Гедзімінавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wieralee (размовы | уклад)
выпраўленне перасылак
Радок 11:
Пераемнікам Альгерда ў выніку жорсткай міжусобнай барацьбы стаў яго сын ад другой жонкі ([[Ульяна Аляксандраўна Цвярская|Ульяны Цвярской]]) [[Ягайла]]. У 1386 г. ён быў абраны каралём Польшчы пад імем Уладзіслава II. Велікакняжацкую пасаду Ягайла перадаў малодшаму брату [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]], але ў 1392 г. сын Кейстута [[Вітаўт]] дамогся таго, што Ягайла прызнаў яго вялікім князем. Пасля Крэўскай уніі 1385 на змену русізацыі прыйшла паланізацыя Гедзімінавічаў, якая адбывалася на працягу двух наступных стагоддзяў. Пасля смерці Вітаўта у 1430 г. вялікім князем стаў самы малодшы сын Альгерда — [[Свідрыгайла]]. Ён спрабаваў апірацца на прыхільнікаў незалежнасці і рускага вектара палітыкі, але пацярпеў паражэнне. Яго канкурэнт — брат Вітаўта [[Жыгімонт Кейстутавіч]], працягваў прапольскую палітыку.
 
[[Альгердавічы]] і [[Кейстутавічы]] карысталіся, апроч герба «[[Герб Калюмны (герб)|Калюмны]]», агульнадзяржаўным гербам «[[Герб Пагоня|Пагоня]]» (Уладзіслаў Ягайла унёс яго і ў дзяржаўны герб Польшчы побач з традыцыйным белым арлом). Пазней іх нашчадкі пачалі ўжываць «Пагоню» ў якасці родавага герба. «Пагоня» стала і эмблемай дынастыі [[Ягелоны|Ягелонаў]], заснаванай сынамі Ягайлы ад шлюбу з княжной [[Соф'яСоф’я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]] — [[Уладзіслаў Варненчык|Уладзіславам]] і [[Казімір Ягелончык|Казімірам]]. Прадстаўнікі іншых галін Гедзімінавічаў дзейнічалі побач з Ягелонамі як найвышэйшая арыстакратыя.
 
== Радавод вялікіх князёў літоўскіх з Гедзімінавічаў ==