Траскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: af, be-x-old, br, ca, cs, csb, cy, eo, fy, hu, lad, lt, nn, sr, uk Выдаляем: el, he, io, ja, la, simple Мяняем: en, es, fr, is, it, no, pl
Dalibor (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
Лацінская назва = Gadus morhua
}}
{{вызн|1='''Траск{{*|а}}}}''' ({{lang-la|''Gadus}}'') — род рыб сямейства трасковых.
 
==Біялогія==
Радок 22:
 
==Гісторыя==
 
З канца [[XV стагоддзе|XV ст.]] лоўля траскі у паўночнай Атлантыцы, асабліва на водмелях [[Ньюфаўндленд|Ньюфаўндленда]], зрабілася буйным промыслам [[Заходняя Еўропа|заходнееўрапейскіх]] рыбакоў, за які спаборнічалі [[баскі]], [[нарвежцы]], [[датчане]] ды іншыя. Паступова першынства ў гэтым промысле захапілі дзяржавы, якія мелі магутныя ваенныя флаты: [[Галандыя]], [[Францыя]], [[Англія]]. У [[XVI стагоддзе|XVI]] – [[XVII стагоддзе|XVII]] ст. траска робіцца другой па распаўсюджанасці марской рыбай у рацыёне Заходняй Еўропы, шырока даступнай нават бяднейшым пластам грамадства. У англасаксонскіх народаў промысел траскі і стравы з яе — істотная частка нацыянальнай культуры. Праз [[Гданьск]] траска трапляла і ў [[Рэч Паспалітаю|Рэч Паспалітую]], дзе, аднак, яе даступнасць была значна вузейшай. У “Літоўскай гаспадыні” змяшчаецца шэраг рэкамендацый, як імітаваць траску з мясцовых прэснаводных рыб — [[шчупак|шчупака]] і [[судак (рыба)|судака]]. Польская назва траскі ''dorsz'' запазычанне з [[нямецкая мова|нямецкай мовы]]; назва “мянка” ў [[старабеларуская мова|старабеларускіх]] пісьмовых крыніцах (з сярэдзіны XVI ст., ад [[літоўская мова|літоўскага]] ''ménkė''), відавочна, дзеля асацыяцыі з [[мянтуз|ментузом]] — адзінай рыбай сямейства трасковых у [[Беларусь|Беларусі]] ды [[Літва|Літве]]. Траску трыбушылі і салілі на борце карабля ў Паўночнай Атлантыцы, або сушылі ў [[Еўропа|еўрапейскіх]] портах; такую сушаную і салёную траску ў Рэчы Паспалітай называлі “штокфіш”, у асноўным траска была ў нас даступна менавіта ў такім выглядзе.
 
==Кухня==
 
Нягледзячы на адносную даступнасць, траска — каштоўная рыба з добрымі дыетычнымі вартасцямі (малы змест насычаных тлустых кіслот ды нізкая каларыйнасць — 118 ккал на 100 г), з лагодным смакам, далікатным белым, сочным, слаістым мясам. Гарманічна спалучаецца з большасцю [[прыправы|прыпраў]], надаецца да гатавання рознымі спосабамі: смажання, запякання, вырабу [[кракет|кракетаў]], [[мус|мусаў]], [[катлета|катлетаў]]. Падаюць і гарачай і халоднай, з разнастайнымі [[соус|соусамі]]. Перад гатаваннем рэкамендуецца на працягу гадзіны ці болей вымачыць у [[лімон|лімонным]] соку, каб выдаліць непрыемны смак і пах рыбінага тлушчу. Класічным беларускім спосабам гатавання лічыцца запяканне пад “футрам” з пакрышаных кіслых [[яблык|яблыкаў]] і [[смятана|смятаны]] (у іншым варыянце – з [[хрэн|хрэну]]).
 
Радок 35 ⟶ 33:
*{{Крыніцы/НашаЕжа|Белы|Траска}}
 
[[Катэгорыя:РыбыКасцявыя рыбы]]
[[Катэгорыя:Беларуская кухня]]
{{няма таксанаміі}}
 
[[af:Atlantiese kabeljou]]