Зварот апостала Паўла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jed (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
выпраўленне перасылак
 
Радок 1:
[[Выява:Simon Johannes van Douw - The Fall of Saul.jpg|thumb|Падзенне Паўла на шляху ў Дамаск, [[Сымон Йоханн ван Даў]], 1654-1677 гг.]]
'''Зварот апостала Паўла''' ('''''шлях у Дамаск''''', '''''зварот на шляху ў Дамаск''''') адбыўся, паводле [[Новы Запавет|Новага Запавету]], у жыцці [[Павел, (апостал)|апостала Паўла]], пасля чаго тады яшчэ Саўл перастаў пераследваць [[Ранняе хрысціянства|ранніх хрысціян]] і стаў самым вядомым паслядоўнікам [[Ісус Хрыстос|Ісуса]], прыняўшы імя Паўла. Гэтую падзею даследчыкі адносяць , як правіла, да 33-36 гг. н.э. У народнай мове ўсталявалася устойлівае словазлучэнне "з Саўла - у Паўлы", што азначае карэнны і нечаканы зварот, поўная змена жыцця.
 
== Новазапаветняе апавяданне==
Радок 8:
Да свайго звароту, Павел, вядомы тады як Саўл, быў "заўзяты" [[фарысеі|фарысей]], "інтэнсіўна пераследаваў" паслядоўнікаў Ісуса. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што Павел быў сябрам партыі [[зілоты|зілотаў]]. Сам Павел ў [[Галатам|лісце да Галатаў]] паведамляе: ''Вы чулі пра мой ранейшы лад жыцця ў Іудзействе, як я жорстка праследаваў Царкву Божую і спусташаў яе, і вызначыўся ў Іудзействе сярод многіх равеснікаў з роду майго, бо быў я зацяты прыхільнік бацькоўскіх маіх паданняў.'' (Гал. 1:13-14) Павел таксама апісвае сябе да звароту ў [[Філіпянам|лісце да Філіпянаў]] (3: 4-6) і свай удзел у пабіванне камянямі [[Стэфан, апостал|Стэфана]] ў Дз. 7:57-8.
 
У лістах Паўла, апісанне вопыту звароту апісваецца коратка. [[Карынфянам, 1-ыПершы ліст да Карынфян Святога Апостала Паўла|Першы ліст да Карынфянаў]] (9:1, 15:3-8) апісвае Паўла, які убачыў [[З'яўленні ўваскрослага Хрыста|ўваскрослага Хрыста]]: ''Бо я найперш перадаў вам, што і сам прыняў, гэта значыцца, што Хрыстос памёр за грахі нашыя, паводле Пісання, і што Ён пахаваны быў і што ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісання, і што з'явіўся Кіфе, потым дванаццаці; потым з'явіўся больш чым пяці сотням братоў у адзін час, з якіх большая частка дагэтуль жывуць, а некаторыя і спачылі; потым з'явіўся Якаву, таксама ўсім апосталам; а пасля ўсіх з'явіўся і мне, як нейкаму вылюдку.'' (1 Кар. 15:3-8)
 
Ліст да Галатаў таксама апісвае гэты зварот, як Боскае адкрыццё, калі Ісус з'явіўся Паўлу: ''Абвяшчаю вам, браты, што Евангелле, якое я абвяшчаў, не ёсць чалавечае; бо і я прыняў яго і навучыўся не ад чалавека, а праз адкрыццё Ісуса Хрыста. Вы чулі пра мой ранейшы лад жыцця ў Іудзействе, як я жорстка праследаваў Царкву Божую і спусташаў яе, і вызначыўся ў Іудзействе сярод многіх равеснікаў з роду майго, бо быў я зацяты прыхільнік бацькоўскіх маіх паданняў. Калі ж Бог, выбраўшы мяне ад улоння маці маёй і заклікаўшы мілатою Сваёю, зажадаў адкрыць ува мне Сына Свайго, каб я звеставаў Яго язычнікам, я не пачаў адразу ж раіцца з плоццю і крывёю…'' (Гал. 1:11-16)