Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
Радок 1:
'''«Збор по́мнікаў гісто́рыі і культу́ры Белару́сі»''' — шматтомнае даведачнае выданне. [[Дзяржаўная прэмія БССР]] [[1990]].
 
Выдадзены ў [[1984]]—[[1988]] гадах у [[Мінск]]у на [[Беларуская мова|беларускай мове]] ў 7 [[том|тамах]] (8 кнігах) як частка Усесаюзнага шматтомнага выдання «[[Свод памятников истории и культуры народов СССР]]». Падрыхтаваны сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]] [[АН Беларусі]], Аддзелам археалогіі [[Інстытут гісторыі АН Беларусі|Інстытута гісторыі АН Беларусі]] і выдавецтвам «[[Беларуская Энцыклапедыя, выдавецтваімя Петруся Броўкі|Беларуская Энцыклапедыя]]» імя Петруся Броўкі. У [[1990]] на [[руская мова|рускай мове]] выдадзены дапоўнены і дапрацаваны том «Збору…» па [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]].
 
Уключае [[артыкул]]ы (больш за 14 тысяч) пра нерухомыя помнікі ([[помнік гісторыі|гісторыі]], [[помнік археалогіі|археалогіі]], [[помнік архітэктуры|архітэктуры]], манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасці да сярэдзіны [[XIX ст.]], найб. характэрныя для другой паловы [[XIX]] — пачатку [[XX ст.]], [[Інтэрбелум|даваеннага]] савецкага перыяду ([[1917]]—[[1941]]), найлепшыя архітэктурныя збудаванні пасляваеннага часу ([[1950-я|1950]]—[[1980-я]] гг.) і знаходзяцца ці павінны знаходзіцца пад [[ахова помнікаў|аховай дзяржавы]].
 
Кожны з тамоў прысвечаны пэўнай [[Вобласць, (адміністрацыйная адзінка)|вобласці]], том, прысвечаны [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], у дзвюх кнігах, асобны том складаюць помнікі горада [[Мінск]]а. Матэрыялы ў тамах размешчаны па [[Раёны Беларусі|раёнах]] (у алфавітным парадку іх назваў); кожны том мае імянны, геаграфічны і храналагічны [[паказальнік]]і. Як самастойная тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абласны цэнтр, звесткі пра які змешчаны ў пачатку тома. Унутры раёна першымі размяшчаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтр, а потым пра помнікі інш. населеных пунктаў (у алфавітным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункта падаюцца ў алфавітным парадку іх назваў. Усяго ў выданні 457,6 улікова-выдавецкіх [[аркуш]]аў, 131 [[карта]], 6817 [[ілюстрацыя|ілюстрацый]], з іх 1420 каляровых.
 
== Тамы ==