Херсонская вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 48:
|Заўвагі =
}}
'''Херсо́нская во́бласць''' ({{lang-uk |Херсо́нська о́бласть}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва [[Украіна|Украіне]]. Плошча вобласці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1 037 640 чалавек ([[2019]]). Адміністрацыйны цэнтр — горад [[Херсон]].
 
У складзе вобласці 49 [[Грамады Украіны|тэрытарыяльных грамад]]<ref>[https://www.radiosvoboda.org/a/news-adminreforma-uriad-rayony-rishennia/30667714.html Уряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей]</ref>.
 
== Геаграфія ==
Размешчана на поўдні Украіны; абмываецца [[Чорнае мора|Чорным]] і [[Азоўскае мора|Азоўскім]] морамі. Берагавая лінія парэзана залівамі і ліманамі ([[Дняпроўскі ліман]], [[Сіваш]], Ягарлыцкі, Тэндраўскі, Джарылгацкі залівы). Шмат астравоў. Уздоўж узбярэжжа распасціраюцца косы: Тэндраўская, Кінбурнская, [[Арабацкая Стрэлка]].
 
Большая ч. тэр. ў межах Прычарнаморскай нізіны (вышыня каля 100 м). Паверхня парэзана далінамі рэк, ярамі. Карысныя выкапні: мінеральныя будаўнічы матэрыялы (пясок, гліна, вапнякі), солі Сіваша, торф, лекавыя гразі.
 
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -3 да −5 °C, ліпеня 21—23 °C. Ападкаў 300—400 мм за год.
 
Галоўная рака — [[Дняпро]]. Створана [[Кахоўскае вадасховішча]].
 
На поўначы пашыраны [[чарназём]]ныя глебы, на поўдні — цёмна-каштанавыя і каштанавыя. Стэпы пераважна разараныя, невялікія ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці. Запаведнікі [[Асканія-Нова]], Чарнаморскі.
 
== Гісторыя ==
Утворана 30 сакавіка 1944 года ў складзе УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне.
 
У час [[Уварванне Расіі ва Украіну (2022)|уварвання Расіі ва Украіну]] да сярэдзіны сакавіка 2022 года трапіла пад кантроль расійскіх войск. У канцы красавіка была сфарміравана ваенна-грамадзянская адміністрацыя для кіравання рэгіёнам, неаднаразова заяўлялася аб планах увайсці ў састаў [[РФ]]<ref>[https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/15752067 tass.ru]</ref>.
 
{{зноскі}}