала [[Род Агінскіх|князям Агінскім]]. У першыя гады Расійскай Імперыіімперыі маёнтак быў канфіскаваны ў дзяржаўны скарб.
 
У 1806 г. [[Ян Віктаравіч Любанскі]] набыў [[Маркава (Маладзечанскі раён)|маёнтак Маркава]], да якога належыла таксама вёска Юхавічы. Ян Любанскі для паляпшэння сваёй прыватнай гаспадаркі актыўна скупліваў, а часам захопліваў і адсуджваў навакольныя землі сваіх суседзяў-землеўласнікаў. Ён таксама вырашыў пабудаваць сваю ўласную рэзідэнцыю пад назвай «Любанова» ці «Любань» і выбраў маляўнічую мясцовасць на ўзлеску Юхавіцкай пушчы, дзе праекту будаўніцтва суцэльнага садова-паркавага і архітэктурнага ансамбля «замінала» вёска Юхавічы, што месцілася побач. Таму Ян Любанскі ў час будаўніцтва рэзідэнцыі ў 1807—1808 гг. высяліў сялян з вёскі Юхавічы ва ўрочышча Кузюткі, што месцілася каля Маркаўскага маёнтка, і засценкі Кульшыно, Астравы, Красны Бераг, Чабатары. Сяляне ва ўрочышча Кузюткі па-ранейшаму называлі сябе юхаўчанамі і з цягам часу афіцыйнай назвай новай вёскі ва ўрочышчы Кузюткі ўсё ж стала [[Юхавічы (Маладзечанскі раён)|«Юхавічы»]] (Зараз гэта вёска знаходзіцца ў межах [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага раёна]]).
Радок 83:
У 1861 г. у маёнтку Любань з фальваркамі ў [[Вілейскі павет (Расійская імперыя)|Вілейскім павеце]] налічвалася 1137 прыгонных душ мужчынскага полу (у тым ліку 13 дваровых) і 224 з далёкіх двароў. Усяго карыснай зямлі ў маёнтку было 4480 дзесяцін (па 3,9 дзесяціны на душу). Прыгону адбывалася 156 дзён з двара для прыгонных мужчынскага полу і 104 дня для душ жаночага полу. Згону было па 12 дзён для працоўных душ мужчынскага і жаночага полу. Натуральныя павіннасці былі наступныя: будаўнічыя па меры патрэбы, начная варта па чарзе<ref>[https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br236566 Извлечение из описаний помещичьих имений в 100 душ и свыше ; Приложения к трудам Редакционных коммиссий для составления Положений о крестьянах, выходящих из крепостной зависимости : сведения о помещичьих имениях. Виленская губерния.]</ref>.
 
У Любані ў 1886 г. меўсямеліся [[палац]], [[бровар]], [[саладоўня]], [[карчма]], [[сад]], а таксама цудоўны [[парк]] — з сажалкамі і масткамі, якія часткова захаваліся і сёння<ref>[https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref>.
 
У часы [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905–1907 гадоў у Расійскай Імперыіімперыі]] сяляне вёскі [[Каралеўцы]] [[Вілейскі павет (Расійская імперыя)|Вілейскага павета]] падгаварылі наёмных работнікаў маёнтку Любань на арганізацыю [[забастоўка|забастоўкі]], з-за чаго Любанскія і ўласнікі суседніх маёнткаў вымушаны былі часова з’ехаць з Вілейскага павета на жыхарства ў [[Вільнюс|Вільню]]<ref>[https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref>.
 
У 1909 г. у маёнтку Любань таксама налічваласяналічваліся [[сыраварня]], [[гараж]], [[аранжарэя]], [[лядоўня]] і новы палац Любанскіх. Асобна ад новага палаца стаялі [[флігель]] і дом для рабочых. А стары палац Любанскіх (які згарэў за некалькі годгадоў да таго) быў пераабсталяваны ў якасці сыраварні, лядоўні і розных складскіх памяшканняў<ref>[https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref>.
 
Недалёка ад маёнтка Любань — каля вёскі Гарадзішча (цяпер гэта — пагорак паміж [[Царква Свяціцеля Ціхана (Вілейка)|вілейскай царквой Свяціцеля Ціхана]] і новымі ляснымі могілкамі) — на каталіцкіх могілках размяшчаўся сямейны [[склеп]] з пахаваннямі прадстаўнікоў [[род Любанскіх|роду Любанскіх]] (які існуе ў паўразбураным стане і цяпер)<ref>[https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref><ref>[https://budzma.org/news/vileyka-mohilki.html Вы ведалі, што ў кіламетры ад Вілейкі ёсць старыя могілкі з рэшткамі касцёла і сямейным склепам шляхецкага роду?]</ref>.
Радок 99:
З 1939 г. вёска ў складзе [[БССР]], дзе паводле рэвізіі былых панскіх маёнткаў мелася: «Усёй зямлі 11 тысяч гектараў, пахатнай — 450 га, сенакосу — 220 га, сада — 4 га, лесу да 10 тысяч га. Маюцца два ставы са значнай колькасцю карпа, аранжарэя і пчальнік на 13 сямей. Накіраванне гаспадаркі камбінаванае: і паляводства, і жывёлагадоўля. Маецца лесапільны завод — 2 га, паравы млын, бровар, маслазавод, кузня і сталярная майстэрня – даволі прыстойныя. З пабудоў: 2 кароўнікі на 400 галоў, 1 свінарнік на 100 галоў, свіран, гараж, 4 каменныя падвалы, 1 лядоўня, вяндлярня, лазня і іншыя неабходныя пабудовы. Маецца трактар нямецкай маркі «Дэрынг», складаная малатарня «Рустан», электрадынама. Захавалася сама былая панская сядзіба, а таксама сельгасмашыны і інвентар. Скаціна ўся аддадзена былым батракам і бедным сялянам. Засталося 7 кароў, 16 працоўных коней, 1 свінаматка, парода скаціны — чырвонанямецкая. Маецца корму для жывёлы: саломы — 300 тон, сена — 50 тон, збожжа-насення: аўса — 65 тон, ячменю — 18 тон, «темешкі» — 12 тон, рыса — 12 тон, сена канюшыны — 500 тон, сарадзелы – 500 пудоў, азімыя засеяны на 92 га. Засталося рабочых і батракоў — 64 сям’і…»<ref>[https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref>.
 
У 1940 г. быў утвораны саўгас «Любань», які ў 1970—1980 гг. пры дырэктару [[Яўген Фёдаравіч Мірановіч|Яўгену Мірановічу]] (1917—1980) быў вядомы на ўвесь СССР і з’яўляўся саўгасам-мільянерам з лепшайнайлепшай вытворчасцю і паказчыкамі, дзе нават шылі кажухі, выгатаўлялі кумыс і інш. А партрэты перадавікоў саўгаса на Дошкудошку Гонаругонару маляваліся спецыяльна запрошаным з Масквы мастаком, а не фатаграфаваліся, як гэта звычайна рабілася ў іншых саўгасах і калгасах. Імем Мірановіча названа вуліца ў вёсцы.
 
З 1991 г. вёска ў складзе Рэспублікі Беларусь.
 
Да нядаўняга часу ў сядзібным парку былога маёнтка раслі яшчэ экзатычныя дрэвы, пасаджаныя Любанскімі: вастралістыя клёны, ліпы Мольтке, туі, кедравыя хвоі. Але ў 2000-х гг. ураганы павыварочвалі з каранямі частку дрэў, пашкодзіўшы ўнікальныя пароды сядзібнага парку.