Насычанасць (колер): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
выпраўленне перасылак
 
Радок 1:
У тэорыі [[колер]]у '''насычанасць''' — гэта інтэнсіўнасць вызначанага [[тон,Тон (колер)|тону]], гэта значыць ступень візуальнага адрознення храматычнага колеру ад роўнага па светлаце ахраматычнага (шэрага) колеру. Насычаны колер можна назваць сакавітым, глыбокім, меней насычаны — прыглушаным, набліжаным да шэрага. Цалкам ненасычаны колер будзе адценнем шэрага. Насычанасць — адна з каардынат колеру ў прасторы [[HSV]].
 
У фізічным плане насычанасць колеру вызначаецца характарам размеркавання выпраменьвання ў спектры бачнага святла. Найболей насычаны колер утвараецца пры існаванні піка выпраменьвання на адной даўжыні хвалі, у той час як больш раўнамернае па спектры выпраменьванне будзе ўспрымацца як меней насычаны колер. У [[Субтрактыўная мадэль|субтрактыўнай мадэлі]] фарміравання колеру, напрыклад пры змешванні фарбаў на паперы, паніжэнне насычанасці будзе назірацца пры даданні белых, шэрых, чорных фарбаў, а таксама пры даданні фарбы [[Дадатковы колер|дадатковага колеру]].
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Светлата (колер)|Светлата, колер]]
* [[Тон (колер)|Тон, колер]]
 
[[Катэгорыя:Колер]]