Павел Паўлавіч Аляксюк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, дапаўненне
выпраўленне перасылак
 
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Адукацыю атрымаў у [[Гродзенская мужчынская гімназія|Гродзенскай мужчынскай гімназіі]] ў [[1911]] годзе і на юрыдычным факультэце [[Пецярбургскі ўніверсітэт|Пецярбургскага ўніверсітэта]] ў [[1915]] годзе. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года]] з’яўляўся членам Цэнтральнага бюро [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]], у сакавіку-ліпені [[1917]] года — намеснікам старшыні [[Беларускі нацыянальны камітэт, (Мінск)|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Мінск]]у, затым членам выканаўчых камітэтаў [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]] і [[Цэнтральная беларуская вайсковая рада|Цэнтральнай беларускай вайсковай рады]]. З апошняй у [[1918]] годзе выключаны за растрату грошай.
 
[[21 лютага]] [[1918]] года ў час уступлення [[Германія|германскіх]] войск у Мінск вітаў іх сумесна з беларускім палітычным дзеячам [[Раман Скірмунт|Раманам Скірмунтам]] і прадстаўнікамі польскіх арганізацый. Стаў членам [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскага беларускага прадстаўніцтва]]. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння ў сакавіку 1918 года [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Калі германскія войскі пакінулі [[Беларусь]], вітаў польскія акупацыйныя ўлады, у тым ліку [[Юзэф Пілсудскі|Ю. Пілсудскага]]. З восені [[1920]] года ў [[Варшава|Варшаве]] ўзначальваў [[Беларускі палітычны камітэт]]. Падтрымліваў ваенныя дзеянні [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]] супраць [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], далучэнне [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] да [[Польшча|Польшчы]]. На [[Першая Усебеларуская канферэнцыя|Першай Усебеларускай канферэнцыі]] (Прага, 1921) П. Аляксюк, хаця і прызнаў недахопы ў палітыцы Варшавы, усё ж настойваў на больш сур’ёзнай пагрозе, якая ішла з Усходу, а не з Захаду: ''«І таму Беларусь павінна шукаць сабе падтрымку і дапамогу на Захадзе, у Польшчы і Антанты»'', — падкрэсліў ён.