Савецка-фінляндская вайна (1939—1940): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Савецка-фінляндская вайна 1939—1940 перанесена ў Савецка-фінляндская вайна 1939-1940: Як агаворана, дзеля прасцейшага адкрывання і пошуку
typos
Радок 1:
'''Савецка-фінляндская вайна 1939—1940''' (у фінскай літаратуры — '''''Talvisota''''', ''«Зімняя вайна»''), ваенныя дзеянні з [[30 лістапада]] [[1939]] года па [[12 сакавіка]] [[1940]] года [[СССР|савецкіх]] войск супраць войск [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. Вайна фармальна не аб'яўлялася, але СССР афіцыйна разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй.
 
Сутыкненне дзвюх краін выклікана імкненнем СССР — у стратэгічным кантэксце [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] — адсунуць дзяржаўную граніцу далей ад [[Горад Ленінград|Ленінграда]]. Фінляндыі быў прапанаваны тэрытарыяльны абмен (СССР быў гатовы аддаць удвая большую плошчу ў [[Карэлія|Карэліі]]), ад якога яна адмовілася.
 
На працягу дзесяцігоддзяў савецка-фінскія адносіны пасля серыі войн 1918—1922 гадоў заставаліся нестабільнымі, характэрызавалісяхарактарызаваліся ўзаемным недаверам.
 
Пасля цмянагацьмянага інцыдэнту з артылерыйскім абстрэлам тэрыторыі СССР, войскі [[Ленінградская ваенная акруга|Ленінградскай ваеннай акругі]] ўступілі на тэрыторыю Фінляндыі. Галоўныя падзеі вайны адбываліся на [[Карэльскі перашыек|Карэльскім перашыйку]] па [[«Лінія Манергейма»|«Лініі Манергейма»]]. Дзеянні сухапутных войск СССР падтрымліваў [[Балтыйскі флот]], у складзе якога ваяваў падшэфны [[БССР]] карабель — лідэр эсмінцаў «Мінск». Вайна праходзіла ў цяжкіх умовах, пацягнула вялікія страты з абодвух бакоў.
 
Пасля прарыву савецкімі войскамі ў пачатку сакавіка 1940 года «Лініі Манергейма» і захопу 12 сакавіка [[Горад Выбарг|Выбарга]], у той жа дзень у [[горад Масква|Маскве]] быў падпісаны мірны дагавор. СССР набыў патрэбныя яму землі, адсунуў граніцу на поўнач ад Ленінграда, атрымаў ўу арэнду [[востраў Ханка]] з правам стварэння на ім ваенна-марской базы.
 
Стратэгічнае становішча СССР па выніках вайны пагоршылася: быў падарваны яго міжнародны аўтарытэт, [[Ліга Нацый]] выключыла яго са сваіх членаў, Фінляндыя адышла ад палітыкі нейтралітэту[[нейтралітэт]]у і зблізілася з [[Германія|Германіяй]]. З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна 1941—1945|Вялікай Айчыннай вайны]] Фінляндыя выступіла на баку Германіі, назваўшы сваю рэваншысцкую акцыю «Вайной-працягам».
 
За баявыя подзвігі ў савецка-фінляндскай вайне 20 беларусам і ўраджэнцам [[Беларусь|Беларусі]] было прысвоена званне [[Герой Савецкага Саюза|Героя Савецкага Саюза]]: П.Р.Алейнікаву, Дз.Д.Валенціку, Б.В.Воўку, І.І.Валасевічу, М.М.Гармозе, А.І.Дыдышку, П.В.Кандрацьеву, І.П.Кірпічову, І.М.Кобзуну, В.Дз.Кучараваму, І.М.Максіменю, І.В.Матрунчыку, Р.С.Пінчуку, М.В.Рапейку, І.М.Саламонікаву, М.П.Сінюціну, М.Ф.Турцэвічу, А.Р.Целяшову, С.І.Чарняку, С.Я.Ялейнікаву.
 
==Спасылкі==