Бруней: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: Адменена
др Праўкі аўтарства 2601:280:4F81:4490:81A4:F87A:4354:C356 (размовы) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства VladimirZhV
Тэг: Адкат
Радок 67:
 
== Гісторыя ==
''Калісьці на астравах Малайскага архіпелага існавала больш за сотню каралеўстваў, султанатаў і іншых васальных дзяржаў. Але застаўся толькі султанат Бруней. У ХІV стагоддзі ён быў магутнай марской дзяржавай. Рэзідэнцыя султана знаходзілася ў Ката-Бату на рацэ Бруней. У пачатку ХV стагоддзя сюды прыбыў Шарыф Алі — нашчадак прарока Мухамеда. Менавіта тады тут прынялі [[мусульманства]]. А ў ХVІ стагоддзі ўлада султана распаўсюдзілася на шырокую тэрыторыю, уключаючы паўночна-заходняе ўзбярэжжа вострава [[Калімантан]] і многія з астравоў у паўднёвай частцы Філіпінскага архіпелага. Першымі еўрапейцамі, якія наведалі Бруней, сталі ўдзельнікі экспедыцыі Фернана Магелана, якія ў [[1521]] годзе кінулі якары сваіх караблёў у мясцовай гавані. Захаваліся і пісьмовыя сведчанні тых часоў. У іх, у прыватнасці, апісваюцца моц і багацце султана, а таксама яго прыкметны ўплыў на ўвесь рэгіён.''
 
Пратэктарат Вялікабрытаніі афіцыйна быў адменены 1 студзеня 1984 года. Тады на карце свету і з'явілася дзяржава Бруней-Дарусалам.