Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎ФК Энергетык-БДУ: адказ JerzyKundrat
Радок 110:
: Для пачатку, добры дзень! Калі football.by не аўтарытэтная крыніца, чаму Вы на яе неаднаразова спасылаецеся ў іншых шматлікіх артыкулах пра футбалістаў і футбольныя клубы? У Вас аўтарытэтнасць толькі на нейкую інфармацыю ад гэтага рэсурса? Ёсць дамоўленасць паміж клубамі, згодна якой ёсць канкрэтныя ўмовы супрацоўніцтва ў будучыні. Гэта па-першае. Па-другое, я ў душы не хм-хм, што абазначае нейкі мясцовы слэнг ''"не кававая гушча"'' і ўпершыню бачу, каб такі аргумент выкарыстоўвалі ў дыскусіях Вікіпедыі як нейкі аўтарытэтны для таго, каб адкаціць цэлую праўку)))). І трэцяе. У апошні час адзін з удзельнікаў праекта вельмі шмат на сябе бярэ, на што неаднаразова звярталі ўвагу іншыя ўдзельнікі праекта (напрыклад, ситуацыя з артыкулам [[Webb’s First Deep Field]]).--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 18:51, 15 жніўня 2022 (+03)
:: У каментарыі да адката напісалі: "не кававая гушча". --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 20:07, 15 жніўня 2022 (+03)
::: Ваша « кававая гушча», не аргумент у дыскусіі.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 20:32, 15 жніўня 2022 (+03)
Патлумачу наконт football.by (тычыцца таксама pressball.by, by.tribuna.com і іншых сайтаў). Гэта аўтарытэтны футбольны навінавы сайт, але ён не з’яўляецца непасрэднай крыніцай сам па себе (бо не з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком АБФФ і футбольных клубаў). Сярод навін ён падае таксама інсайды, чуткі і іншую інфармацыю, якая не адпавядае энцыклапедычнаму зместу і не падыходзіць вікіпедыі. Пры гэтым, унізе кожнай навіны (ці часам у тэксце) заўсёды стаіць першакрыніца. Калі гэта першакрыніца — афіцыйны сайт клуба, АБФФ ці іншай структуры, якая з’яўляецца непасрэднай афіцыйнай крыніцай, то энцыклапедычна значную навіну можна смела даваць. У іншых выпадках могуць здарацца памылкі і недакладнасці, напрыклад [https://www.pressball.by/news/football/418379 пераход Ягора Генералава ў «Тарпеда-БелАЗ»] і [https://football.by/news/166054.html Алексы Маціча ў мінскае «Дынама»], заснаваныя на замежных крыніцах, апынуліся фэйкамі, бо праз некалькі дзён абодва футбалісты насамрэч былі афіцыйна прадстаўлены ў якасці футбалістаў «Мінска». Пра супрацоўніцтва «Энергетыка-БДУ» і «Велеса-2020», калі не памыляюся, афіцыйныя структуры клубаў не паведамлялі, гэта нейкі інсайд football.by, які да таго ж тычыцца будучыні (праз паўгады, не раней) — невядома, ці будзе гэта насамрэч рэалізавана, а калі і будзе, то ці ў тым выглядзе, як планавалася зараз. ''"Не кававая гушча"'' ж азначае [[Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя#Вікіпедыя — не кававая гушча]], можаце азнаёміцца. Таксама прашу ў абмеркаваннях канкрэтных тэм не закранаць і не абмяркоўваць канкрэтных удзельнікаў, калі маеце пэўныя прэтэнзіі, то прашу звяртацца асобна на старонку [[Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў]] ці [[Вікіпедыя:Форум]] з апісаннем прэтэнзій і прапановамі захадаў для іх развязання.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 20:30, 15 жніўня 2022 (+03)