Выбух гатэля Brinks: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 5:
| Подпіс = Гатэль пасля выбуху
| Спосаб атакі = выбух бомбы
| Месца атакі = {{Сцяг Паўднёвага В'етнамаВ’етнама}} [[Сайгон]], [[Паўднёвы В’етнам]]
| Каардынаты = {{coord|10|46|10|N|106|40|55|E}}
| Мэта атакі = амерыканскія ваенныя
Радок 13:
| Параненыя = 53—63
| Тэрарысты = 2
| Арганізатары = {{Сцяг В’етнама}} [[Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам]]<br>{{Сцяг В'етконгаВ’етконга}} [[В’етконг]]
}}
'''Выбух гатэля «Brinks»''' ({{lang-en|The Brinks Hotel boming}}, {{lang-vi|Vụ đánh bom cư xá Brinks}})  — выбух дыверсантамі [[В’етконг]]а гатэля ў [[Сайгон]]е, ператворанага ў інтэрнат для афіцэраў [[Узброеныя сілы ЗША| амерыканскай арміі]]. Гатэль быў разбураны ўвечары [[24 снежня]] [[1964]] года падчас [[Вайна ў В'етнамеВ’етнаме|В’етнамскай вайны]] выбухам прыпаркаванага побач з ім замініраванага аўтамабіля. Падчас тэракта загінулі афіцэр і сяржант, а таксама былі паранены каля 60 чалавек, у тым ліку і мірныя жыхары.
 
== Перадгісторыя ==
Пасля [[Другая Сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] камуністычны рух даміраваў у [[В’етнам]]е. Пасля паразы французскіх [[каланіяльныя войскі|каланіяльных войскаў]] у [[Індакітайская вайна|Індакітайскай вайне]] краіна ў [[1954]] годзе была падзелена па 17-й паралелі. У [[1956]] годзе былі прызначаны выбары, якія павінны былі аб’яднаць дзве часткі В’етнама, але яны былі адменены, у выніку чаго пачаўся перыяд існавання дзвюх дзяржаў: камуністычнага [[Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам|Паўночнага В’етнама]] і антыкамуністычнага [[Паўднёвы В’етнам|Паўднёвага]]. У другой палове 1950-х гадоў група паўднёвав’етнамскіх партызан пры падтрымцы паўночнав’етнамскіх уладаў пачала мяцеж з мэтай гвалтоўнага ўз’яднання краіны пад уладай камуністаў. [[Халодная вайна]] была ў самым разгары, таму [[Злучаныя Штаты Амерыкі|Злучаныя Штаты]]  — галоўны саюзнік Паўднёвага В’етнама  — паслалі [[Ваенны саветнік (спецыяліст)|ваенных саветнікаў]] у краіну, каб дапамагчы ў навучанні і кіраўніцтве арміі Рэспублікі В’етнам у яе барацьбе супраць поўначы. Да [[1964]] годхе ў Паўднёвым В’етнаме прысутнічалі 23 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў, і камуністы разглядалі амерыканцаў як «каланізатараў» Паўднёвага В’етнама.
 
== Выбух ==
Выбух быў спланаваны і здзейснены двума паўночнав’етнамскімі агентамі, якія не былі ў далейшым злоўлены. У канцы лістапада агенты атрымалі загад, у якім гаварылася, што трэба падарваць гатэль «Brinks», дзе ў той час размяшчаліся афіцэры ЗША. Гатэль уяўляў сабой шасціпавярховы будынак і меў 193 пакоя. Пасля прыбыцця ў Паўднёвы В’етнам амерыканскіх саветнікаў ён быў пераабсталяваны пад інтэрнат для афіцэраў арміі ЗША і перайменаваны ў гонар генерала [[Фрэнсіс Брынк|Фрэнсіса Брынка]], першага камандуючага групай амерыканскіх ваенных у Індакітаі. Выбух павінен быў паказаць моц паўночнав’тнамскіх войскаў і іх здольнасць да ваенных дзеянняў, а таксама падарваць аўтарытэт ЗША. Тэракт быў намечаны бліжэй да [[Каляды|Каляд]], таму што будынак гатэля выкарыстоўваўся амерыканцамі для правядзення святаў, і ў ім павінна было быць больш вайскоўцаў, чым у звычайны дзень.
 
Двое агентаў на працягу месяца назіралі за жыццём гатэля, змешваючыся з натоўпам. Яны заставаліся незаўважанымі, таму што набылі на чорным рынку паўднёвав’етнамскую ваенную форму, у выніку чаго мелі свабодны доступ у гатэль, а таксама змаглі скапіяваць стыль размовы, манеры і нават лад жыцця паўднёвав’етнамскіх войскаў.
 
Агенты замініравалі адзін з аўтамабіляў, змясціўшы ў яго багажнік 90  кг выбуховых рэчываў, і ўсталявалі таймер бомбы на 17:45, у гэты час многія афіцэры знаходзіліся ў бары. Яны прыпаркавалі аўтамабіль побач з гатэлем на аўтапаркоўцы. Адзін з іх, які разыгрываў ролю маёра [[Узброеныя сілы Рэспублікі В’етнам |арміі Рэспублікі В'етнамВ’етнам]], паведаміў парцье, што яго шафёр будзе чакаць з машынай ля гатэля з’яўлення амерыканскага палкоўніка, з якім у яго нібыта прызначаная сустрэча. Пасля гэтага другі выканавец, Нгуен Тхань Суан, які гуляў ролю шафёра, праінфармаваў в’етнамскага паліцэйскага ля ўваходу ў гатэль, што ён ідзе абедаць, і папрасіў паклікаць яго, калі прыедзе палкоўнік. Нгуен заняў месца ў кафэ недалёка ад гатэля і дачакаўся выбуху.
 
Калі асноўны склад афіцэраў быў у сталовай, бомба выбухнула, забіўшы двух амерыканскіх афіцэраў. Самым высокапастаўленым афіцэра афіцэрам быў падпалкоўнік Джэймс Роберт Хаген, які служыў у арміі на працягу 20 гадоў, і працаваў на [[Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму|MACV]]. Другой ахвярай быў Бенджамін Белтран Кастаньеда, старшы сяржант службы ў MACV і ветэран арміі, які памёр ад ран [[23 студзеня]] [[1965]] года. Даныя аб колькасці ахвяр супярэчлівы. Будынак атрымаў значны ўрон: былі разбураны чатыры паверхі. Значны ўрон тлумачыцца тым, што пад будынкам гатэля быў размешчаны гараж, у якім знаходзілася некалькі грузавікоў з газавымі балонамі.
 
[[Файл:Park Hyatt hotel and the bombing memorial today.jpg|thumb|right|Помнік загінулым ля сучаснага гатэля Park Hyatt]]
 
== Наступствы ==
На наступны дзень пасля выбуху пасол ЗША ў Паўднёвым В'етнамеВ’етнаме [[Максвел Тэйлар]] накіраваў прэзідэнту [[Ліндан Джонсан|Джонсану]] радыёграму, у якой патрабаваў правядзення «акцыі адплаты» супраць паўночнікаў, аналагічнай той, што была ажыццёўлена пасля [[Інцыдэнт у Танкінскім заліве|інцыдэнту ў Танкінскім заліве]]. Паказваючы на геапалітычныя дывідэнды, якія прынёс бы авіяўдар па Паўночным В’етнаме, Тэйлар пры гэтым прызнаваў, што не можа з упэўненасцю сцвярджаць, што менавіта паўночнікі стаяць за выбухам гатэля. Заставалася магчымасць, што акцыя была арганізавана паўднёвав’етнамскім дыктатарам [[Нгуен Кхань|Нгуенам Кханем]], адносіны з якім у амерыканскіх саветнікаў у апошні час сталі напружанымі. Радыёграма паступіла да Джонсана, які адпачываў на тэхаскім ранча, толькі [[28 снежня]], і прэзідэнт у выніку прыняў рашэнне ўстрымацца ад акцыі адплаты (яму рэкамендавалі авіяўдар па афіцэрскіх казармах Віт Тху Лу як сіметрычны адказ на выбух афіцэрскага інтэрната), баючыся непрадказальнай рэакцыі ў В’етнаме і апазіцыі ў [[Кангрэс ЗША|Кангрэсе]]. Толькі пазней буйнамаштабныя авіяўдары сталі стандартнай рэакцыяй амерыканскіх войскаў на аперацыі камуністаў у Паўднёвым В’етнаме.
 
Гатэль «Brinks» быў адноўлены і заставаўся месцам размяшчэння амерыканскіх афіцэраў аж да сыходу войскаў ЗША з Сайгона. У цяперашні час на яго месцы размешчаны гатэль Park Hyatt<ref>[http://www.rustycompass.com/destinations/detail/city_4-vietnam-ho-chi-minh-city/15-hotels/243-park-hyatt-saigon Park Hyatt, Хошимин] на сайте RustyCompass.com {{ref-en}}</ref>.
Радок 39:
 
== Літаратура ==
* Langguth, A. J. Our Vietnam: the war, 1954-19751954—1975.  — NY: Simon & Schuster, 2000.  — P. 326-328326—328.  — ISBN 0-684-81202-9.
* Mark Moyar. Triumph Forsaken: The Vietnam War, 1954–19651954—1965.  — NY: Cambridge University Press, 2006.  — ISBN 0-521-86911-0.
 
{{В’етнамская вайна}}
 
[[Катэгорыя:Вайна ў В’етнаме]]
[[Катэгорыя:Хашымін]]